Поиск:

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29.09.2016 N 134 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-тэатр (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiйнага тэатра" i ўказанняў па яе запаўненнi"

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-тэатр (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiйнага тэатра" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-тэатр (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiйнага тэатра" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы - тэатры, якiя маюць у сваiм складзе прафесiйную трупу (калектыў), падпарадкаваныя галоўным упраўленням iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў або Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.
3. Прызнаць cтрацiўшай сiлу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2009 г. N 201 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-тэатр (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальнага тэатра" i ўказанняў па яе запаўненнi".
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.

Старшыня
I.В.Мядведзева

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 134

ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасцi прафесiйнага тэатра
за 20____ год

Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення

Форма 1-тэатр (Мiнкультуры)
юрыдычныя асобы - тэатры, якiя маюць у сваiм складзе прафесiйную трупу (калектыў):
20 студзеня

Код формы па ОКУД
0629506
падпарадкаваныя галоўным упраўленням iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў,

галоўнаму ўпраўленню iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта

падпарадкаваныя Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь,



Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь

галоўныя ўпраўленнi iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
28 студзеня
Гадавая
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь;

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю па сагласаванай праграме
10 лютага

Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь


Поўная назва юрыдычнай асобы ______________________________________________
Паштовы адрас (фактычны) __________________________________________________
Электронны адрас (www, e-mail) ______________________________________________
Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгiстры (ОКПО)
Улiковы нумар плацельшчыка (УНП)
Код мовы, на якой працуе тэатр: 1 - беларуская, 2 - руская, 3 - руская i беларуская
Код жанру тэатра: 10 - оперы i балета; 20 - драмы, камедыi, музычныя, эстрады; 30 - юнага гледача; 40 - лялечныя; 50 - iншыя

1
2
3
4







РАЗДЗЕЛ I
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА

Таблiца 1

Код радка
Колькасць глядзельных залаў, адзiнак
Плошча памяшканняў глядзельных залаў - усяго, м2, у цэлых лiчбах
З яе - плошча памяшканняў
Камерцыйная колькасць месцаў у глядзельных залах, якiя належаць тэатру, адзiнак
патрабуючых капiтальнага рамонту
маючых аварыйны стан
асноўная сцэна
дадатковая сцэна
А
1
2
3
4
5
6
01







РАЗДЗЕЛ II
АСНОЎНЫЯ ПАКАЗЧЫКI ДЗЕЙНАСЦI

Таблiца 2

Назва паказчыкаў
Код радка
Колькасць мерапрыемстваў, адзiнак
Колькасць гледачоў, чалавек
Сума збораў, тысяч рублёў, з адным знакам пасля коскi
А
Б
1
2
3
Мерапрыемствы (спектаклi, канцэрты, творчыя вечары i гэтак далей), праведзеныя сiламi тэатра:




у сваiм памяшканнi (сума радкоў 03 i 05).....................
02



у тым лiку:




ранiшнiя...........................
03



з iх на асноўнай сцэне..........................
04



вячэрнiя...........................
05



з iх на асноўнай сцэне..........................
06



гастрольныя (сума радкоў 08 i 09)..................................
07



у тым лiку:




у межах Рэспублiкi Беларусь..........................
08



за межамi Рэспублiкi Беларусь..........................
09



Усяго мерапрыемстваў (сума радкоў 02 i 07)..........................
10



з iх:




для жыхароў сельскiх населеных пунктаў.............
11



для жыхароў аграгарадкоў i населеных пунктаў, якiя падлягаюць пераўтаварэнню ў аграгарадкi...........................
12




РАЗДЗЕЛ III
ЗВЕСТКI АБ РЭПЕРТУАРЫ

Таблiца 3

адзiнак
Код радка
Колькасць назваў спектакляў бягучага рэпертуара
Колькасць новых пастановак
Колькасць капiтальна адноўленых пастановак (з графы 1)
усяго
з iх
усяго (з графы 1)
з iх
на беларускай мове
беларускiх аўтараў
для дзяцей
на беларускай мове
беларускiх аўтараў
для дзяцей
А
1
2
3
4
5
6
7
8
9
13










Кiраўнiк рэспандэнта
або ўпаўнаважаны на
складанне i прадстаўленне
першасных статыстычных
даных работнiк рэспандэнта _________________ ________ _____________________
                                (пасада)     (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________________________________       ____ ______________ 20___ г.
 (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку        (дата складання дзяржаўнай
    кантактнай асобы, нумар тэлефона,                    статыстычнай
        адрас электроннай пошты)                       справаздачнасцi)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 134

УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-ТЭАТР (МIНКУЛЬТУРЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI ПРАФЕСIЙНАГА ТЭАТРА"


1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-тэатр (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiйнага тэатра" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы - тэатры, якiя маюць у сваiм складзе прафесiйную трупу (калектыў), падпарадкаваныя галоўным упраўленням iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў або падпарадкаваныя Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - тэатры).
2. Тэатры прадстаўляюць справаздачу, уключаючы даныя па ўсiх уваходзячых у iх структуру падраздзяленням.
3. Тэатры, часова зачыненыя па розных прычынах (рамонт i iншыя), складаюць справаздачу за перыяд сваёй фактычнай дзейнасцi.
Назва i жанр тэатра павiнны дакладна адпавядаць прынятым ва ўстаноўчых дакументах. Назва тэатра ўказваецца поўнасцю.
4. У графах 5 i 6 раздзела I "Матэрыяльна-тэхнiчная база на канец года" паказваецца камерцыйная колькасць месцаў у глядзельных залах, якая менш за тэхнiчную на колькасць службовых месцаў у глядзельных залах на асноўнай i дадатковай сцэнах.
5. Па радках 02 - 12 у раздзеле II "Асноўныя паказчыкi дзейнасцi" (далей - раздзел II) прыводзяцца даныя аб платных мерапрыемствах (спектаклях, канцэртах, творчых вечарах i гэтак далей), якiя праведзены тэатрам сiламi сваёй трупы (калектыву).
Даныя аб паказах спектакляў па тэлебачаннi, выступленнях тэатра ў канцэртах фiлармонii, спектаклях, арганiзаваных у парадку шэфства, а таксама аб дабрачынных мерапрыемствах, праведзеных тэатрам, у раздзеле II не паказваюцца.
6. Па радку 02 раздзела II прыводзяцца даныя аб мерапрыемствах, якiя праведзены тэатрам сiламi сваёй трупы (калектыву) у сваiм памяшканнi (уласным альбо арандаваным на тэрмiн не меней за паўгода), на асноўнай i дадатковых сцэнiчных пляцоўках.
Даныя па радку 02 павiнны быць роўнымi суме даных па радках 03 i 05.
7. Па радку 07 раздзела II паказваюцца даныя аб гастрольных мерапрыемствах.
Гастрольныя мерапрыемствы - гэта платныя мерапрыемствы, якiя праведзены тэатрам па-за межамi ўласнай сцэнiчнай пляцоўкi.
Даныя па радку 07 павiнны быць роўнымi суме даных па радках 08 i 09.
8. Колькасць гастрольных мерапрыемстваў, колькасць гледачоў на гэтых мерапрыемствах i суму атрыманых збораў паказвае ў справаздачы той тэатр, якi ставiць гэтыя мерапрыемствы, а не той, у памяшканнi якога яны паказвалiся.
Даныя па радку 10 раздзела II павiнны быць роўнымi суме даных па радках 02 i 07.
9. У графах 1 - 9 раздзела III "Звесткi аб рэпертуары" паказваецца колькасць назваў спектакляў бягучага рэпертуара i колькасць новых пастановак, якiя фактычна ўключаны ў рэпертуар тэатра пасля прэм'еры, а таксама колькасць капiтальна адноўленых пастановак.
Пад капiтальна адноўленай пастаноўкай разумеецца аднаўленне спектакля, звязанае з яго новым рэжысёрскiм планам i з новым матэрыяльным афармленнем.
Даныя ў графах 1 - 9 павiнны быць прадстаўлены толькi цэлымi лiчбамi, гэта значыць, што кожны новы i кожны капiтальна адноўлены спектакль прымаецца за адзiнку.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.