Поиск:

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29.09.2016 N 131 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" i ўказанняў па яе запаўненнi"

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс, з'яўляюцца клубнымi ўстановам, або ў структуру якiх уваходзяць клубныя ўстановы.
3. Прызнаць cтрацiўшымi сiлу:
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2009 г. N 194 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" i ўказанняў па яе запаўненнi";
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 12 верасня 2013 г. N 202 "Аб унясеннi змяненняў у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.09.2013, 7/2586).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.

Старшыня
I.В.Мядведзева

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 131

ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасцi клубнай установы
за 20___ год

Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення

Форма 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры)
юрыдычныя асобы, якi не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс, з'яўляюцца клубнымi ўстановамi, або ў структуру якiх уваходзяць клубныя ўстановы,
10 студзеня

Код формы па ОКУД
0629504
аддзелу iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта
аддзелы iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
20 студзеня


галоўнаму ўпраўленню iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта
галоўныя ўпраўленнi iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
30 студзеня
Гадавая
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю па сагласаванай праграме
20 лютага

Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь

Поўная назва юрыдычнай асобы _____________________________________________
Поўная назва адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ____________________
Паштовы адрас (фактычны) __________________________________________________
Электронны адрас (www, e-mail) ______________________________________________
Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнтаў у статыстычным рэгiстры (ОКПО)
Улiковы нумар плацельшчыка (УНП)
Код мясцовасцi, дзе знаходзiцца клубная ўстанова:
1 - горад i паселак гарадскога тыпу, 2 - сельскi населены пункт




1
2
3








РАЗДЗЕЛ I
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА

Таблiца 1

Код радка
Колькасць будынкаў - усяго, адзiнак
Плошча памяшканняў - усяго, м2, у цэлых лiчбах
З яе - плошча памяшканняў, якiя
Колькасць пасадачных месцаў у глядзельных залах, адзiнак
Колькасць памяшканняў для клубнай работы (пакоi, танцзалы i iншыя), адзiнак
прызначаны для клубнай работы (пакоi, танцзалы i iншыя)
патрабуюць капiтальнага рамонту
маюць аварыйны стан
А
1
2
3
4
5
6
7
1








РАЗДЗЕЛ II
КЛУБНЫЯ ФАРМIРАВАННI, IХ УДЗЕЛЬНIКI

Таблiца 2

Код радка
Колькасць клубных фармiраванняў - усяго, адзiнак (сума граф 5, 9, 13, 17)
З iх для дзяцей (сума граф 6, 10, 14, 18)
Колькасць удзельнiкаў клубных фармiраванняў, чалавек (сума граф 7, 11, 15, 19)
З iх дзяцей (сума граф 8, 12, 16, 20)
З граф з 1 па 4
аматарскiя аб'яднаннi, клубы па iнтарэсах, таварыствы, суполкi
гурткi, курсы, майстэрнi
колькасць фармiраванняў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
колькасць фармiраванняў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
А
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
2













Код радка
З граф з 1 па 4
Клубныя фармiраваннi на платнай аснове
(з граф 1, 3)
Калектывы з найменнем "народны", "узорны" (з граф 1, 3)
студыi, аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi
iншыя клубныя фармiраваннi
колькасць фармiраванняў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
колькасць фармiраванняў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
колькасць фармiраванняў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
колькасць калектываў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
А
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
2













РАЗДЗЕЛ III
ТЫПЫ СТУДЫЙ, АМАТАРСКIХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI, IХ УДЗЕЛЬНIКI

Таблiца 3

Код радка
Вакальна-харавыя
Харэаграфiчныя
Тэатральныя
колькасць студый, калектываў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
колькасць студый, калектываў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
колькасць студый, калектываў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
А
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
3













Код радка
Музычна-iнструментальныя
Дэкаратыўна-пракладнога i выяўленчага мастацтва
Iншыя
колькасць студый, калектываў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
колькасць студый, калектываў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
колькасць студый, калектываў, адзiнак
колькасць удзельнiкаў, чалавек
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
усяго
з iх для дзяцей
усяго
з iх дзяцей
А
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
3













РАЗДЗЕЛ IV
КУЛЬТУРНА-АСВЕТНIЦКАЯ РАБОТА

Таблiца 4

Код радка
Колькасць мерапрыем-
стваў - усяго, адзiнак
З iх на платнай аснове
З iх (з граф 1, 2)
Колькасць формаў клубных паслуг, адзiнак
Колькасць наведвальнiкаў платных мерапрыемстваў, чалавек
канцэртаў, спектакляў аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi
з iх на платнай аснове
тэатралiзаваных святаў, абрадаў, прадстаўленняў
з iх на платнай аснове
выставак твораў народнай творчасцi i дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва
з iх на платнай аснове
iншых мерапры-
емстваў
з iх на платнай аснове
А
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
4













РАЗДЗЕЛ V
ЗВЕСТКI АБ ПЕРСАНАЛЕ

Таблiца 5

(чалавек)
Код радка
Колькасць культурна-асветнiцкiх работнiкаў - усяго
З iх з адукацыяй
вышэйшай
сярэдняй спецыяльнай
усяго
з iх па культуры i мастацтве
усяго
з iх па культуры i мастацтве
А
1
2
3
4
5
5






Кiраўнiк рэспандэнта або
ўпаўнаважаны на складанне i
прадстаўленне першасных
статыстычных даных работнiк
рэспандэнта                 __________  __________  _______________________
                             (пасада)    (подпiс)    (iнiцыялы, прозвiшча)
________________________________________   _____ _________________ 20___ г.
 (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку      (дата складання дзяржаўнай
   кантактнай   асобы, нумар тэлефона,       статыстычнай справаздачнасцi)
        адрас электроннай пошты)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 131

УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-КЛУБНАЯ ЎСТАНОВА (МIНКУЛЬТУРЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI КЛУБНАЙ УСТАНОВЫ"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-клубная ўстанова (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi клубнай установы" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс, з'яўляюцца клубнымi ўстановамi, або ў структуру якiх уваходзяць клубныя ўстановы.
2. Юрыдычныя асобы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс, складаюць справаздачу, уключаючы даныя па ўваходзячым у iх структуру падраздзяленням, якiя не маюць асобнага балансу.
3. Клубная ўстанова, якая была часова закрыта па розных абставiнах (рамонт, выкарыстанне памяшкання пад iншыя мэты i гэтак далей), складае справаздачу за фактычна адпрацаваны час у справаздачным годзе.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА I "МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА"

4. У графе 1 паказваецца колькасць будынкаў, у якiх размяшчаюцца асноўныя, дапаможныя, службовыя i iншыя памяшканнi, у тым лiку арандаваных, акрамя ўласных будынкаў, цалкам здадзеных у арэнду.
5. У графе 2 паказваецца агульная плошча памяшканняў будынкаў, якая ўключае сумарную плошчу ўсiх занятых клубнай установай памяшканняў (асноўных, службовых i дапаможных) як уласных, так i арэндаваных, незалежна ад таго, знаходзяцца яны па аднаму цi па некалькiх адрасах. Плошчы памяшканняў, якiя здаюцца ў арэнду, не паказваюцца. Звесткi аб памеры плошчы памяшканняў указваюцца на аснове тэхнiчнага пашпарта цi дагавора арэнды.
6. Даныя ў графах 4, 5 паказваюцца на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленым парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан памяшканняў.
7. У графе 6 у тым выпадку, калi на час складання справаздачы месцы для гледачоў у зале яшчэ не падрыхтаваны, пад колькасцю пасадачных месцаў трэба разумець колькасць, на якую разлiчана зала па нормах (0,65 кв. м плошчы залы на 1 месца). Для разлiку колькасцi месцаў неабходна ўсю плошчу залы ў квадратных метрах, акрамя той, што занята сцэнай цi эстрадай, падзялiць на 0,65. У вынiку вызначыцца колькасць пасадачных месцаў па норме.
8. У графе 7 паказваецца колькасць памяшканняў для клубнай работы ва ўсiх будынках.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "КЛУБНЫЯ ФАРМIРАВАННI, IХ УДЗЕЛЬНIКI"

9. У раздзеле II даныя ва ўсiх графах паказваюцца па стане на канец справаздачнага года на падставе дадзеных журналаў улiку работы клубнай установы.
10. У графе 1 паказваецца агульная колькасць клубных фармiраванняў (гурткi i калектывы народнай творчасцi, аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi, аматарскiя аб'яднаннi, клубы па iнтарэсах, курсы, майстэрнi, студыi, суполкi, асацыяцыi, народныя музеi, грамадскiя фiлармонii, штатныя мастацкiя калектывы i iншыя), якiя дзейнiчалi ў справаздачным годзе. Паказваюцца таксама даныя аб фармiраваннях (студыi, курсы, майстэрнi i гэтак далей), якiя мелi зацверджаную кiраўнiцтвам клубнай установы праграму навучання i выконвалi яе на працягу года.
Прыклад 1. Паказваюцца як адно клубнае фармiраванне трохмесяцовыя курсы вязання, якiя ажыццяўлялi навучанне па самастойных наборах 3 разы за справаздачны год. Пры гэтым у графе 3 паказваецца агульная колькасць навучэнцаў.
Прыклад 2. Школа бальнага танца, якая арганiзавана клубнай установай i выконвала сваю праграму на працягу справаздачнага года (нават калi было некалькi набораў навучэнцаў за год), лiчыцца адным фармiраваннем. Улiк колькасцi ўдзельнiкаў такi ж, як у прыкладзе 1.
11. Даныя аб удзельнiках клубных фармiраванняў запаўняюцца наступным чынам. Калi адна асоба ўдзельнiчае ў некалькiх клубных фармiраваннях, яна лiчыцца ў колькасцi ўдзельнiкаў кожнага фармiравання.
12. Да iншых клубных фармiраванняў адносяцца, напрыклад, фармiраваннi спартыўна-аздараўленчага накiрунку: групы аэробiкi, аматараў бегу, культурыстаў i iншыя.
13. Запаўняючы гэты раздзел, трэба мець на ўвазе:
даныя графы 1 павiнны быць роўныя суме даных у графах 5, 9, 13, 17;
даныя графы 2 павiнны быць роўныя суме даных у графах 6, 10, 14, 18;
даныя графы 3 павiнны быць роўныя суме даных у графах 7, 11, 15, 19;
даныя графы 4 павiнны быць роўныя суме даных у графах 8, 12, 16, 20.

ГЛАВА 4
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА III "ТЫПЫ СТУДЫЙ, АМАТАРСКIХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI, IХ УДЗЕЛЬНIКI"

14. У раздзеле III агульная колькасць студый, аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi i iх удзельнiкаў, якiя паказаны ў графах з 3 па 16 раздзела II, размяркоўваецца па тыпах.
15. Сума даных у графах 1, 5, 9, 13, 17, 21 раздзела III павiнна быць роўная даным графы 13 раздзела II.
16. Сума даных у графах 2, 6, 10, 14, 18, 22 раздзела III павiнна быць роўная даным графы 14 раздзела II.
17. Сума даных у графах 3, 7, 11, 15, 19, 23 раздзела III павiнна быць роўная даным графы 15 раздзела II.
18. Сума даных у графах 4, 8, 12, 16, 20, 24 раздзела III павiнна быць роўная даным графы 16 раздзела II.

ГЛАВА 5
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА IV "КУЛЬТУРНА-АСВЕТНIЦКАЯ РАБОТА"

19. У графе 1 паказваюцца даныя аб ўсiх мерапрыемствах, якiя правяла клубная ўстанова за справаздачны год, а ў графе 2 - мерапрыемствах на платнай аснове.
20. У графе 11 паказваецца колькасць разнастайных мерапрыемстваў, якiя арганiзаваны i праведзены клубнай установай i адрознiваюцца адно ад другога формай правядзення.
Да такiх формаў адносяцца: лекцыя, лекторый, народнае цi навуковае чытанне, лекцыя-канцэрт, трыбуна грамадскай думкi, агляд (творчы, навуковы, палiтычны, эканамiчны), тэматычны дзень (мастацтва, навукi, тэхнiкi, сям'i, прафесii, арганiзацii i гэтак далей), клубная сустрэча, тэматычны вечар, цыкл клубных вечароў, клубны кiрмаш, аукцыён, вiктарына, вечар-партрэт, вусны часопiс, вiдэагазета, альманах, клубны бюлетэнь, тэматычная дыскусiйная сустрэча "за круглым сталом", клубная размова, вечар-дыялог, свята, народнае гулянне, тэатралiзаванае прадстаўленне, карнавал, абрад, вечар адпачынку, клубныя вячоркi, агеньчыкi, танцавальны вечар, дзень калектыўнага адпачынку, дзень цi праграма сямейнага адпачынку, комплексная культурна-дасугавая праграма, баль, ранiшнiк, гульнятэка, конкурс, спаборнiцтва, канцэрт, спектакль, фестываль, выстаўка, кiнавечар, кiналекцыя, кiнавiктарына, тэматычная кiнапраграма, тэматычная праграма дыскатэкi цi дыскаклуба i гэтак далей.
21. Пры запаўненнi справаздачы трэба мець на ўвазе, што калi дыскатэка адносiцца да аб'яднання або клуба па iнтарэсах, таварыства або суполкi, то даныя аб ёй паказваюцца ў графе 5 раздзела II. Калi такiх дакументаў няма, але працуе адзiн цi болей культурна-асветнiцкiх работнiкаў, тады даныя аб такой дыскатэцы паказваюцца ў графе 17 гэтага ж раздзела. У астатнiх выпадках дыскатэка адносiцца да iншых мерапрыемстваў i даныя аб ёй паказваюцца ў графе 9 раздзела IV.
22. Кожнае свята (абрад) народнага календара лiчыцца асобнай формай толькi пры наяўнасцi дакладна вызначаных назвы, адраса, асноўных удзельнiкаў, арыгiнальнага сцэнарыя i рабочага плана яго выканання. Пры гэтым названыя матэрыялы павiнны адпавядаць датам, канкрэтным асаблiвасцям i месцам правядзення свята (абрада) у справаздачным годзе.
23. Канцэрт, спектакль, выстава, гульнёва-забаўляльная праграма, танцавальны вечар i iншыя формы, якiя арганiчна складаюць праграму аднаго комплекснага мерапрыемства, не лiчацца самастойнымi формамi.
24. Пры запаўненнi раздзела IV трэба мець на ўвазе:
сума даных у графах 3, 5, 7, 9 павiнна быць роўная даным у графе 1;
сума даных у графах 4, 6, 8, 10 павiнна быць роўная даным у графе 2.

ГЛАВА 6
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА V "ЗВЕСТКI АБ ПЕРСАНАЛЕ"

25. У графе 1 паказваецца колькасць культурна-асветнiцкiх работнiкаў, якiя лiчацца ў штаце клубнай установы на канец справаздачнага года, незалежна ад таго, працуюць яны поўны цi няпоўны працоўны дзень.
26. У графах з 2 па 5 паказваюцца даныя аб адукацыi культурна-асветнiцкiх работнiкаў. У графе 2 паказваюцца даныя аб тых работнiках, якiя маюць дыплом аб вышэйшай адукацыi. Даныя аб асобах, якiя навучаюцца ў вышэйшых навучальных ўстановах i тых, якiя вучылiся, але не скончылi iх, паказваюцца па той адукацыi, якую яны атрымалi да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. У графе 4 паказваюцца даныя аб тых работнiках, якiя маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.