Поиск:

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29.09.2016 N 130 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiнафiльмаў" i ўказанняў па яе запаўненнi"

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiнафiльмаў" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiнафiльмаў" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, вiдам эканамiчнай дзейнасцi якiх з'яўляецца дзейнасць па паказе кiнафiльмаў.
3. Прызнаць cтрацiўшай сiлу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2009 г. N 195 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў" i ўказанняў па яе запаўненнi".
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.

Старшыня
I.В.Мядведзева

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 130

ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

СПРАВАЗДАЧА
аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiнафiльмаў
за 20___ год

Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення

Форма 1-кiно (Мiнкультуры)
юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, вiдам эканамiчнай дзейнасцi якiх з'яўляецца дзейнасць па паказе кiнафiльмаў,
15 студзеня

Код формы па ОКУД
0629509
кiнавiдэапракатнай арганiзацыi, падпарадкаванай абласному (Мiнскаму гарадскому) выканаўчаму камiтэту;

кiнавiдэапракатыя арганiзацыi, падпарадкаваныя абласным (Мiнскаму гарадскому) выканаўчым камiтэтам - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
5 лютага



Гадавая
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь;

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю па сагласаванай праграме
15 лютага


Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь


Поўная назва юрыдычнай асобы ______________________________________________
Поўная назва адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ____________________
Паштовы адрас (фактычны) __________________________________________________
Электронны адрас (www, e-mail) ______________________________________________
Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгiстры (ОКПО)
Улiковы нумар плацельшчыка
(УНП)


1
2







РАЗДЗЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

Таблiца 1

Назва паказчыка
Код радка
Код
А
Б
1
Код тыпу арганiзацыi: 1 - кiнатэатр, 2 - вiдэазал, вiдэасалон, 3 - iншая.........................................................
01

Код мясцовасцi, дзе знаходзiцца арганiзацыя: 1 - горад i пасёлак гарадскога тыпу, 2 - сельскi населены пункт.
02

Код прыналежнасцi: 1 - арганiзацыi кiна-, вiдэапраката (кiна-, вiдэасеткi), 2 - iншыя арганiзацыi.........................
03

Код тэрытарыяльнай адзiнкi: 1 - аграгарадок, 2 - райцэнтр, 3 - горад абласнога падпарадкавання, 4 - абласны цэнтр, 5 - сталiца..............................................
04


РАЗДЗЕЛ II
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА

Таблiца 2

Назва паказчыка
Код радка
Колькасць глядзельных залаў, адзiнак
Плошча памяшканняў глядзельных залаў, м2, у цэлых лiчбах
Колькасць установак паказу, адзiнак
усяго
патрабуе капiтальнага рамонту
мае аварыйны стан
усяго
з iх перасовачных
А
Б
1
2
3
4
5
6
Кiнапаказ............
05






з яго ў кiнатэатрах.....
06






Вiдэапаказ...........
07






з яго ў вiдэазалах i вiдэасалонах...
08






Усяго (сума радкоў 05 i 07)....
09







РАЗДЗЕЛ III
АСНОЎНЫЯ ПАКАЗЧЫКI РАБОТЫ

Таблiца 3

Назва паказчыка
Код радка
Колькасць месцаў у глядзельнай зале, адзiнак
Колькасць кiна-, вiдэасеансаў, адзiнак
Колькасць наведванняў кiна-, вiдэасеансаў, тысяч, з адным знакам пасля коскi
Выручка, тысяч рублёў, з адным знакам пасля коскi
усяго (сума даных у графах 5 i 6)
у тым лiку
ад паказу кiна-, вiдэастужак
ад iншых вiдаў дзейнасцi
А
Б
1
2
3
4
5
6
Кiнапаказ............
10






з яго ў кiнатэатрах.....
11






Вiдэапаказ...........
12






з яго ў вiдэазалах i вiдэасалонах...
13






Усяго (сума радкоў 10 i 12)....
14







Кiраўнiк рэспандэнта
або ўпаўнаважаны на
складанне i прадстаўленне
першасных статыстычных
даных работнiк рэспандэнта _______________ __________ _____________________
                               (пасада)      (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
__________________________________________   ___ __________________ 20__ г.
  (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку     (дата складання статыстычнай
    кантактнай асобы, дзяржаўнай нумар              справаздачнасцi)
     тэлефона, адрас электроннай пошты)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 130

УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-КIНО (МIНКУЛЬТУРЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ РАБОЦЕ АРГАНIЗАЦЫI, ЯКАЯ ЗАЙМАЕЦЦА ДЭМАНСТРАЦЫЯЙ КIНАФIЛЬМАЎ"


1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-кiно (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiнафiльмаў" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, вiдам эканамiчнай дзейнасцi якiх з'яўляецца дзейнасць па паказе кiнафiльмаў (далей - арганiзацыi).
2. Раздзел II "Матэрыяльна-тэхнiчная база на канец года" (далей - раздзел II) запаўняюць арганiзацыi, якiя маюць глядзельныя залы цi iншыя спецыяльна абсталяваныя памяшканнi для дэманстрацыi кiна-, вiдэафiльмаў.
3. У графе 1 раздзела II паказваюцца даныя аб агульнай колькасцi глядзельных залаў цi iншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў для дэманстрацыi кiна-, вiдэафiльмаў.
4. У графе 2 раздзела II паказваюцца даныя аб плошчы памяшканняў цi часткi памяшкання, якая выкарыстоўваецца ў якасцi глядзельнай залы.
Звесткi аб памеры плошчы памяшканняў указваюцца на падставе тэхнiчнага пашпарта цi дагавору арэнды.
5. Графы 3 i 4 раздзела II запаўняюцца на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленым парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан памяшканняў.
6. У графе 5 раздзела II паказваецца агульная колькасць установак паказу на падставе дазволаў на эксплуатацыю спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месцаў) i размешчанага ў iх кiна- або вiдэапраекцыйнага абсталявання, прызначаных для паказу фiльмаў (далей - дазволы).
У графе 6 раздзела II паказваецца колькасць перасовачных установак паказу. Кожная ўстаноўка паказу, у тым лiку перасовачная, лiчыцца як асобная ўстаноўка паказу.
7. Арганiзацыi, якiя маюць перасовачныя ўстаноўкi паказу, па радках 10 i 12 раздзела III "Асноўныя паказчыкi работы" (далей - раздзел III) паказваюць даныя аб рабоце ўсiх установак паказу, а па радках 11 i 13 - даныя аб рабоце ўстановак паказу ў залах кiнатэатра, вiдэазалах i вiдэасалонах.
8. У графе 1 раздзела III паказваецца колькасць месцаў у глядзельнай зале, якая вызначаецца на падставе дазволаў.
9. У графе 5 раздзела III паказваецца сума збораў, якая вызначаецца па суме прададзеных бiлетаў.
10. У графе 6 раздзела III паказваецца выручка, атрыманая ад дзейнасцi па арганiзацыi адпачынку i забаў (бiльярд, тэнiс, дыскатэкi, камп'ютарныя i вiдэагульнi), забеспячэння доступа ў iнтэрнэт, рознiчнага гандлю i грамадскага харчавання, здачы ў арэнду плошчаў i iншых вiдаў платных паслуг, якiя аказваюцца арганiзацыяй.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.