Поиск:

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29.09.2016 N 133 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" i ўказанняў па яе запаўненнi"

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, якiя з'яўляюцца музеямi, або ў структуру якiх уваходзяць музеi, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.
3. Прызнаць cтрацiўшымi сiлу:
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 31 жнiўня 2011 г. N 237 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" i ўказанняў па яе запаўненнi";
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 12 верасня 2013 г. N 201 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 31 жнiўня 2011 г. N 237" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.09.2013, 7/2585).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.

Старшыня
I.В.Мядведзева

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 133

ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасцi музея
за 20____ год

Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення

Форма 1-музей (Мiнкультуры)
юрыдычныя асобы, якiя з'яўляюцца музеямi, або ў структуру якiх уваходзяць музеi:
15 студзеня

Код формы па ОКУД
0629507
падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым i распарадчым органам,

галоўнаму упраўленню iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта

падпарадкаваныя Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь



Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь

галоўныя упраўленнi iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
25 студзеня
Гадавая
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю па сагласаванай праграме
15 лютага

Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь


Поўная назва юрыдычнай асобы______________________________________________
Паштовы адрас (фактычны)___________________________________________________
Электронны адрас (www, e-mail)_______________________________________________
Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгiстры (ОКПО)
Улiковы нумар плацельшчыка (УНП)
Код профiля музея: 1 - гiстарычны, 2 - комплексны, 3 - прыродазнаўчы, 4 - мастацкi, 5 - лiтаратурны
Код мясцовасцi, дзе знаходзiцца музей: 1 - горад i паселак гарадскога тыпу, 2 - сельскi населены пункт

1
2
3
4







РАЗДЗЕЛ I
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ СПРАВАЗДАЧНАГА ГОДА

Таблiца 1

Код радка
Колькасць будынкаў, адзiнак
З iх колькасць помнiкаў архiтэктуры
Агульная плошча тэрыторыi, га
Плошча памяшканняў - усяго, м2
З iх - плошча памяшканняў
экспазiцыйных
выставачных
пад захаванне фондаў
патрабуючых капiтальнага рамонту
маючых аварыйны стан
А
1
2
3
4
5
6
7
8
9
01










РАЗДЗЕЛ II
ХАРАКТАРЫСТЫКА МУЗЕЙНАГА ФОНДУ

Таблiца 2

(адзiнак)
Тыпы крынiц
Код радка
Колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду на канец справаздачнага года
З iх колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду, якiя патрабуюць рэстаўрацыi
Колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду, якiя набыты ў справаздачным годзе
Колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду, якiя ўнесены ў электронны каталог
З iх ўнесены ў справаздачным годзе
Колькасць прадметаў фонду навукова-
дапаможных матэрыялаў на канец справаздачнага года
А
Б
1
2
3
4
5
6
Усяго (сума радкоў з 03 па 07)...................
02






у тым лiку:







рэчавыя...............
03






пiсьмовыя............
04






выяўленчыя........
05






аўдыёвiзуальныя.
06






натуральна-
гiстарычныя........
07






З радка 02:







прадметы, якiя ўтрымлiваюць каштоўныя металы i каштоўныя камянi..................
08






зброя....................
09







РАЗДЗЕЛ III
КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАННЯЎ МУЗЕЯ

Таблiца 3

(чалавек)
Код радка
Колькасць наведванняў экспазiцый i выставак
З графы 1
Колькасць наведванняў культурна-адукацыйных мерапрыемстваў
Усяго (сума граф 3 i 4); (сума граф 5 i 6)
з iх навучэнцамi ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесiянальна-
тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi
экскурсiйных
iндывiдуальных
платных
бясплатных
усяго
у тым лiку
платных
бясплатных
А
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10










РАЗДЗЕЛ IV
ЗВЕСТКI АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

Таблiца 4

(адзiнак)
Код радка
Колькасць выставак - усяго
З iх экспанаваных у справаздачным годзе па-за музеем
Колькасць экскурсiй
Колькасць культурна-
адукацыйных мерапрыемстваў
А
1
2
3
4
11





Кiраўнiк рэспандэнта
або ўпаўнаважаны на
складанне i прадстаўленне
першасных статыстычных
даных работнiк рэспандэнта ______________  ________  ______________________
                              (пасада)     (подпiс)   (iнiцыялы, прозвiшча)
____________________________________________    ___ ______________ 20___ г.
   (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку       (дата складання дзяржаўнай
      кантактнай асобы, нумар тэлефона,                статыстычнай
         адрас электроннай пошты)                     справаздачнасцi)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 133

УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-МУЗЕЙ (МIНКУЛЬТУРЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI МУЗЕЯ"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, якiя з'яўляюцца музеямi, або ў структуру якiх уваходзяць музеi, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - музеi).
2. Музеi, якiя працуюць на грамадскiх пачатках, справаздачу не складаюць.
Музеi, часова закрытыя для наведвання па розных прычынах (рамонт, замена экспазiцыi, выкарыстанне памяшканняў у iншых мэтах), запаўняюць толькi паказчыкi, якiя адпавядаюць iх дзейнасцi за справаздачны перыяд.
Адкрытыя пасля капiтальнага рамонту, рэканструкцыi цi новыя музеi запаўняюць усе раздзелы справаздачы.
3. У графе 3 рэквiзiта "Звесткi аб рэспандэнце" ўказваецца код профiля музея, якi абумоўлены прыналежнасцю музея да той цi iншай профiльнай навуковай дысцыплiны:
1 - гiстарычны. Да гэтага профiля адносяцца ўсе тыпы музеяў гэтай групы: агульнагiстарычныя, ваенна-гiстарычныя, археалагiчныя, этнаграфiчныя, гiсторыi рэлiгii, гiстарычныя манаграфiчныя (гiсторыi адной падзеi), сучаснай культуры, гiсторыi асобных вiдаў дзейнасцi (музеi сельскагаспадарчыя, медыцынскiя, спорту, чыгункi, транспарту, тэатра i музыкi), iншыя;
2 - комплексны. Да гэтага профiля адносяцца музеi, у дзейнасцi якiх аб'ядноўваюцца розныя профiльныя адгалiнаваннi: краязнаўчыя, архiтэктуры i этнаграфii, гiсторыка-мастацкiя, гiсторыка-культурныя запаведнiкi, iншыя;
3 - прыродазнаўчы. Да гэтага профiля адносяцца прыродазнаўчыя музеi шырокага профiлю, геаграфiчныя, бiялагiчныя, заалагiчныя, батанiчныя, геалагiчныя, мiнералагiчныя, антрапалагiчныя, iншыя;
4 - мастацкi. Да гэтага профiля адносяцца музеi выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага i паркавага мастацтва, мастацкiя манаграфiчныя, iншыя;
5 - лiтаратурны. Да гэтага профiля адносяцца музеi гiсторыi лiтаратуры, гiсторыi кнiгi, лiтаратурныя манаграфiчныя, iншыя.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА I "МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ СПРАВАЗДАЧНАГА ГОДА"

4. У графе 1 паказваецца агульная колькасць будынкаў, адведзеных пад асноўныя, дапаможныя, службовыя i iншыя памяшканнi, у тым лiку i арандаваных, акрамя ўласных будынкаў, цалкам здадзеных у арэнду.
5. У графе 3 паказваецца агульная плошча тэрыторыi музея (зямельная), якая ўключае плошчу паркаў, садоў i iншых тэрыторый, якiя знаходзяцца ў карыстаннi музея.
6. У графе 4 паказваецца плошча ўсiх памяшканняў, якая ўключае ў сябе плошчу, адведзеную пад экспазiцыю, выстаўкi i захаванне фондаў, дапаможных, службовых i iншых памяшканняў, як ва ўласных, так i ў арандаваных будынках незалежна ад таго, знаходзяцца яны па аднаму цi па некалькiх адрасах. Плошчы памяшканняў, якiя здаюцца ў арэнду, не паказваюцца. Звесткi аб памеры плошчы памяшканняў паказваюцца на аснове тэхнiчнага пашпарта цi дагавору арэнды.
7. У графах 5 i 6 паказваецца плошча, адведзеная для экспазiцый i выставак адпаведна. Экспазiцыйная i выставачная плошчы паказваюцца толькi для будынкаў. Плошча экспазiцый i выставак на адкрытай тэрыторыi, уключаючы ўкрытыя навесам, у экспазiцыйную i выставачную плошчу не ўваходзiць.
8. У графе 7 паказваецца плошча, якая выкарыстоўваецца пад захаванне фондаў i ўключае ў сябе плошчу памяшканняў для часовага захавання паступiўшых матэрыялаў, плошчу фондасховiшчаў з комплексным захаваннем цi па вiдах матэрыялаў, плошчу, адведзеную пад адкрытае захаванне фондаў, а таксама плошчу службовых памяшканняў для супрацоўнiкаў фондавых аддзелаў, якiя не выдзелены са сховiшчаў.
9. Графы 8 i 9 запаўняюцца на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленым парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан уласных (не арандаваных) памяшканняў.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "ХАРАКТАРЫСТЫКА МУЗЕЙНАГА ФОНДУ"

10. У графах з 1 па 5 паказваюцца даныя толькi аб музейных прадметах асноўнага фонду, вызначаных нарматыўнымi прававымi актамi па ўлiку i захоўванню музейных фондаў.
11. Даныя па радках з 03 па 07 прыводзяцца згодна з дадаткам 2 да Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 54, 8/18050).
12. Па радку 03 паказваюцца даныя па крынiцы "Рэчавыя", да якой адносяцца помнiкi матэрыяльнай культуры, якiя перадаюць iнфармацыю пра розныя аспекты гiсторыка-культурнай рэчаiснасцi праз матэрыяльны бок прадмета.
13. Па радку 04 паказваюцца даныя па крынiцы "Пiсьмовыя", да якой адносяцца крынiцы, якiя ўтрымлiваюць iнфармацыю, зафiксаваную з дапамогай знакаў пiсьма (лiтар, лiчбаў, iншых сiмвалаў).
14. Па радку 05 паказваюцца даныя па крынiцы "Выяўленчыя", да якой адносяцца крынiцы, якiя перадаюць iнфармацыю, зафiксаваную сродкамi пластычных мастацтваў, з дапамогай вiзуальных вобразаў.
15. Па радку 06 паказваюцца даныя па крынiцы "Аўдыёвiзуальныя", да якой адносяцца крынiцы, якiя ажыццяўляюць выяўленне i перадачу iнфармацыi праз гук (фонаматэрыялы) з дапамогай розных тэхнiчных сродкаў (фота-, кiна-, тэле-, вiдэаматэрыялы i iншыя).
16. Па радку 07 паказваюцца даныя па крынiцы "Натуральна-гiстарычныя", да якой адносяцца прыродныя аб'екты, якiя падлягаюць музейнаму камплектаванню i захаванню ў музейных зборах..
17. Сума даных па радках з 03 па 07 павiнна быць роўнай адпаведным даным па радку 02.
18. Па радку 08 паказваецца колькасць адзiнак (ад агульнай колькасцi музейных прадметаў), якiя цалкам цi часткова выраблены з каштоўных металаў цi каштоўных камянёў i знаходзяцца на спецыяльным улiку.
19. Графа 2 запаўняецца на падставе прафiлактычных аглядаў музейных прадметаў цi па матэрыялах зверкi наяўнасцi музейных прадметаў з улiковымi дакументамi на падставе пратакола фондава-закупачнай камiсii.
20. Графа 6 запаўняецца на падставе даных кнiгi ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

ГЛАВА 4
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА III "КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАННЯЎ МУЗЕЯ"

21. У графе 1 паказваецца агульная колькасць наведванняў экспазiцый i выставак музея як экскурсiйных, так i iндывiдуальных. Музеi-запаведнiкi ў графе 1 паказваюць таксама экскурсiйныя наведваннi аб'ектаў, якiя размешчаны на iх тэрыторыi.
Колькасць наведванняў экспазiцый i выставак паказваецца на падставе ўваходных бiлетаў (платных цi бясплатных) i даных журнала ўлiку экскурсiйных наведванняў, калi ўваходны бiлет не выдаваўся.
Даныя ў графе 1 павiнны быць роўныя суме даных у графах 3 i 4, а таксама суме даных у графах 5 i 6.
22. У графе 5 паказваецца колькасць платных наведванняў экспазiцый i выставак, якая вызначаецца па колькасцi платных уваходных бiлетаў i па запiсах у журнале ўлiку экскурсiйных наведванняў, калi на групу чалавек прадаваўся экскурсiйны бiлет (пуцёўка).
23. Колькасць наведванняў культурна-адукацыйных мерапрыемстваў (графа 7) паказваецца на падставе даных журнала ўлiку культурна-адукацыйных мерапрыемстваў i па бiлетах.
Даныя ў графе 7 павiнны быць роўныя суме даных у графах 8 i 9.

ГЛАВА 5
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА IV "ЗВЕСТКI АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦI"

24. У графе 1 паказваецца колькасць выставак, якiя праведзены ў справаздачным годзе ў будынку музея i экспанавалiся па-за музеем.
У графе 2 паказваюцца выстаўкi, якiя экспанавалiся па-за музеем.
У выпадку, калi музей арганiзоўваў выстаўкi ў iншым музеi, даныя аб праведзеных выстаўках паказваюць абодва музеi, але колькасць наведванняў паказвае той музей, якi гэту выстаўку экспанаваў.
25. У графе 3 паказваецца колькасць экскурсiй, праведзеных за справаздачны перыяд. Колькасць экскурсiй вызначаецца па бiлетах (пуцёўках) на экскурсiйнае абслугоўванне i на падставе даных журнала ўлiку экскурсiй, калi экскурсii бясплатныя.
26. У графе 4 паказваецца колькасць культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, да якiх адносяцца ўсе формы мерапрыемстваў, якiя выкарыстоўвае музей: лекцыi, музейна-педагагiчныя заняткi, культурна-адукацыйныя праграмы, канцэрты i iншыя. Калi музей арганiзоўвае цыклы, абанементы лекцый (заняткаў), тады кожная лекцыя (занятак) паказваецца як адно мерапрыемства.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.