Поиск:

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29.09.2016 N 132 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" i ўказанняў па яе запаўненнi"

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, якiя з'яўляюцца канцэртнымi арганiзацыямi i падпарадкаваныя галоўным упраўленням iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў або Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.
3. Прызнаць cтрацiўшай сiлу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2009 г. N 196 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" i ўказанняў па яе запаўненнi".
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.

Старшыня
I.В.Мядведзева

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 132

ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi
за 20___ год

Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення

Форма 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры)
юрыдычныя асобы, якiя з'яўляюцца канцэртнымi арганiзацыямi:
20 студзеня

Код формы па ОКУД
0629510
падпарадкаваныя галоўным упраўленням iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў
галоўнаму упраўленню iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта
падпарадкаваныя Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь,



Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь
галоўныя упраўленнi iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
10 лютага
Гадавая
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю па сагласаванай праграме
1 сакавiка

Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь

Поўная назва юрыдычнай асобы _____________________________________________
Поўная назва адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ____________________
Паштовы адрас (фактычны) __________________________________________________
Электронны адрас (www, e-mail) ______________________________________________
Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгiстры (ОКПО)
Улiковы нумар плацельшчыка (УНП)




1
2







РАЗДЗЕЛ I
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА

Таблiца 1

Код радка
Колькасць канцэртных залаў, адзiнак
Плошча памяшканняў канцэртных залаў, м2, у цэлых лiчбах
Камерцыйная колькасць месцаў у канцэртнай зале, адзiнак
усяго
якiя патрабуюць капiтальнага рамонту
якiя маюць аварыйны стан
А
1
2
3
4
5
01






РАЗДЗЕЛ II
АСНОЎНЫЯ ПАКАЗЧЫКI ДЗЕЙНАСЦI

Таблiца 2

Назва паказчыкаў
Код радка
Колькасць канцэртаў, адзiнак
Колькасць слухачоў, тысяч чалавек, з адным знакам пасля коскi
Паступленннi ад канцэртаў, тысяч рублёў, з адным знакам пасля коскi
А
Б
1
2
3
Канцэрты на тэрыторыi вобласцi, у якой знаходзiцца канцэртная арганiзацыя:




праведзеныя ўласнымi сiламi.................................
02



праведзеныя сiламi калектываў i выканаўцаў, прыехаўшых на гастролi з iншых абласцей Рэспублiкi Беларусь i з-за мяжы.................................
03



Усяго канцэртаў на тэрыторыi вобласцi, у якой знаходзiцца канцэртная арганiзацыя (сума даных радкоў 02 i 03).......................
04



з iх:




канцэрты, праведзеныя для жыхароў сельскiх населеных пунктаў..........
05



канцэрты, праведзеныя для жыхароў аграгарадкоў i сельскiх населеных пунктаў, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi.........................
06



фiларманiчныя канцэрты...........................
07



з iх канцэрты-лекцыi....
08



эстрадныя канцэрты........
09



фiларманiчныя i эстрадныя канцэрты для дзяцей...............................
10



Канцэрты ў канцэртных залах, якiя належаць канцэртнай арганiзацыi........
11



Канцэрты за межамi вобласцi, у якой знаходзiцца канцэртная арганiзацыя, праведзеныя ўласнымi сiламi......................................
12



з iх:




фiларманiчныя канцэрты..
13



эстрадныя канцэрты........
14



канцэрты за межамi Рэспублiкi Беларусь, праведзеныя ўласнымi сiламi.................................
15

Х
Х
Усяго канцэртаў, праведзеных канцэртнай арганiзацыяй (сума даных радкоў 04 i 12).......................
16




РАЗДЗЕЛ III
ЗВЕСТКI АБ ПАСТАЯННЫХ КАЛЕКТЫВАХ I ВЫКАНАЎЦАХ НА КАНЕЦ ГОДА

Таблiца 3

Жанр калектываў (выканаўцаў)
Код радка
Колькасць пастаянных калектываў, адзiнак
Колькасць штатнага артыстычнага персаналу i колькасць выконваючых работу па грамадзянска-прававых дагаворах, чалавек
А
Б
1
2
Фiларманiчныя калектывы.........................
17


Эстрадныя калектывы.....
18


Камерныя калектывы......
19


Фiларманiчныя выканаўцы.......................
20
Х

Эстрадныя выканаўцы...
21
Х


Кiраўнiк рэспандэнта або
ўпаўнаважаны на складанне i
прадстаўленне першасных
статыстычных даных работнiк
рэспандэнта                 __________  __________  _______________________
                             (пасада)    (подпiс)    (iнiцыялы, прозвiшча)
________________________________________   ____ ________________   20___ г.
 (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку      (дата складання дзяржаўнай
    кантактнай асобы, нумар тэлефона,       статыстычнай справаздачнасцi)
        адрас электроннай пошты)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 132

УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-КАНЦЭРТНАЯ АРГАНIЗАЦЫЯ (МIНКУЛЬТУРЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI КАНЦЭРТНАЙ АРГАНIЗАЦЫI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, якiя з'яўляюцца канцэртнымi арганiзацыямi i падпарадкаваныя галоўным упраўленням iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў або Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - канцэртныя арганiзацыi).
2. Канцэртныя арганiзацыi, якiя часова не працуюць па розных абставiнах, складаюць справаздачу за час сваёй дзейнасцi ў справаздачным годзе.
3. Юрыдычныя асобы складаюць справаздачу, ўключаючы даныя па ўсiх уваходзячых у iх структуру падраздзяленням.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА I "МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА"

4. У графе 1 паказваецца колькасць канцэртных залаў (асноўных i дадатковых), якiя з'яўляюцца ўласнымi памяшканнямi канцэртнай арганiзацыi або памяшканнямi, арандаванымi канцэртнай арганiзацыяй на тэрмiн не меней за паўгода).
5. У графе 2 паказваецца агульная плошча ўсiх памяшканняў, якiя адведзены пад канцэртныя залы як ва ўласных, так i ў арандаваных будынках незалежна ад таго, знаходзяцца яны па аднаму цi па некалькiх адрасах. Звесткi аб памеры плошчы памяшканняў бяруцца з тэхнiчнага пашпарта цi з дагавору арэнды.
6. Графы 3 i 4 запаўняюцца на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленым парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан памяшканняў.
7. У графе 5 паказваецца камерцыйная колькасць месцаў у канцэртнай зале, якая менш за тэхнiчную на колькасць службовых месцаў.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "АСНОЎНЫЯ ПАКАЗЧЫКI ДЗЕЙНАСЦI"

8. Па радку 04 паказваюцца даныя аб канцэртах, якiя праводзiлiся канцэртнай арганiзацыяй на працягу справаздачнага перыяду на тэрыторыi вобласцi, у якой знаходзiцца канцэртная арганiзацыя як у сваiм канцэртным зале (уласным або арандаваным памяшканнi), так i на пляцоўках iншых арганiзацый (клубах, дамах культуры, палацах спорту i гэтак далей) i не толькi ўласнымi сiламi, але i запрошанымi на гастролi калектывамi i сольнымi выканаўцамi з iншых абласцей Рэспублiкi Беларусь i з-за мяжы.
Даныя па радку 04 павiнны быць роўныя суме даных па радках 02 i 03.
9. Канцэртныя арганiзацыi, якiя знаходзяцца ў горадзе Мiнску, па радках з 02 па 10 паказваюць даныя аб канцэртах, якiя яны правялi на тэрыторыi горада Мiнска i Мiнскай вобласцi; па радку 05 - у сельскiх населеных пунктах Мiнскай вобласцi; па радку 06 - у аграгарадках i сельскiх населеных пунктах, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi Мiнскай вобласцi.
Да фiларманiчных канцэртаў адносяцца канцэрты сiмфанiчных аркестраў, харавых i харэаграфiчных калектываў, аркестраў народных iнструментаў i духавых аркестраў, оперныя i камерныя канцэрты вакалiстаў-салiстаў, канцэрты артыстаў балета, iнструменталiстаў-салiстаў, дэкламатараў-майстроў мастацкага слова, камерна-вакальных i камерна-iнструментальных ансамбляў песнi i танца, ансамбляў танца, фальклорных ансамбляў i гэтак далей.
Да эстрадных канцэртаў адносяцца выступленнi эстрадных аркестраў, вакальных i вакальна-iнструментальных ансамбляў, эстрадных калектываў з тэатралiзаванай праграмай (мюзiк-хол, вар'етэ, тэатр мiнiяцюр i гэтак далей), лялечных груп, калектываў пантамiмы, тэатраў ценяў i iншых.
Па радку 07 паказваюцца даныя аб фiларманiчных канцэртах як для дарослых, так i для дзяцей.
10. Па радку 11 паказваюцца даныя аб усiх канцэртах, якiя праведзены канцэртнай арганiзацыяй у сваiх канцэртных залах (уласных або залах, арандаваных на тэрмiн не меней за паўгода), аб канцэртах, якiя праведзены канцэртнай арганiзацыяй уласнымi сiламi i сiламi iншых калектываў i выканаўцаў як прыехаўшых на гастролi з iншых абласцей Рэспублiкi Беларусь i з-за мяжы, так i iншых калектываў i выканаўцаў з той жа вобласцi, што i канцэртная арганiзацыя, якая складае справаздачу.
11. У графе 2 колькасць слухачоў паказваецца на аснове колькасцi прададзеных бiлетаў.
12. У графе 3 паказваюцца даходы, фактычна атрыманыя канцэртнай арганiзацыяй ад канцэртаў, праведзеных уласнымi сiламi i сiламi iншых калектываў i выканаўцаў.
13. У раздзеле II даныя аб канцэртах, арганiзаваных у парадку шэфства, аб выступленнях штатных калектываў i выканаўцаў на радыё i па тэлебачаннi не паказваюцца.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА III "ЗВЕСТКI АБ ПАСТАЯННЫХ КАЛЕКТЫВАХ I ВЫКАНАЎЦАХ НА КАНЕЦ ГОДА"

14. У графе 1 паказваецца колькасць пастаянных калектываў, якiя ўваходзiлi ў склад канцэртнай арганiзацыi на канец справаздачнага года, па iх жанрах.
15. У графе 2 паказваецца колькасць артыстычнага персаналу на канец справаздачнага года як штатнага, так i тых грамадзян, якiя выконваюць работу па грамадзянска-прававых дагаворах, па жанрах.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.