Поиск:

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29.09.2016 N 129 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бiблiятэка (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi публiчнай бiблiятэкi" i ўказанняў па яе запаўненнi"

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бiблiятэка (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi публiчнай бiблiятэкi" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бiблiятэка (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi публiчнай бiблiятэкi" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс, з'яўляюцца публiчнымi бiблiятэкамi, або ў структуру якiх уваходзяць публiчныя бiблiятэкi.
3. Прызнаць cтрацiўшымi сiлу:
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2009 г. N 193 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бiблiятэка (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi публiчнай бiблiятэкi" i ўказанняў па яе запаўненнi";
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 12 верасня 2013 г. N 200 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2009 г. N 193" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.09.2013, 7/2584).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.

Старшыня
I.В.Мядведзева

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 129

ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасцi публiчнай бiблiятэкi
за 20___ год

Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення

Форма 1-бiблiятэка (Мiнкультуры)
юрыдычныя асобы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс, з'яўляюцца публiчнымi бiблiятэкамi, або ў структуру якiх уваходзяць публiчныя бiблiятэкi,
аддзелу iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта
15 студзеня

Код формы па ОКУД
0629501
аддзелы iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
галоўнаму ўпраўленню iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта
25 студзеня


галоўныя ўпраўленнi iдэялагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь
5 лютага

Гадавая
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю па сагласаванай праграме
Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь
25 лютага



Поўная назва юрыдычнай асобы _____________________________________________
Поўная назва адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ____________________
Паштовы адрас (фактычны) __________________________________________________
Электронны адрас (www, e-mail) ______________________________________________
Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгiстры (ОКПО)
Улiковы нумар плацельшчыка (УНП)
Код мясцовасцi, дзе знаходзiцца публiчная бiблiятэка:
1 - горад i паселак гарадскага тыпу,
2 - сельскi населены пункт


1
2
3








РАЗДЗЕЛ I
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА

Таблiца 1

Код радка
Колькасць будынкаў - усяго, адзiнак
Плошча памяшканняў - усяго, м2, у цэлых лiчбах
З яе плошча памяшканняў
Колькасць пасадачных месцаў для карыстальнiкаў, адзiнак
Колькасць бiблiятэчных пунктаў, адзiнак
для захоўвання бiблiятэчнага фонду
для абслугоўвання карыстальнiкаў
якiя патрабуюць капiтальнага рамонту
у аварыйным стане
А
1
2
3
4
5
6
7
8
01









Код радка
Колькасць персанальных камп'ютэраў, адзiнак
Наяўнасць электроннай пошты
(так - 1, не - 2)
Наяўнасць доступа ў Iнтэрнэт
(так - 1, не - 2)
Аб'ем уласных баз даных, тысяч запiсаў
усяго
з iх бiблiяграфiчных
з iх аб'ем электроннага каталога
(з графы 13)
А
9
10
11
12
13
14
01







РАЗДЗЕЛ II
КОЛЬКАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ I НАВЕДВАННЯЎ

Таблiца 2

Код радка
Колькасць карыстальнiкаў, чалавек
Колькасць наведванняў, адзiнак
усяго
з iх аддаленых (вiртуальных)
(з графы 1)
з iх дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў
(з графы 1)
усяго
з iх аддаленых (вiртуальных)
(з графы 4)
А
1
2
3
4
5
02






РАЗДЗЕЛ III
ФАРМIРАВАННЕ I ВЫКАРЫСТАННЕ БIБЛIЯТЭЧНАГА ФОНДУ

Таблiца 3

экзэмпляраў
Назва паказчыкаў
Код радка
Колькасць дакументаў - усяго (сума граф з 2 па 11)
У тым лiку
З графы 1
кнiг, брашур
перыядычных выданняў
мiкраформаў
аўдыёвiзуальных дакументаў
выяўленчых дакументаў
электронных дакументаў
iншых дакументаў
мастацкай лiтаратуры
на беларускай мове
часопiсаў
газет
грампласцiнак, магнiтафонных стужак, кампакт-
дыскаў
дыяфiльмаў, дыяпазiтываў
вiдэакасет
А
Б
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
Налiчвалася на канец справаздачнага года....................
03













Паступiла за справаздачны год.....................
04













Выбыла за справаздачны год.....................
05













Выдана за справаздачны год......................
06













з iх дзецям ва ўзросце да 15 гадоў............
07














РАЗДЗЕЛ IV
МIЖБIБЛIЯТЭЧНЫ АБАНЕМЕНТ


РАЗДЗЕЛ V
ЗВЕСТКI АБ БIБЛIЯТЭЧНЫХ РАБОТНIКАХ





Таблiца 4



Таблiца 5

















чалавек
Код радка
Колькасць заявак, накiраваных у цэнтры мiжбiб-лiятэчнага абанементу, адзiнак
З iх задаволена
Колькасць заявак, атрыманых па мiжбiблiятэчнаму абанементу, адзiнак
Колькасць дакументаў, выданых па мiжбiблiятэчнаму абанементу, экзэмпляраў

Код радка
Колькасць бiблiятэчных работнiкаў - усяго
З iх з адукацыяй
усяго
з iх копiй

вышэйшай
сярэдняй спецыяльнай

усяго
з iх з бiблiятэчнай адукацыяй
усяго
з iх з бiблiятэчнай адукацыяй
А
1
2
3
4
5

А
1
2
3
4
5
08






09






Кiраўнiк рэспандэнта або
ўпаўнаважаны на складанне
i прадстаўленне першасных
статыстычных даных работнiк
рэспандэнта                 ___________  ________  ________________________
                              (пасада)   (подпiс)   (iнiцыялы, прозвiшча)
________________________________________   ____  _________________ 20___ г.
 (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку     (дата складання дзяржаўнай
    кантактнай асобы, нумар тэлефона,        статыстычнай справаздачнасцi)
          адрас электроннай пошты)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     29.09.2016 N 129

УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-БIБЛIЯТЭКА (МIНКУЛЬТУРЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI ПУБЛIЧНАЙ БIБЛIЯТЭКI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-бiблiятэка (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi публiчнай бiблiятэкi" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс, з'яўляюцца публiчнымi бiблiятэкамi, або ў структуру якiх уваходзяць публiчныя бiблiятэкi.
2. Юрыдычныя асобы, якiя не ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс, складаюць справаздачу, уключаючы даныя па ўваходзячым у iх структуру падраздзяленням, якiя не маюць асобнага балансу.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА I "МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА"

3. У графе 1 паказваецца агульная колькасць будынкаў, адведзеных пад асноўныя, дапаможныя, службовыя i iншыя памяшканнi, у тым лiку i арандаваных, акрамя ўласных будынкаў, цалкам здадзеных у арэнду.
4. У графе 2 паказваецца агульная плошча ўсiх памяшканняў, якая ўключае ў сябе плошчу ўсiх занятых памяшканняў (асноўных, службовых i дапаможных), як ва ўласных, так i ў арандаваных будынках, незалежна ад таго, знаходзяцца яны па аднаму цi па некалькiх адрасах. Звесткi аб памеры плошчы памяшканняў указваюцца на аснове тэхнiчнага пашпарта цi дагавору арэнды.
5. У графе 3 паказваецца плошча памяшканняў цi часткi памяшкання, якая выкарыстоўваецца для размяшчэння бiблiятэчнага фонду.
6. У графе 4 паказваецца сумарная плошча памяшканняў цi часткi памяшканняў, якая выкарыстоўваецца ў якасцi чытальнай залы, для абслугоўвання абанентаў, правядзення лекцый, сустрэч з карыстальнiкамi i iншых мерапрыемстваў з насельнiцтвам.
7. Графы 5 i 6 запаўняюцца на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленым парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан уласных (неарандаваных) памяшканняў.
8. У графе 7 паказваецца агульная колькасць пасадачных месцаў, якiя бiблiятэка прадстаўляе карыстальнiкам. Гэты паказчык уключае колькасць месцаў, абсталяваных для карыстальнiкаў у чытальных залах, у даведачна-iнфармацыйных службах, каля каталогаў, для групавой работы, месцаў у памяшканнях для работы з аўдыёвiзуальнымi сродкамi, месцаў для работы з камп'ютэрам, кабiн для iндывiдуальнай работы i гэтак далей.
9. У графе 8 паказваецца колькасць пунктаў абслугоўвання карыстальнiкаў, арганiзаваных бiблiятэкай за яе межамi.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "КОЛЬКАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ I НАВЕДВАННЯЎ" I РАЗДЗЕЛА III "ФАРМIРАВАННЕ I ВЫКАРЫСТАННЕ БIБЛIЯТЭЧНАГА ФОНДУ"

10. Раздзел II запаўняецца на аснове гадавых вынiкаў адпаведных раздзелаў дзённiка бiблiятэкi, фармуляраў чытачоў, якiя наведвалi бiблiятэку ў справаздачным годзе.
11. У графе 1 раздзела II паказваецца агульная колькасць карыстальнiкаў бiблiятэкi, якая складаецца з колькасцi карыстальнiкаў, якiя непасрэдна наведвавалi бiблiятэку, i аддаленых (вiртуальных) карыстальнiкаў, зарэгiстраваных на сайце бiблiятэкi.
Аддалены (вiртуальны) карыстальнiк - карыстальнiк, якi зарэгiстраваны на сайце бiблiятэкi i карыстаецца яго рэсурсамi (паслугамi) у адпаведнасцi з iснуючай у бiблiятэцы тэхналогiяй.
У графе 2 раздзела II паказваецца агульная колькасць аддаленых (вiртуальных) карыстальнiкаў, якая вызначаецца як колькасць неаднолькавых кодаў карыстальнiкаў, зарэгiстраваных на серверы бiблiятэкi на дату складання справаздачы.
У графе 4 раздзела II паказваецца агульная колькасць наведванняў бiблiятэкi карыстальнiкамi, якiя непасрэдна наведвавалi бiблiятэку (у тым лiку удзельнiкамi лекцый, прэзентацый i iншых мерапрыемстваў для карыстальнiкаў), а таксама наведванняў у аддаленым (вiртуальным) рэжыме за год.
Агульная колькасць наведванняў бiблiятэкi ажыццяўляецца падсумаваннем колькасцi карыстальнiкаў, якiя непасрэдна наведвавалi бiблiятэку, i ўлiчаны кожным структурным падраздзяленнем бiблiятэкi, i колькасцi аддаленых (вiртуальных) наведванняў. Агульная колькасць наведванняў бiблiятэкi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з iснуючай у бiблiятэцы тэхналогiяй, у тым лiку з дапамогай сродкаў аўтаматызацыi.
Аддаленае (вiртуальнае) наведванне - зафiксаваны сродкамi аўтаматызацыi запыт на сайт бiблiятэкi.
12. Даныя раздзела III запаўняюцца ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй па ўлiку i захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь, зацверджанай загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 1998 г. N 300 (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1998 г., N 24; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 4, 8/7548).
Улiковай адзiнкай бiблiятэчнага фонду з'яўляецца экзэмпляр.
13. Па радку 04 раздзела III паказваюцца даныя аб новых паступленнях у бiблiятэчны фонд шляхам атрымання абавязковага экземпляра, куплi, падпiскi, дарэння.
14. Па радку 05 раздзела III паказваюцца даныя аб тых адзiнках бiблiятэчнага фонду, якiя спiсаны па акту.
15. У графе 1 раздзела III паказваюцца даныя аб усiх выданнях i матэрыялах, якiя былi ўключаны ў бiблiятэчны фонд i выключаны з яго (кнiгi, брашуры, перыядычныя выданнi, мiкраформы, аўдыёвiзуальныя, выяўленчыя i электронныя дакументы, нотныя, картаграфiчныя выданнi, спецыяльныя вiды навукова-тэхнiчнай лiтаратуры i дакументацыi).
16. Даныя ў графе 1 раздзела III павiнны быць роўныя суме даных у графах з 2 па 11.

ГЛАВА 4
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА V "ЗВЕСТКI АБ БIБЛIЯТЭЧНЫХ РАБОТНIКАХ"

17. У графе 1 паказваецца колькасць ўсяго бiблiятэчнага персаналу, якi непасрэдна працуе з фондамi i наведвальнiкамi.
18. У графах з 2 па 5 паказваюцца даныя аб адукацыi бiблiятэчнага персаналу незалежна ад таго, якую пасаду займаюць работнiкi. Асобы, якiя навучаюцца ў вышэйшых навучальных ўстановах i тыя, якiя вучылiся, але не скончылi iх, паказваюцца па той адукацыi, якую яны атрымалi да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову.
19. У графах 3 i 5 паказваюцца даныя аб тых работнiках, якiя маюць бiблiятэчную адукацыю.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.