Поиск:

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 12.09.2016 N 124 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-сд (Мiнадукацыя) "Справаздача дзiцячага дома, школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-iнтэрната, сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, дзiцячай вёскi (гарадка)" i ўказанняў па яе запаўненнi"

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-сд (Мiнадукацыя) "Справаздача дзiцячага дома, школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-iнтэрната, сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, дзiцячай вёскi (гарадка)" перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-сд (Мiнадукацыя) "Справаздача дзiцячага дома, школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-iнтэрната, сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, дзiцячай вёскi (гарадка)" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на дзiцячыя дамы, школы-iнтэрнаты для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-iнтэрнаты, дапаможныя школы-iнтэрнаты, санаторныя школы-iнтэрнаты, сацыяльна-педагагiчныя цэнтры, дзiцячыя вёскi (гарадкi).
3. Прызнаць cтрацiўшай сiлу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiпеня 2011 г. N 149 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-сд (Мiнадукацыя) "Справаздача дзiцячага дома, школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-iнтэрната, сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, дзiцячай вёскi (гарадка)" i ўказанняў па яе запаўненнi".
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.

Старшыня
I.В.Мядведзева

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     12.09.2016 N 124

ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

СПРАВАЗДАЧА
дзiцячага дома, школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-iнтэрната, сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, дзiцячай вёскi (гарадка)
па стану на 5 верасня 20___/20___ навучальнага года

Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення

Форма 1-сд (Мiнадукацыя)
дзiцячыя дамы, школы-iнтэрнаты для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-iнтэрнаты, дапаможныя школы-iнтэрнаты, санаторныя школы-iнтэрнаты, сацыяльна-педагагiчныя цэнтры, дзiцячыя вёскi (гарадкi) (далей - установа)
7 верасня

Код формы па ОКУД
0613505
упраўленню адукацыi абласнога (камiтэту па адукацыi Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта;

упраўленнi адукацыi абласных (камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
1 кастрычнiка



установе "Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь";

установа "Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь" - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
25 кастрычнiка

1 раз у год
Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю па сагласаванай праграме
1 лiстапада
Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь


Поўная назва юрыдычнай асобы ______________________________________________
Паштовы адрас (фактычны) __________________________________________________
Электронны адрас (www, e-mail) ______________________________________________
Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгiстры (ОКПО)
Улiковы нумар плацельшчыка (УНП)


1
2







РАЗДЗЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Таблiца 1

Назва паказчыка
Код радка
Код
А
Б
1
Код мясцовасцi, дзе знаходзiцца ўстанова (1 - горад i паселак гарадскога тыпу; 2 - сельскi населены пункт)......
01

Код вiду ўстановы (1 - дзiцячы дом; 2 - школа-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў; 3 - спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат; 4 - дапаможная школа-iнтэрнат; 5 - санаторная школа-iнтэрнат; 6 - сацыяльна-педагагiчны цэнтр; 7 - дзiцячая вёска (гарадок))...............................................................................
02


РАЗДЗЕЛ II
ЗВЕСТКI АБ ВЫХАВАНЦАХ, КОЛЬКАСЦI ГРУП I МЕСЦАЎ

Таблiца 2

Назва паказчыка
Код радка
Адзiнка вымярэння
Усяго
А
Б
В
1
Колькасць выхаванцаў на 5 верасня бягучага навучальнага года - усяго......
05
чалавек

у тым лiку ва ўзросце:



0 - 3 гадоў.........................................
06
чалавек

4 - 6 гадоў.........................................
07
чалавек

7 - 17 гадоў.......................................
08
чалавек

18 гадоў i больш...............................
09
чалавек

З радка 05 - колькасць дзяўчынак - усяго.......................................................
10
чалавек

у тым лiку ва ўзросце:



0 - 3 гадоў.........................................
11
чалавек

4 - 6 гадоў.........................................
12
чалавек

7 - 17 гадоў.......................................
13
чалавек

18 гадоў i больш...............................
14
чалавек

З радка 05 - колькасць:



дзяцей-сiрот.....................................
15
чалавек

дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў.............................................
16
чалавек

асоб з лiку дзяцей-сiрот...................
17
чалавек

асоб з лiку дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў...................................
18
чалавек

дзяцей, прызнаных маючымi патрэбу ў дзяржаўнай абароне рашэннямi камiсiй па справах непаўналетнiх...................................
19
чалавек

дзяцей-iнвалiдаў...............................
20
чалавек

З радка 05 - колькасць выхаванцаў, якiя навучаюцца ў навучальных установах - усяго..................................
21
чалавек

у тым лiку:



на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi............................................
22
чалавек

на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi............................................
23
чалавек

на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi............................................
24
чалавек

ва ўстановах прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi............................................
25
чалавек

З радка 05 - колькасць выхаванцаў, якiя навучаюцца ў iншай установе агульнай сярэдняй адукацыi................
26
чалавек

Колькасць груп выхаванцаў................
27
адзiнак

Колькасць месцаў.................................
28
адзiнак

Колькасць прыходзячых вучняў.........
29
чалавек

Колькасць атрымаўшых сацыяльна-педагагiчную i псiхалагiчную дапамогу ў сацыяльна-педагагiчным цэнтры:



дзяцей...............................................
30 <*>
чалавек

педагогаў..........................................
31 <*>
чалавек

бацькоў.............................................
32 <*>
чалавек


--------------------------------
<*> Радкi 30 - 32 запаўняюць толькi сацыяльна-педагагiчныя цэнтры.

РАЗДЗЕЛ III
ЗВЕСТКI АБ ПРЫБЫЦЦI I ВЫБЫЦЦI ВЫХАВАНЦАЎ

Таблiца 3

Назва паказчыка
Код радка
Усяго, чалавек
А
Б
1
Колькасць выхаванцаў на 5 верасня мiнулага навучальнага года...............................................
35

Колькасць выхаванцаў, якiя прыбылi за справаздачны перыяд.........................................
36

з iх колькасць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў............................
37

Колькасць выхаванцаў, якiя выбылi за справаздачны перыяд (сума радкоў з 41 па 50, з 52 па 54)............................................................
38

з iх колькасць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў............................
39

з iх атрымалi статус дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў за справаздачны перыяд, у час знаходжання ва ўстанове.........................
40

З радка 38 - у тым лiку выбылi:


ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.......................................
41

ва ўстановы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi...........................................................
42

у спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя i лячэбна-выхаваўчыя ўстановы адукацыi.....
43

у школы-iнтэрнаты для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i дамы-iнтэрнаты для дзяцей-iнвалiдаў (цi дамы-iнтэрнаты для састарэлых i iнвалiдаў).........................................................
44

у iншыя дзiцячыя дамы, школы-iнтэрнаты, сацыяльна-педагагiчныя цэнтры..................
45

у апякунскiя сем'i.............................................
46

у прыёмныя сем'i............................................
47

у дзiцячыя дамы сямейнага тыпу..................
48

у дзiцячыя вёскi (гарадкi)................................
49

на ўсынаўленне..............................................
50

з iх за мяжу.................................................
51

да бацькоў.......................................................
52

на работу.........................................................
53

па iншых прычынах.......................................
54

Колькасць выхаванцаў, якiя выпускаюцца ў бягучым навучальным годзе..............................
55

Колькасць выхаванцаў, якiя былi вывезены на адпачынак мiнулым летам.................................
56


РАЗДЗЕЛ IV
КОЛЬКАСЦЬ I СКЛАД РАБОТНIКАЎ

Таблiца 4

Звесткi аб колькасцi i складзе работнiкаў

чалавек
Назва паказчыка
Код радка
Колькасць работнiкаў, уключаючы сумяшчальнiкаў
З графы 1
колькасць жанчын
колькасць работнiкаў, якiя
маюць адукацыю
маюць квалiфiкацыйную катэгорыю
усяго
з iх асноўных работнiкаў
вышэй-
шую
сярэднюю спецыяль-
ную
агульную сярэднюю
вышэйшую
першую
другую
без катэгорыi
усяго
з iх з вышэйшай адукацыяй
усяго
з iх з вышэйшай адукацыяй
усяго
з iх з вышэйшай адукацыяй
усяго
з iх з вышэйшай адукацыяй
А
Б
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
Усяго работнiкаў (сума радкоў 62, з 75 па 78)............
61














у тым лiку:















педагагiчныя работнiкi - усяго (сума радкоў з 63 па 68, 70, з 72 па 74)..............
62














у тым лiку:















дырэктар.......................
63














намеснiк дырэктара па асноўнай дзейнасцi.......................
64














загадчык дзiцячага сацыяльнага прытулка.......................
65














настаўнiкi......................
66














выхавальнiкi..................
67














педагогi-псiхолагi..........
68














з iх забяспечваюць работу дзiцячага сацыяльнага прытулка
69

Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
педагогi сацыяльныя..................
70














з iх забяспечваюць работу дзiцячага сацыяльнага прытулка
71

Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
настаўнiкi-дэфектолагi..
72














бацькi-выхавальнiкi......
73






Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
iншыя педагагiчныя работнiкi........................
74














памочнiкi выхавальнiка......................
75






Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
урачы..................................
76














сярэднi медыцынскi персанал
77














iншыя работнiкi..................
78






Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х
Х

Таблiца 5

Звесткi аб напаўняльнасцi дзiцячага сацыяльнага прытулка

Назва паказчыка
Код радка
Усяго, працэнтаў
А
Б
1
Напаўняльнасць дзiцячага сацыяльнага прытулка за справаздачны перыяд...........
79


РАЗДЗЕЛ V
ЗВЕСТКI АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ <*>

Таблiца 6

Звесткi аб плошчы памяшканняў, зямельнага ўчастка i колькасцi транспартных сродкаў

Назва паказчыка
Код радка
Адзiнка вымярэння
Фактычна
А
Б
В
1
Агульная плошча ўсiх памяшканняў.............................
80
квадратных метраў

Плошча ўласнага зямельнага ўчастка......................................
81
гектараў

Колькасць аўтобусаў................
82
адзiнак

Колькасць iншых транспартных сродкаў.............
83
адзiнак


Таблiца 7

Характарыстыка будынкаў

Назва паказчыка
Код радка
Код (1 - так, 2 - не)
А
Б
1
Наяўнасць ва ўстанове:


уласнага будынка.................................................................
84

майстэрняў...........................................................................
85

актавай залы.......................................................................................
86

спартыўнай залы.................................................................
87

стадыёна, спартыўных пляцовак.......................................
88

басейна.................................................................................
89

камп'ютарнага класа............................................................
90

бiблiятэкi...............................................................................
91

цяплiц, аранжарэй...............................................................
92

падсобнай гаспадаркi..........................................................
93

Тэхнiчны стан будынка:


патрабуе капiтальнага рамонту..........................................
94

мае:


вадаправод......................................................................
95

цэнтральнае ацяпленне.................................................
96

каналiзацыю....................................................................
97

пабудаваны па тыпавому праекту.....................................
98


Кiраўнiк рэспандэнта або
ўпаўнаважаны на складанне
i прадстаўленне першасных
статыстычных даных работнiк
рэспандэнта                 ________________ ________ ____________________
                                (пасада)     (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________________________________  ____ __________________ 20____ г.
 (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку      (дата складання дзяржаўнай
   кантактнай  асобы, нумар тэлефона,       статыстычнай   справаздачнасцi)
        адрас электроннай пошты)

--------------------------------
<*> Раздзел V запаўняецца 1 раз у 5 гадоў пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года.

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     12.09.2016 N 124

УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-СД (МIНАДУКАЦЫЯ) "СПРАВАЗДАЧА ДЗIЦЯЧАГА ДОМА, ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ-СIРОТ I ДЗЯЦЕЙ, ЯКIЯ ЗАСТАЛIСЯ БЕЗ АПЕКI БАЦЬКОЎ, СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА, ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА, САНАТОРНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА, САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГIЧНАГА ЦЭНТРА, ДЗIЦЯЧАЙ ВЁСКI (ГАРАДКА)"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-сд (Мiнадукацыя) "Справаздача дзiцячага дома, школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-iнтэрната, сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, дзiцячай вёскi (гарадка)" (далей - справаздача) прадстаўляюць дзiцячыя дамы, школы-iнтэрнаты для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-iнтэрнаты, дапаможныя школы-iнтэрнаты, санаторныя школы-iнтэрнаты, сацыяльна-педагагiчныя цэнтры, дзiцячыя вёскi (гарадкi) (далей - установа).
2. Справаздача складаецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года.
Для даных, якiя запаўняюцца за справаздачны перыяд, - гэта перыяд з 5 верасня мiнулага навучальнага года па 4 верасня бягучага навучальнага года.
3. Справаздача запаўняецца на падставе журналаў улiку i руху дзяцей, дакументаў аб нараджэннi дзяцей, дакументаў аб праваадносiнах дзяцей з iх бацькамi, тэхнiчнага пашпарта ўстановы, iншых першасных улiковых i iншых дакументаў.
4. Даныя ў справаздачы паказваюцца ў цэлых лiчбах.
5. Сацыяльна-педагагiчны цэнтр, якi мае ў сваёй структуры дзiцячы сацыяльны прытулак, уключае ў сваю справаздачу даныя аб яго дзейнасцi i запаўняе ўсе раздзелы справаздачы. Дзiцячы сацыяльны прытулак, якi з'яўляецца структурным падраздзяленнем сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, асобна справаздачу не складае.
Сацыяльна-педагагiчны цэнтр, якi не мае ў сваёй структуры дзiцячага сацыяльнага прытулка, запаўняе ў справаздачы толькi радкi 30 - 32 раздзела II "Звесткi аб выхаванцах, колькасцi груп i месцаў", раздзел IV "Колькасць i склад работнiкаў" i раздзел V "Звесткi аб матэрыяльна-тэхнiчнай базе ўстановы".

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "ЗВЕСТКI АБ ВЫХАВАНЦАХ, КОЛЬКАСЦI ГРУП I МЕСЦАЎ" I РАЗДЗЕЛА III "ЗВЕСТКI АБ ПРЫБЫЦЦI I ВЫБЫЦЦI ВЫХАВАНЦАЎ"

6. Па радках 06 - 09 раздела II прыводзяцца даныя аб узросце ўсiх выхаванцаў, пры гэтым узрост вызначаецца па лiку поўных гадоў на 5 верасня бягучага года на падставе дакумента аб нараджэннi.
7. У раздзеле II паказваецца:
па радках 15 i 16 - колькасць адпаведна дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, ва ўзросце да 18 гадоў;
па радках 17 i 18 - колькасць адпаведна асоб з лiку дзяцей-сiрот i асоб з лiку дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, ва ўзросце 18 - 23 гадоў;
па радку 19 - колькасць дзяцей, прызнаных маючымi патрэбу ў дзяржаўнай абароне рашэннямi камiсiй па справах непаўналетнiх;
па радку 26 - колькасць выхаванцаў, якiя па розных прычынах навучаюцца ў iншай установе агульнай сярэдняй адукацыi;
па радку 27 - колькасць усiх груп ва ўстанове;
па радку 28 - колькасць месцаў, якiя павiнны адпавядаць тэхнiчнаму пашпарту будынка. Для будынкаў, якiя не маюць тэхнiчнага пашпарта, колькасць месцаў вызначаецца адпаведна дзеючым санiтарным нормам i правiлам;
па радку 29 - колькасць прыходзячых вучняў. Прыходзячыя вучнi - гэта вучнi, якiя навучаюцца ў школе-iнтэрнаце, а пражываюць у населеных пунктах, якiя блiзка размешчаны ад школы-iнтэрната. Прыходзячыя вучнi ў колькасць выхаванцаў не ўключаюцца.
8. Радкi 30 - 32 раздела II запаўняюць толькi сацыяльна-педагагiчныя цэнтры.
9. Пры запаўненнi раздзела II трэба мець на ўвазе:
сума даных па радках з 06 па 09 павiнна быць роўная даным па радку 05;
сума даных па радках з 11 па 14 павiнна быць роўная даным па радку 10;
сума даных па радках з 15 па 19 не павiнна перавышаць даныя па радку 05;
даныя па радках 10, 21 i 26 не павiнны перавышаць даныя па радку 05;
сума даных па радках з 22 па 25 павiнна быць роўная даным па радку 21.
10. Па радку 55 раздзела III паказваецца колькасць выхаванцаў, якiя будуць выпускацца ў бягучым навучальным годзе, i ў сувязi з гэтым iм неабходна выдзялiць сродкi на экiпiроўку (камплект адзення, абутку, мяккi iнвентар i абсталяванне, грашовая дапамога па ўстаноўленых нормах).
11. Пры запаўненнi раздзела III трэба мець на ўвазе:
даныя па радку 37 не павiнны перавышаць даныя па радку 36;
даныя па радку 39 не павiнны перавышаць даныя па радку 38;
даныя па радку 40 не павiнны перавышаць даныя па радку 39;
сума даных па радках з 41 па 50, з 52 па 54 павiнна быць роўная даным па радку 38;
сума даных па радках 35 i 36 за вылiкам даных па радку 38 павiнна быць роўная даным па радку 05 раздзела II.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА IV "КОЛЬКАСЦЬ I СКЛАД РАБОТНIКАЎ"

12. У таблiцы 4 паказваецца колькасць працуючых ва ўстанове работнiкаў, уключаючы сумяшчальнiкаў:
па радку 62 паказваюцца даныя аб усiх педагагiчных работнiках установы;
радок 65 запаўняюць толькi сацыяльна-педагагiчныя цэнтры, якiя маюць у сваёй структуры дзiцячыя сацыяльныя прытулкi;
па радках 69 i 71 сацыяльна-педагагiчныя цэнтры, якiя маюць ў сваёй структуры дзiцячыя сацыяльныя прытулкi, паказваюць з агульнай колькасцi работнiкаў - адпаведна колькасць педагогаў-псiхолагаў i колькасць педагогаў сацыяльных, якiя забяспечваюць работу дзiцячых сацыяльных прытулкаў;
па радку 72 паказваюцца даныя аб настаўнiках-лагапедах, сурдапедагогах, тыфлапедагогах, алiгафрэнапедагогах, якiя маюць вышэйшую дэфекталагiчную адукацыю цi квалiфiкацыю настаўнiк-дэфектолаг;
радок 73 запаўняюць толькi дзiцячыя вёскi (гарадкi);
па радку 74 паказваюцца даныя аб iнструктарах па фiзiчнай культуры, педагогаў дадатковай адукацыi, музычных кiраўнiках i iншых;
па радках 76 i 77 паказваюцца даныя аб медыцынскiх работнiках установы;
па радку 78 паказваюцца даныя аб рабочых, вадзiцелях i iншых работнiках, не занятых педагагiчнай дзейнасцю.
13. Пры запаўненнi таблiцы 4 трэба мець на ўвазе:
сума даных па радках 62, з 75 па 78 павiнна быць роўная даным па радку 61;
сума даных па радках з 63 па 68, 70, з 72 па 74 павiнна быць роўная даным па радку 62;
сума даных у графах з 4 па 6 павiнна быць роўная даным у графе 1;
па радках з 61 па 68, 70, 72, 74, 76 i 77 сума даных у графах 7, 9, 11, 13 павiнна быць роўная даным у графе 1, а сума даных у графах 8, 10, 12, 14 павiнна быць роўная даным у графе 4.
14. Па радку 79 таблiцы 5 паказваецца напаўняльнасць дзiцячага сацыяльнага прытулка ў працэнтах, якая разлiчваецца наступным чынам: колькасць чалавека-дзён падзялiць на колькасць дзён працы дзiцячага сацыяльнага прытулка ў справаздачным перыядзе, падзялiць на колькасць месцаў у дзiцячым сацыяльным прытулку i памножыць на 100.
Колькасць чалавека-дзён - гэта агульная колькасць дзён, праведзеных ва ўстанове кожным з дзяцей па спiску за перыяд з 5 верасня мiнулага навучальнага года па 4 верасня бягучага навучальнага года.

ГЛАВА 4
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА V "ЗВЕСТКI АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ"

15. Раздзел V запаўняецца 1 раз у 5 гадоў пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года.
16. Па радку 80 таблiцы 6 паказваецца агульная плошча ўсiх памяшканняў установы на 5 верасня бягучага навучальнага года ў квадратных метрах.
У агульную плошчу ўключаецца плошча занятых i свабодных пакояў для размяшчэння выхаванцаў, кабiнетаў загадчыка i ўрача, дапаможных памяшканняў, кухнi, калiдораў, раздзявальняў, умывальных пакояў, вестыбюляў. У агульнай плошчы памяшканняў трэба ўлiчваць таксама тую частку падвалаў i паўпадвалаў, якая выкарыстоўваецца для патрэб установы.
Не ўключаецца ў агульную плошчу свабодная плошча падвалаў i паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады, а таксама плошча лесвiчных клетак, санвузлоў i надворных пабудоў (хлявоў, гаражоў).
Для запаўнення даных аб плошчы выкарыстоўваецца тэхнiчны пашпарт установы.
17. У таблiцы 7:
па радках 84 - 98 пры наяўнасцi паказчыка ўстанова ставiць код 1, пры адсутнасцi паказчыка - код 2;
па радку 94 код 1 паказваецца пры патрэбнасцi ў капiтальным рамонце на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленным парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан будынка;
па радку 96 ўстанова ставiць: код 1 - калi ўстанова абаграваецца ад сваёй дамавой кацельнай, iндывiдуальнага ацяпляльнага катла, групавой (квартальнай), аб'яднанай цi раённай кацельнай, ад цеплаэлектрацэнтралi, а таксама ад ўстаноўкi аўтаматычнага газавага водагагравальнiка; код 2 - калi ва ўстанове пячное ацяпленне.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.