Поиск:

Праграма культурнага супрацоўнiцтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам чалавечых рэсурсаў Венгрыi

Уступiла ў сiлу 30 верасня 2016 года

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыi (далей - Бакi),
Жадаючы ўмацаваць iснуючыя двухбаковыя адносiны на аснове сяброўства,
Iмкнучыся садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва ў сферы культуры ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам абедзвюх краiн,
Падкрэслiваючы важнасць мiжкультурнага дыялогу для ўмацавання двухбаковых адносiн,
Дзейнiчаючы на падставе Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi, падпiсанага 14 мая 2009 года ў Гёдзёлё,
Дамовiлiся аб наступным:

Артыкул 1

Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву ў галiне культуры i будуць садзейнiчаць iх удзелу ў трэнiнгах, семiнарах, мерапрыемствах, выставах, канферэнцыях i iншых культурных мерапрыемствах, якiя праводзяцца на тэрыторыi абедзвюх краiн.

Артыкул 2

Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам сваiх краiн будуць спрыяць прамому супрацоўнiцтву памiж ўстановамi адукацыi i садзейнiчаць доступу да выкарыстання архiўных i гiстарычных дакументаў абодвух Бакоў.

Артыкул 3

Бакi будуць заахвочваць удзел фiльмаў i кiнематаграфiстаў у мiжнародных кiнафестывалях абедзвюх краiн i ўзаемныя вiзiты экспертаў i майстроў у галiне кiно.

Артыкул 4

Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва памiж дзяржаўнымi ўстановамi i вышэйшымi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтваў, у тым лiку памiж тэатрамi, операй, цыркамi, балетам i музычнымi ўстановамi, а таксама садзейнiчаць удзелу ў адпаведных мiжнародных мерапрыемствах i фестывалях абедзвюх краiн.

Артыкул 5

Бакi будуць заахвочваць кантакты i абмены ў галiне выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнай творчасцi, кiнематаграфii, кнiгавыдання, розных абласцях нематэрыяльнай культурнай спадчыны, бiблiятэк i музеяў, а таксама памiж творчымi калектывамi i ў iншых галiнах культуры i мастацтва.

Артыкул 6

Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва шляхам абмену перадавым вопытам па распрацоўцы культурнай палiтыкi i выпрацоўцы агульнай стратэгii ў сферы культуры i мастацтва. Бакi будуць ажыццяўляць абмен вопытам у сферы стратэгii культурнай палiтыкi.

Артыкул 7

Бакi абавязваюцца ўступiць у перамовы аб узаемнай арганiзацыi Дзён культуры Беларусi ў Венгрыi i Дзён культуры Венгрыi ў Беларусi.

Артыкул 8

Умовы рэалiзацыi мерапрыемстваў, запланаваных у рамках дадзенай Праграмы (уключаючы фiнансавыя пытаннi), будуць вызначацца шляхам двухбаковых кансультацый непасрэдна памiж зацiкаўленымi арганiзатарамi абедзвюх краiн на парытэтнай аснове ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам абедзвюх краiн.

Артыкул 9

Праграма супрацоўнiцтва можа быць зменена i дапоўнена па ўзаемнай пiсьмовай згодзе бакоў па дыпламатычных каналах. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў, якiя могуць паўстаць у дачыненнi да тлумачэння або рэалiзацыi дадзенай праграмы, Бакi будуць iх вырашаць шляхам перагавораў або кансультацый.

Артыкул 10

Дадзенная Праграма ўступае ў сiлу на наступны дзень пасля яе падпiсання i дзейнiчае на працягу пяцi (5) гадоў. У далейшым яе дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi адзiн з Бакоў не пазней чым за шэсць месяцаў да заканчэння адпаведнага перыяду не паведамiць у пiсьмовай форме па дыпламатычных каналах другi Бок аб сваiм намеры спынiць дзеянне Праграмы.
У выпадку спынення дзеяння гэтай Праграмы ўсе праекты i мерапрыемствы, якiя праводзяцца на яе базе, будуць завершаны ў адпаведнасцi з устаноўленымi раней умовамi.

Здзейснена 29 верасня 2016 г. у г. Мiнску ў двух экземплярах, кожны на беларускай, венгерскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў гэтай Праграмы перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове.

За Мiнiстэрства культурыя                         За Мiнiстэрства чалавечых
Рэспублiкi Беларусь                               рэсурсаў Венгрыi
        Подпiс                                            Подпiс