Поиск:

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 12.09.2016 N 123 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" i ўказанняў па яе запаўненнi"

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2016 г.;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2016 г.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi - цэнтры (палацы).
3. Прызнаць cтрацiўшай сiлу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 20 жнiўня 2013 г. N 175 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" i ўказанняў па яе запаўненнi" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 30.08.2013, 7/2545).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.

Старшыня
I.В.Мядведзева

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     12.09.2016 N 123

ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь

СПРАВАЗДАЧА
ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi
па стану на 1 снежня 20__ г.

Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення

Форма 1-пу (Мiнадукацыя)
установы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi - цэнтры (палацы) (далей - установы)
упраўленням адукацыi абласных (камiтэту па адукацыi Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў;
20 снежня

Код формы па ОКУД
0613508


упраўленнi адукацыi абласных (камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
установе "Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь";
10 студзеня

1 раз у год


установа "Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь" - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
1 лютага


Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю па сагласаванай праграме
Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь
5 лютага



Поўная назва юрыдычнай асобы _____________________________________________
__________________________________________________________________________
Паштовы адрас (фактычны) __________________________________________________
Электронны адрас (www, e-mail) ______________________________________________
Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгiстры (ОКПО)
Улiковы нумар плацельшчыка (УНП)

1
2





РАЗДЗЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Таблiца 1

Назва паказчыка
Код радка
Код
А
Б
1
Код вiда ўстановы
(10 - аднапрофiльная; 30 - шматпрофiльная)............................
01

Код профiля аднапрофiльнай установы
(11 - тэхнiчны; 12 - спартыўна-тэхнiчны; 13 - эколага-бiялагiчны; 14 - турысцка-краязнаўчы; 15 - фiзкультурна-спартыўны; 16 - мастацкi; 17 - сацыяльна-эканамiчны; 18 - сацыяльна-педагагiчны; 19 - культурна-дасугавы; 20 - ваенна-патрыятычны; 21 - грамадска-гуманiтарны; 22 - прыродазнаўча-матэматычны; 23 - iншы)....................................................................................
02


РАЗДЗЕЛ II
АБ'ЯДНАННI ПА IНТАРЭСАХ

Таблiца 2

Назва паказчыка
Код радка
Колькасць аб'яднанняў па iнтарэсах, адзiнак
Колькасць навучэнцаў у iх, чалавек
У тым лiку ва ўзросце
З графы 2
да 5 гадоў уключна
6 - 17 гадоў
18 гадоў i больш
якiя знаходзяцца ў сацыяльна-
небяспечным становiшчы
асобы з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
якiя знаходзяцца на ўлiку ў камiсii па справах непаўналетнiх
А
Б
1
2
3
4
5
6
7
8
Аб'яднаннi па iнтарэсах - усяго (сума радкоў з 04 па 16)............
03








у тым лiку:









тэхнiчныя..............................
04








спартыўна-тэхнiчныя...........
05








эколага-бiялагiчныя..............
06








турысцка-краязнаўчыя.........
07








фiзкультурна-спартыўныя....
08








мастацкiя................................
09








сацыяльна-эканамiчныя.......
10








сацыяльна-педагагiчныя......
11








культурна-дасугавыя............
12








ваенна-патрыятычныя.........
13








грамадска-гуманiтарныя.......
14








прыродазнаўча-
матэматычныя......................
15








iншыя.....................................
16









РАЗДЗЕЛ III
КОЛЬКАСЦЬ I САСТАЎ РАБОТНIКАЎ

Таблiца 3

чалавек
Назва паказчыка
Код радка
Агульная колькасць педагагiчных работнiкаў
З графы 1
Колькасць iншых работнiкаў
колькасць педагогаў дадатковай адукацыi
колькасць культарганiзатараў, акампанiятараў
колькасць метадыстаў
усяго
з iх абслугоўваючых памяшканне ўстановы
А
Б
1
2
3
4
5
6
Усяго (уключаючы сумяшчальнiкаў) (сума радкоў 26, 28, 30 i 32).............
20






з iх:







жанчыны..........
21






штатныя работнiкi............
22






З радка 20 - маюць адукацыю:







вышэйшую (сума радкоў 27, 29, 31 i 33).........
23






сярэднюю спецыяльную....
24






агульную сярэднюю.........
25






З радка 20 - маюць квалiфiкацыйную катэгорыю:







вышэйшую.......
26






з iх з вышэйшай адукацыяй....
27






першую...
28






з iх з вышэйшай адукацыяй...
29






другую..............
30






з iх з вышэйшай адукацыяй....
31






без катэгорыi....
32






з iх з вышэйшай адукацыяй....
33







РАЗДЗЕЛ IV
ЗВЕСТКI АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ

Таблiца 4

Назва паказчыка
Код радка
Адзiнка вымярэння
Фактычна
А
Б
В
1
Агульная плошча ўсiх памяшканняў......
40
квадратных метраў

Плошча ўласнага зямельнага ўчастка....
41
гектараў

Колькасць майстэрняў............................
42
адзiнак

Бiблiятэчны фонд.....................................
43
экзэмпляраў

Колькасць аўтобусаў...............................
44
адзiнак

Колькасць грузавых аўтамабiльных транспартных сродкаў............................
45
адзiнак

Колькасць глядзельных (лекцыйных) залаў.........................................................
46
адзiнак

Колькасць спартыўных залаў.................
47
адзiнак

Колькасць цяплiц, аранжарэй................
48
адзiнак

Колькасць заалагiчных баз......................
49
адзiнак

Колькасць басейнаў................................
50
адзiнак

Колькасць камп'ютэрных класаў...........
51
адзiнак

Колькасць музеяў....................................
52
адзiнак


РАЗДЗЕЛ V
ЗВЕСТКI АБ АРГАНIЗАЦЫI АДПАЧЫНКУ ДЗЯЦЕЙ

Таблiца 5

Назва паказчыка
Код радка
Адзiнка вымярэння
Фактычна
А
Б
В
1
Колькасць уласных турысцкiх баз для размяшчэння навучэнцаў-турыстаў.......
60
адзiнак

Колькасць месцаў для навучэнцаў-турыстаў на гэтых турысцкiх базах........................................
61
адзiнак

Колькасць навучэнцаў-турыстаў, якiя абслугоўвалiся гэтымi турысцкiмi базамi.........................................................
62
чалавек

Колькасць навучэнцаў, якiя прымалi ўдзел:



у экскурсiях...........................................
63
чалавек

у паходах..............................................
64
чалавек

Колькасць профiльных лагераў...............
65
адзiнак

Колькасць навучэнцаў, якiя абслугоўвалiся профiльнымi лагерамi......
66
чалавек


РАЗДЗЕЛ VI
ЗВЕСТКI АБ КОЛЬКАСЦI НЕПРАФЕСIЙНЫХ (АМАТАРСКIХ) КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

Таблiца 6

Назва паказчыка
Код радка
Фактычна, адзiнак
А
Б
1
Колькасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, якiя маюць найменнi:


"народны"................................................................
67

"узорны"...................................................................
68


Кiраўнiк рэспандэнта або
ўпаўнаважаны на складанне
i прадстаўленне першасных
статыстычных даных работнiк
рэспандэнта                 __________  __________ ________________________
                             (пасада)    (подпiс)   (iнiцыялы, прозвiшча)
________________________________________   ____ __________________ 20___ г.
 (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку      (дата складання дзяржаўнай
    кантактнай асобы, нумар тэлефона,       статыстычнай справаздачнасцi)
         адрас электроннай пошты)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     12.09.2016 N 123

УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-ПУ (МIНАДУКАЦЫЯ) "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫI ДЗЯЦЕЙ I МОЛАДЗI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" (далей - справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi - цэнтры (палацы) (далей - установы).
2. Справаздача складаецца па стану на 1 снежня.
3. Справаздача запаўняецца на падставе кнiгi загадаў i распараджэнняў, асабiстых спраў работнiкаў, карткаў улiку асноўных сродкаў, тэхнiчнага пашпарта ўстановы, iншых першасных улiковых i iншых дакументаў.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "АБ'ЯДНАННI ПА IНТАРЭСАХ"

4. Па радку 03 у графе 1 паказваецца агульная колькасць аб'яднанняў па iнтарэсах, якiя працавалi ва ўстанове па стану на 1 снежня справаздачнага года, а ў графе 2 - колькасць ўдзельнiкаў у гэтых аб'яднаннях.
5. Да аб'яднанняў па iнтарэсах адносяцца кружкi, клубы, секцыi, студыi, аркестры, хоры, ансамблi, тэатры, навуковыя таварыствы навучэнцаў i iншыя аб'яднаннi.
6. Пры вызначэннi колькасцi аб'яднанняў па iнтарэсах неабходна зыходзiць з таго, што аб'яднаннем па iнтарэсах лiчыцца група навучэнцаў, якiя аб'яднаны для заняткаў, навучанне якiх можа весцi адначасова адзiн педагог дадатковай адукацыi.
7. Да аб'яднанняў па iнтарэсах тэхнiчнага профiлю (радок 04) адносяцца аб'яднаннi пачатковага мадэлiравання, вывучэння i канструявання тэхнiкi, канструявання малагабарытнай тэхнiкi; аб'яднаннi электра-, радыё-, электроннай тэхнiкi; аб'яднаннi юных рацыяналiзатараў i вынаходнiкаў; аб'яднаннi iнфарматыкi i камп'ютарнай тэхнiкi, фота-, вiдэагурткi i iншыя.
8. Да аб'яднанняў па iнтарэсах спартыўна-тэхнiчага профiлю (радок 05) адносяцца аб'яднаннi аўтааматараў, мотааматараў, секцыi па аўта-, мотаспорту, авiя-, суда-, аўтамадэлiраванню i iншыя.
9. Да аб'яднанняў па iнтарэсах эколага-бiялагiчнага профiлю (радок 06) адносяцца аб'яднаннi бiялогii, раслiнаводства, кветкаводства i азелянення, экалогii жывёл, пчалярства, рыбаводства, сацыяльнай экалогii, экалогii чалавека, геаэкалогii, лесаводства, прыродаахоўныя, ландшафтнага дызайна, дэндралогii, фларыстыкi, дэкаратыўна-прыкладной творчасцi сродкамi прыроды, экадызайну, этнаэкалогii, экалагiчнага краязнаўства, навакольнага асяроддзя, клiматалогii, выкарыстання прыродных рэсурсаў, энергii i энергаэфектыўнасцi i iншыя.
10. Да аб'яднанняў па iнтарэсах турысцка-краязнаўчага профiлю (радок 07) адносяцца аб'яднаннi па вiдах турызма, спартыўнаму арыентаванню, спартыўнаму скалалажанню, гiсторыкаў-краязнаўцаў, географаў, экскурсаводаў i iншыя.
11. Да аб'яднанняў па iнтарэсах фiзкультурна-спартыўнага профiлю (радок 08) адносяцца гурткi па вiдах спорту.
12. Да аб'яднанняў па iнтарэсах мастацкага профiлю (радок 09) адносяцца харавыя, харэаграфiчныя, аркестравыя, тэатральныя, лiтаратурна-творчыя аб'яднаннi, а таксама аб'яднаннi выяўленчай i дэкаратыўна-прыкладной творчасцi i iншыя (па накiрунках мастацтва).
13. Да аб'яднанняў па iнтарэсах сацыяльна-эканамiчнага профiлю (радок 10) адносяцца аб'яднаннi ў галiне дакладных навук i грамадскiх дысцыплiн: матэматыка, эканомiка, грамадазнаўства, геаграфiя, права i iншыя.
14. Да аб'яднанняў па iнтарэсах сацыяльна-педагагiчнага профiлю (радок 11) адносяцца аб'яднаннi па iнтарэсах, арыентаваныя на сацыялiзацыю асобы вучня, адаптацыю да жыцця ў грамадстве, арганiзацыю вольнага часу, прафесiйную арыентацыю. Адукацыйныя вобласцi дадзенага профiлю - гэта мiжасобаснае ўзаемадзеянне, псiхалогiя поспеху, асобасны рост, прафесiйнае самавызначэнне, правы чалавека, псiхаэмацыйны стан i спосабы яго самарэгуляцыi, канфлiкталогiя i партнёрства, здароўезберагальныя тэхналогii, фармiраванне гендэрнай культуры, адказнага бацькоўства, адораныя дзецi i iх сацыялiзацыя, развiццё творчых здольнасцяў дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця як спосаб сацыяльнай адаптацыi i iншыя.
15. Да аб'яднанняў па iнтарэсах культурна-дасугавага профiлю (радок 12) адносяцца клубы iнтэлектуальных гульняў, клуб вясёлых i знаходлiвых, аматараў мастацтваў, арганiзатараў вольнага часу, аб'яднання аматараў паэзii, лiтаратуры, музыкi. Гэты профiль можа ўключаць вiды i напрамкi iншых профiляў дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi ў сферы iх дасугавай дзейнасцi.
16. Да аб'яднанняў па iнтарэсах ваенна-патрыятычнага профiлю (радок 13) адносяцца аб'яднаннi: юны патрыёт, ваенная гiсторыя Беларусi, ваенныя фарцiфiкацыйныя збудаваннi, ваенна-патрыятычная песня, школа мужнасцi, пашукавiкi-даследчыкi i iншыя.
17. Да аб'яднанняў па iнтарэсах грамадска-гуманiтарнага профiлю (радок 14) адносяцца адукацыйныя вобласцi ў сферы "Свет - грамадства - чалавек": замежныя мовы, сусветная мастацкая культура, журналiстыка, гiсторыя, грамадазнаўства, культуралогiя, музеязнаўства, сацыялогiя, логiка, рыторыка, валанцёрскi рух i iншыя.
18. Да аб'яднанняў па iнтарэсах прыродазнаўча-матэматычнага профiлю (радок 15) адносяцца аб'яднаннi ў галiне адукацыйных напрамкаў астраномii, iнфарматыкi, матэматыкi, фiзiкi, хiмiя, антрапалогii, фармацэўтыкi i iншыя.
19. Па радку 16 паказваюцца даныя аб аб'яднаннях па iнтарэсах, якiя не пералiчаны па радках 04 - 15.
20. У графах 3 - 5 паказваецца колькасць навучэнцаў па ўзросту па стану на 1 снежня.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА III "КОЛЬКАСЦЬ I САСТАЎ РАБОТНIКАЎ"

21. У раздзеле III паказваюцца даныя аб работнiках установы.
22. Па радку 20 у графе 1 паказваецца колькасць усiх педагагiчных работнiкаў установы, уключаючы сумяшчальнiкаў.
23. Па радку 20 ў графе 4 паказваецца колькасць метадыстаў, уключаючы кiраўнiкоў метадычных кабiнетаў, працуючых у дадзенай установе.
24. Па радку 20 ў графе 6 паказваецца колькасць работнiкаў, абслугоўваючых памяшканне ўстановы, уключаючы прыбiральшчыкаў, вахцераў, тэхнiкаў, сантэхнiкаў, лiфцёраў i iншых.
25. Даныя па радку 20 могуць быць больш за суму данных па радках з 23 па 25 на колькасць асоб, якiя не маюць агульнай сярэдняй адукацыi.

ГЛАВА 4
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА IV "ЗВЕСТКI АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ", РАЗДЗЕЛА V "ЗВЕСТКI АБ АРГАНIЗАЦЫI АДПАЧЫНКУ ДЗЯЦЕЙ" I РАЗДЕЛА VI "ЗВЕСТКI АБ КОЛЬКАСЦI НЕПРАФЕСIЙНЫХ (АМАТАРСКIХ) КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI"

26. У раздзеле IV:
па радку 40 паказваецца плошча памяшканняў, якiя займае ўстанова. Агульная плошча падвалаў, паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады i iншыя патрэбы ўстановы, а таксама плошча надворных пабудоў не паказваецца;
па радку 41 паказваецца плошча ўласнага зямельнага ўчастка, якi прызначаны для вучэбна-даследнiцкай, гуртковай i спартыўнай работы;
па радку 42 паказваецца колькасць майстэрняў для адначасовых заняткаў з навучэнцамi;
па радку 43 паказваецца памер бiблiятэчнага фонду бiблiятэкi, якая належыць установе i абслугоўвае толькi яе навучэнцаў. Памер бiблiятэчнага фонду паказваецца на падставе даных кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду;
па радках 44 i 45 паказваецца адпаведна колькасць аўтобусаў i грузавых аўтамабiльных транспартных сродкаў, якiя належаць дадзенай установе.
27. Раздзел V запаўняюць установы, якiя мелi ўласныя турысцкiя базы для навучэнцаў па стану на 1 снежня справаздачнага года або якiя арганiзоўвалi экскурсii, паходы, профiльныя лагеры у перыядзе з 1 снежня мiнулага каляндарнага года па 30 лiстапада бягучага каляндарнага года.
28. У раздзеле VI:
па радку 67 паказваецца колькасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, якiя маюць найменне "народны";
па радку 68 паказваецца колькасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, якiя маюць найменне "узорны".
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.