Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 26.02.2016 N 2 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку арганiзацыi i правядзення Рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя""

На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў i пленэраў, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 2015 г. N 263 "Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку арганiзацыi i правядзення Рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў          Старшыня
Рэспублiкi Беларусь       Мiнскага гарадскога
           У.В.Амарын     выканаўчага камiтэта
25.02.2016                          А.В.Шорац
                          25.02.2016

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      26.02.2016 N 2

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI I ПРАВЯДЗЕННЯ РЭСПУБЛIКАНСКАГА КОНКУРСУ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ ПРЭМIЯ"


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення Рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя" (далей - конкурс).
2. Конкурс праводзiцца ў мэтах:
адраджэння, развiцця, папулярызацыi лепшых традыцый i дасягненняў нацыянальнага тэатральнага мастацтва, далучэння да iх шырокiх слаёў грамадства;
паказу дасягненняў у галiне тэатральнага мастацтва;
павышэння прафесiйнага майстэрства ўдзельнiкаў конкурсу i папулярызацыi тэатральнага мастацтва;
выяўлення i падтрымкi таленавiтай моладзi, павышэння ўзроўню выканальнiцкага майстэрства.
3. Арганiзатарамi конкурсу з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт (далей - арганiзатары).
4. Конкурс праводзiцца адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны правядзення конкурсу вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
5. У конкурсе могуць прымаць удзел прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi Рэспублiкi Беларусь, якiя з'яўляюцца арганiзацыямi культуры або структурнымi падраздзяленнямi юрыдычнай асобы i ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнiчнага мастацтва (далей - прафесiйныя тэатры).
6. Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца ў газеце "Культура", iншых друкаваных сродках масавай iнфармацыi, на афiцыйных сайтах арганiзатараў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт i павiнна ўтрымлiваць звесткi аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях i парадку ацэнкi прадстаўленых тэатральных пастановак, парадку i тэрмiнах аб'яўлення вынiкаў конкурсу, а таксама iншыя неабходныя звесткi.
7. Конкурс праводзiцца па намiнацыях:
"Найлепшы спектакль тэатра драмы";
"Найлепшая жаночая роля ў спектаклi тэатра драмы";
"Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi тэатра драмы";
"Найлепшы спектакль тэатра лялек";
"Найлепшая жаночая роля ў спектаклi тэатра лялек";
"Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi тэатра лялек";
"Найлепшы оперны спектакль";
"Найлепшая жаночая роля ў спектаклi оперы";
"Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi оперы";
"Найлепшы спектакль балета";
"Найлепшая жаночая роля ў спектаклi балета";
"Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi балета";
"Найлепшы спектакль музычнага тэатра";
"Найлепшая жаночая роля ў спектаклi музычнага тэатра";
"Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi музычнага тэатра";
"Найлепшы спектакль для дзяцей i юнацтва";
"Найлепшая жаночая роля ў спектаклi для дзяцей i юнацтва";
"Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi для дзяцей i юнацтва";
"Найлепшая пастаноўка па творы беларускага аўтара".
8. Намiнацыя "Найлепшая пастаноўка па творы беларускага аўтара" прадугледжана для тэатральнай пастаноўкi, якая створана:
8.1. у прафесiйных тэатрах драмы, прафесiйных тэатрах лялек па арыгiнальнай п'есе або iнсцэнiроўцы твора беларускай лiтаратуры;
8.2. у прафесiйных тэатрах оперы, прафесiйных тэатрах балета, прафесiйных музычных тэатрах па лiбрэта беларускага аўтара i (або) творы беларускага кампазiтара.
9. Для непасрэднага кiраўнiцтва арганiзацыяй i правядзеннем конкурсу ствараецца арганiзацыйны камiтэт, якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (з iх згоды) i зацiкаўленых арганiзацый, фiзiчных асоб, якiя прымаюць удзел у правядзеннi конкурсу. Персанальны склад арганiзацыйнага камiтэта зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
10. Арганiзацыйны камiтэт:
10.1. ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю конкурсу;
10.2. уносiць на разгляд арганiзатараў прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне конкурсу, колькасцi запрашальных бiлетаў на прагляд тэатральных пастановак;
10.3. разглядае i зацвярджае:
спiс удзельнiкаў конкурсу;
праграму правядзення конкурсу;
план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi конкурсу;
сiмволiку конкурсу, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;
10.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення конкурсу i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;
10.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi конкурсу;
10.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у ходзе падрыхтоўкi i правядзення конкурсу.
11. Конкурс праводзiцца ў два этапы.
Першы этап з'яўляецца адборачным. На першым этапе па вынiках разгляду заявак прафесiйных тэатраў вылучаюцца тэатральныя пастаноўкi для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу.
Для вылучэння тэатральных пастановак для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу фармiруюцца адборачныя камiсii прафесiйнага тэатра драмы, прафесiйнага тэатра лялек, прафесiйнага тэатра для дзяцей i юнацтва, прафесiйнага музычнага тэатра (опера, балет, музычная камедыя i iншыя музычныя жанры) (далей - адборачныя камiсii) з лiку мастацтвазнаўцаў, тэатральных крытыкаў, творчых работнiкаў, прадстаўнiкоў арганiзатараў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.
Персанальныя склады адборачных камiсiй зацвярджаюцца аргкамiтэтам.
Другi этап з'ўляецца заключным. На другiм этапе падводзяцца вынiкi конкурсу i вызначаюцца яго пераможцы.
12. Для ўдзелу ў конкурсе прафесiйныя тэатры вылучаюць тэатральныя пастаноўкi, уключаныя ў рэпертуар прафесiйных тэатраў за два гады, якiя папярэднiчаюць даце пачатку конкурсу.
Пры гэтым ад аднаго прафесiйнага тэатра для ўдзелу ў конкурсе вылучаецца не больш за дзве тэатральныя пастаноўкi ў адной або некалькiх намiнацыях.
13. Для ўдзелу ў конкурсе прафесiйныя тэатры з 1 красавiка па 1 мая года правядзення конкурсу на адрас Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (220004, г. Мiнск, прасп. Пераможцаў, 11) накiроўваюць наступныя матэрыялы на кожную тэатральную пастаноўку (у электронным выглядзе i на матэрыяльным носьбiце):
заяўку на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам да дадзенай Iнструкцыi;
матэрыялы з водгукамi ў прэсе на тэатральную пастаноўку;
вiдэазапiс тэатральнай пастаноўкi (на DVD-дыску);
фота- i рэкламныя матэрыялы тэатральнай пастаноўкi (на DVD-дыску).
14. Матэрыялы, якiя прадстаўлены з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых пунктам 13 дадзенай Iнструкцыi, да разгляду не прымаюцца.
15. Адборачныя камiсii з улiкам заявак прафесiйных тэатраў пасля прагляду вiдэазапiсаў тэатральных пастановак да 1 чэрвеня года правядзення конкурсу прымаюць рашэнне аб вылучэннi тэатральных пастановак для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу.
16. Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi тэатральных пастановак з'яўляюцца:
высокi мастацкi ўзровень;
наяўнасць арыгiнальных творчых iдэй i здабыткаў, якiя садзейнiчаюць развiццю нацыянальнага тэатральнага мастацтва.
17. Рашэннi адборачных камiсiй прымаюцца шляхам тайнага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэннi лiчацца правамоцнымi, калi на пасяджэннях адборачных камiсiй прысутнiчала не менш за дзве трэцi iх агульнага складу. Пры роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласавалi старшынi адборачных камiсiй.
Рашэннi адборачных камiсiй афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюцца старшынямi адборачных камiсiй i iх сакратарамi на працягу пяцi дзён пасля дня правядзення пасяджэнняў адборачных камiсiй.
18. Спiс тэатральных пастановак, якiя вылучаны для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi, пералiчаных у пункце 6 дадзенай Iнструкцыi, не пазней трох дзён пасля афармлення пратаколаў пасяджэнняў адборачных камiсiй.
19. Для падвядзення вынiкаў конкурсу i вызначэння пераможцаў конкурсу фармiруюцца журы конкурсу (далей - журы):
прафесiйнага тэатра драмы - па намiнацыях "Найлепшы спектакль тэатра драмы", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi тэатра драмы", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi тэатра драмы";
прафесiйнага тэатра лялек - па намiнацыях "Найлепшы спектакль тэатра лялек", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi тэатра лялек", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi тэатра лялек";
прафесiйнага тэатра для дзяцей i юнацтва - па намiнацыях "Найлепшы спектакль для дзяцей i юнацтва", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi для дзяцей i юнацтва", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi для дзяцей i юнацтва", "Найлепшая пастаноўка па творы беларускага аўтара";
прафесiйнага музычнага тэатра - па намiнацыях "Найлепшы оперны спектакль", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi оперы", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi оперы", "Найлепшы спектакль балета", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi балета", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi балета", "Найлепшы спектакль музычнага тэатра", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi музычнага тэатра", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi музычнага тэатра".
Склад журы фармiруецца з лiку творчых работнiкаў, тэатральных крытыкаў, мастацтвазнаўцаў, iншых работнiкаў культуры, дзеячаў культуры i мастацтва, прадстаўнiкоў арганiзатараў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.
Персанальны склад журы зацвярджаецца арганiзацыйным камiтэтам.
У склад журы не могуць уваходзiць творчыя работнiкi, якiя ўдзельнiчалi ў стварэннi i (або) выкананнi тэатральных пастановак, вылучаных для ўдзелу ў конкурсе.
20. Журы праглядаюць вылучаныя адборачнымi камiсiямi для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу тэатральныя пастаноўкi на тэатральных пляцоўках г. Мiнска ў перыяд, устаноўлены арганiзатарамi, абмяркоўваюць iх i прымаюць рашэнне аб пераможцах у намiнацыях конкурсу.
Журы маюць права не вызначаць пераможцаў у той цi iншай намiнацыi конкурсу.
21. Рашэннi журы прымаюцца шляхам тайнага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэннi журы лiчацца правамоцнымi, калi на пасяджэннях прысутнiчала не менш за дзве трэцi iх агульнага складу. Пры роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласавалi старшынi журы.
Рашэннi журы афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюцца старшынямi i сакратарамi журы, лiчацца канчатковымi, перагляду не падлягаюць i абнародваюцца на ўрачыстай цырымонii ўзнагароджання пераможцаў.
22. Прафесiйным тэатрам, якiя сталi пераможцамi ў намiнацыях "Найлепшы спектакль тэатра драмы", "Найлепшы спектакль тэатра лялек", "Найлепшы оперны спектакль", "Найлепшы спектакль балета", "Найлепшы спектакль для дзяцей i юнацтва", "Найлепшы спектакль музычнага тэатра" i "Найлепшая пастаноўка па творы беларускага аўтара", устанаўлiваецца грашовая прэмiя ў памеры 230 базавых велiчынь у кожнай намiнацыi.
23. Творчым работнiкам, якiя сталi пераможцамi ў намiнацыях "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi тэатра драмы", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi тэатра драмы", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi тэатра лялек", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi тэатра лялек", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi оперы", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi оперы", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi балета", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi балета", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi для дзяцей i юнацтва", "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi для дзяцей i юнацтва", "Найлепшая жаночая роля ў спектаклi музычнага тэатра" i "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi музычнага тэатра", устанаўлiваецца грашовая прэмiя ў памеры 40 базавых велiчынь у кожнай намiнацыi.
24. Пры вызначэннi некалькiх пераможцаў у кожнай з намiнацый конкурсу грашовая прэмiя, прадугледжаная для кожнай намiнацыi, падзяляецца на роўныя часткi памiж дадзенымi пераможцамi.
25. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii, якая праводзiцца ў тэрмiны, вызначаныя арганiзатарамi, дзе пераможцы атрымлiваюць прыз, якi з'яўляецца сiмвалам конкурсу, дыплом лаўрэата.
Грашовая прэмiя пералiчваецца на разлiковы рахунак прафесiйных тэатраў, якiя сталi пераможцамi або творчыя работнiкi якiх сталi пераможцамi.
26. Па рашэннi арганiзацыйнага камiтэта па вынiках конкурсу асобныя творчыя работнiкi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё тэатральнага мастацтва Рэспублiкi Беларусь, i юрыдычныя або фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя прадстаўляюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу або робяць ахвяраваннi на развiццё тэатральнага мастацтва, могуць быць узнагароджаны прызамi.
27. Фiнансаванне конкурсу ажыццяўляецца ў межах бюджэтных сродкаў, прадугледжаных Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнскаму гарадскому выканаўчаму камiтэту на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Дадатак да Iнструкцыi аб парадку арганiзацыi i правядзення Рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя"

Форма

                                  ЗАЯЎКА
        на ўдзел у Рэспублiканскiм конкурсе тэатральнага мастацтва
                     "Нацыянальная тэатральная прэмiя"
Назва арганiзацыi, якая вылучае тэатральную пастаноўку ____________________
___________________________________________________________________________
Назва тэатральнай пастаноўкi ______________________________________________
___________________________________________________________________________
Год стварэння тэатральнай пастаноўкi, дата прэм'еры _______________________
___________________________________________________________________________
Звесткi аб рэжысёрска-пастановачнай групе:
аўтар п'есы (iнсцэнiроўкi, лiбрэта) _______________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
кампазiтар (аўтар музычнага афармлення) ___________________________________
___________________________________________________________________________
рэжысёр-пастаноўшчык ______________________________________________________
___________________________________________________________________________
балетмайстар-пастаноўшчык _________________________________________________
___________________________________________________________________________
мастак-пастаноўшчык _______________________________________________________
___________________________________________________________________________
мастак па касцюмах ________________________________________________________
___________________________________________________________________________
дырыжор-пастаноўшчык ______________________________________________________
___________________________________________________________________________
хормайстар-пастаноўшчык ___________________________________________________
___________________________________________________________________________
выканаўцы галоўных роляў: _________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
мастак па святле __________________________________________________________
___________________________________________________________________________
Кароткая  iнфармацыя  аб  тэатральнай  пастаноўцы  (жанр,  анатацыя, за што
вылучаецца на конкурс) ____________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
Пералiк   прыкладзеных   да  заяўкi  матэрыялаў  з  водгукамi  ў  прэсе  на
тэатральную  пастаноўку (назва, дата друку (выхаду ў эфiр), нумар выдання i
г.д.) _____________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
Iнфармацыя   аб   колькасцi   носьбiтаў  запiсу  тэатральнай  пастаноўкi  ў
электронным выглядзе ______________________________________________________
Кiраўнiк __________________                   _____________________________
              (подпiс)                            (iнiцыялы, прозвiшча)