Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 29.01.2016 N 1 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку арганiзацыi i правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii"

На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў i пленэраў, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 2015 г. N 263 "Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку арганiзацыi i правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА                    УЗГОДНЕНА
Мiнiстр адукацыi             Мiнiстр фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь          Рэспублiкi Беларусь
           М.А.Жураўкоў                 У.В.Амарын
05.01.2016                   19.01.2016
УЗГОДНЕНА                    УЗГОДНЕНА
Старшыня                     Старшыня
Гомельскага абласнога        Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта         выканаўчага камiтэта
         У.А.Дворнiк                  У.В.Краўцоў
25.01.2016                   11.01.2016
УЗГОДНЕНА                    УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi      Старшыня
Мiнскага гарадскога          Брэсцкага абласнога
выканаўчага камiтэта         выканаўчага камiтэта
         У.Я.Кухараў                  А.В.Лiс
28.01.2016                   25.01.2016
УЗГОДНЕНА                    УЗГОДНЕНА
Старшыня                     Старшыня
Вiцебскага абласнога         Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта         выканаўчага камiтэта
         М.М.Шарснёў                  У.В.Даманеўскi
18.01.2016                   26.01.2016
УЗГОДНЕНА                    УЗГОДНЕНА
Старшыня                     Дырэктар - мастацкi кiраўнiк
Мiнскага абласнога           дзяржаўнай установы "Заслужаны
выканаўчага камiтэта         калектыў Рэспублiкi Беларусь
         С.Б.Шапiра          "Нацыянальны акадэмiчны аркестр
26.01.2016                   сiмфанiчнай i эстраднай музыкi
                             Рэспублiкi Беларусь", народны артыст
                             Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii
                             Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат прэмii
                             Саюзнай дзяржавы, прафесар
                                      М.Я.Фiнберг
                             21.01.2016

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      29.01.2016 N 1

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI I ПРАВЯДЗЕННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА КОНКУРСУ МАЛАДЫХ ВЫКАНАўЦАў БЕЛАРУСКАЙ ЭСТРАДНАЙ ПЕСНI НАЦЫЯНАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНI I ПАЭЗII


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii (далей - конкурс).
2. Мэтамi конкурсу з'яўляюцца:
выяўленне i падтрымка таленавiтай моладзi, развiццё яе творчых здольнасцей i павышэнне ўзроўню выканальнiцкага майстэрства;
развiццё i папулярызацыя лепшых традыцый эстраднага музычнага мастацтва i далучэнне да iх шырокiх слаёў грамадства;
арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) i эстэтычнае выхаванне насельнiцтва.
3. Арганiзатарамi конкурсу з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), галоўныя ўпраўленнi iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў (далей - галоўныя ўпраўленнi), аддзелы iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў (далей - аддзелы), дзяржаўная ўстанова "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь "Нацыянальны акадэмiчны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь" (далей - Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр Беларусi).
4. Конкурс праводзiцца штогод у рамках правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii. Канкрэтныя тэрмiны правядзення конкурсу вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры.
5. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца выканаўцы, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, ва ўзросце ад 16 да 31 года ўключна па стане на 1 чэрвеня года правядзення конкурсу (далей - удзельнiкi).
6. Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца не пазней за месяц да пачатку правядзення конкурсу ў газеце "Культура", на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт i павiнна змяшчаць звесткi пра час, месца правядзення конкурсу, умовы конкурсу, крытэрыi i парадак ацэнкi выкананняў удзельнiкаў, парадак i тэрмiны абвяшчэння вынiкаў конкурсу, а таксама iншыя неабходныя звесткi.
7. Конкурс праводзiцца ў тры этапы:
першы этап (раённы, гарадскi) з'яўляецца адборачным i праводзiцца аддзеламi;
другi этап (абласны, Мiнскi гарадскi) з'яўляецца адборачным i праводзiцца галоўнымi ўпраўленнямi;
трэцi этап (рэспублiканскi) з'яўляецца заключным i праводзiцца Нацыянальным акадэмiчным канцэртным аркестрам Беларусi ў рамках правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii.
Парадак i тэрмiны правядзення этапаў конкурсу вызначаюцца адпаведна аддзеламi, галоўнымi ўпраўленнямi i Мiнiстэрствам культуры.
8. Для ажыццяўлення кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу ствараецца арганiзацыйны камiтэт (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - аргкамiтэт), склад якога зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
Аргкамiтэт адначасова з'яўляецца арганiзацыйным камiтэтам заключнага этапу конкурсу.
9. Для непасрэднага кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем адборачных этапаў конкурсу ствараюцца арганiзацыйныя камiтэты адборачных этапаў конкурсу (далей - аргкамiтэты адборачных этапаў), склад якiх зацвярджаецца адпаведна галоўнымi ўпраўленнямi i аддзеламi.
10. Склад аргкамiтэта i аргкамiтэтаў адборачных этапаў фармiруецца з лiку прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (са згоды iх кiраўнiкоў), iншых зацiкаўленых арганiзацый, творчых работнiкаў.
11. Аргкамiтэт:
ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу;
разглядае i зацвярджае склад прафесiйнага журы заключнага этапу конкурсу (далей - журы);
ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення конкурсу i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;
вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць падчас падрыхтоўкi i правядзення конкурсу.
12. Аргкамiтэт адборачнага этапу:
ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем адборачнага этапу конкурсу;
зацвярджае склад журы адборачнага этапу конкурсу;
зацвярджае спiскi ўдзельнiкаў, якiя дапушчаны да ўдзелу ў заключным этапе конкурсу;
ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення адборачных этапаў конкурсу i iх асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;
вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць падчас падрыхтоўкi i правядзення адборачных этапаў конкурсу.
13. Пасяджэннi аргкамiтэта i аргкамiтэта адборачнага этапу конкурсу лiчацца правамоцнымi, калi ў iх пасяджэннях прымалi ўдзел не менш за дзве трэцiя часткi яго складу.
Рашэнне аргкамiтэта i аргкамiтэта адборачнага этапу прымаецца шляхам адкрытага галасавання i лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала больш паловы членаў адпаведнага аргкамiтэта, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi.
Рашэнне аргкамiтэта i аргкамiтэта адборачнага этапу афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй адпаведнага аргкамiтэта.
14. Для ўдзелу ва ўсiх этапах конкурсу ўдзельнiкi прадстаўляюць дзве песнi беларускiх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 3 хвiлiны 40 секунд.
У адборачных этапах конкурсу выконваюцца песнi ў суправаджэннi фанаграмы "мiнус адзiн". Фанаграмы забяспечваюцца непасрэдна ўдзельнiкамi.
На заключным этапе конкурсу адна песня выконваецца ў суправаджэннi фанаграмы "мiнус адзiн", другая песня - у суправаджэннi Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi.
15. Да ўдзелу ў заключным этапе конкурсу ад кожнай вобласцi i г. Мiнска дапускаюцца па тры ўдзельнiкi.
16. Галоўныя ўпраўленнi на ўдзельнiкаў, якiя дапушчаны да ўдзелу ў заключным этапе конкурсу, прадстаўляюць у Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр Беларусi наступныя матэрыялы:
заяўку па форме згодна з дадаткам да дадзенай Iнструкцыi;
ксеракопiю дакумента, якi сведчыць асобу;
творчую характарыстыку;
копii дыпломаў iншых конкурсаў i фестываляў;
фотаздымак (у электронным выглядзе альбо на матэрыяльным носьбiце фармату jpg памерам не менш за 300 dpi/inch);
фанаграму "плюс адзiн" i "мiнус адзiн" песнi, якую ўдзельнiк будзе выконваць у суправаджэннi Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi (у электронным выглядзе альбо на матэрыяльным носьбiце фармату mp3);
тэкст песнi на папяровым носьбiце з указаннем аўтараў музыкi i слоў.
Матэрыялы, прадугледжаныя часткай першай дадзенага пункта, накiроўваюцца не пазней 20 сакавiка года, у якiм праводзiцца конкурс, на адрас Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi: 220002, г. Мiнск, а/с N 1. Тэл. (017) 284 91 44; (017) 284 42 52; факс (017) 284 74 40, e-mail: mail@orchestra.by.
17. Матэрыялы, прадстаўленыя для ўдзелу ў конкурсе, не рэцэнзуюцца i не вяртаюцца. Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых пунктам 16 дадзенай Iнструкцыi, да разгляду не прымаюцца.
18. Для ацэнкi выкананняў удзельнiкаў аргкамiтэтам, аргкамiтэтам адборачнага этапу зацвярджаецца адпаведна склад журы конкурсу i склад журы адборачных этапаў конкурсу (далей, калi не вызначаецца iншае, - журы) у колькасцi не больш за 8 чалавек у кожным складзе.
Склад журы фармiруецца з лiку педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры, творчых работнiкаў, дзеячаў культуры i мастацтва, прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.
19. Журы:
праслухоўвае выкананнi ўдзельнiкаў i дае iм ацэнку;
вызначае пераможцаў адборачных этапаў i конкурсу.
20. Журы ацэньвае выкананнi ўдзельнiкаў па наступных крытэрыях:
узровень выканальнiцкага майстэрства;
яскравасць выканальнiцкай iндывiдуальнасцi;
мастацкi густ;
уменне перадаць стылiстычныя асаблiвасцi i драматургiю выконваемых твораў.
21. Члены журы на працягу правядзення конкурсу ўстрымлiваюцца ад публiчных ацэнак таго цi iншага ўдзельнiка ў сродках масавай iнфармацыi.
У час пасяджэння журы знаходжанне пабочных асоб не дазваляецца.
22. Чарговасць выкананняў удзельнiкаў на заключным этапе конкурсу вызначаецца жараб'ёўкай. Змена чарговасцi выкананняў i заяўленых песень не дапускаецца.
23. Выкананнi ўдзельнiкаў ацэньваюцца па дзесяцiбальнай сiстэме.
24. Падвядзенне вынiкаў конкурсу i адборачных этапаў конкурсу ажыццяўляецца журы адкрытым галасаваннем па кожным з удзельнiкаў конкурсу.
Член журы, якi мае адносiны да ўдзельнiка (роднасныя сувязi, навучанне, праца i iншае), не прымае ўдзел у ацэнцы выкананняў дадзенага ўдзельнiка.
25. Рашэнне журы прымаецца на пасяджэннях, афармляецца пратаколам i падпiсваецца членамi журы i яго сакратаром. Рашэнне лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала больш паловы прысутных на пасяджэннi членаў журы. Пры роўнасцi галасоў меркаванне старшынi журы з'яўляецца вызначальным. Рашэнне журы аб'яўляецца на цырымонii ўзнагароджання ў рамках адкрыцця цi закрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii (у адпаведнасцi с зацверджанай аргкамiтэтам праграмай фестывалю).
Рашэнне журы канчатковае i не падлягае перагляду.
26. Журы конкурсу мае права:
не прысуджаць Гран-пры;
прысуджаць не ўсе дыпломы i прэмii;
прысуджаць некалькi дыпломаў (акрамя Гран-пры i дыплома I ступенi) з падзелам прэмii ў роўных долях памiж лаўрэатамi, уладальнiкамi гэтых дыпломаў;
у выпадку непрысуджэння аднаго або некалькiх дыпломаў змяняць памеры грашовых прэмiй у межах сродкаў, прадугледжаных на выплату грашовых прэмiй.
27. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца Гран-пры з уручэннем дыплома ўладальнiка Гран-пры i прыза iмя Уладзiмiра Мулявiна, дыпломамi I, II i III ступенi з прысваеннем звання лаўрэата конкурсу.
28. Пераможцам конкурсу ўстанаўлiваюцца грашовыя прэмii ў памеры:
уладальнiку Гран-пры - 120 базавых велiчынь;
лаўрэату i ўладальнiку дыплома I ступенi - 100 базавых велiчынь;
лаўрэату i ўладальнiку дыплома II ступенi - 80 базавых велiчынь;
лаўрэату i ўладальнiку дыплома III ступенi - 60 базавых велiчынь.
29. Удзельнiкi заключнага этапу конкурсу, якiя не атрымалi Гран-пры i дыпломы лаўрэатаў I, II i III ступенi, адзначаюцца дыпломамi ўдзельнiкаў.
30. Фiнансаванне выдаткаў па арганiзацыi i правядзеннi конкурсу ажыццяўляецца за кошт:
сродкаў, якiя прадугледжваюцца ў рэспублiканскiм i мясцовых бюджэтах на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў;
бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, якая прадастаўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Выдаткi на праезд удзельнiкаў i суправаджаючых асоб у г. Мiнск i г. Маладзечна для рэпетыцый i ўдзелу ў трэцiм этапе конкурсу ажыццяўляюць аддзелы, установы адукацыi i iншыя арганiзацыi.

Дадатак да Iнструкцыi аб парадку арганiзацыi i правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii

Форма

                                  ЗАЯЎКА
 на ўдзел у Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай
          песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii

Прозвiшча
Вобласць, горад


Уласнае iмя
Паштовы адрас удзельнiка
Iмя па бацьку (калi такое маецца)
Месца працы (вучобы)


Дзень, месяц i год нараджэння
Поўных гадоў
Тэл.
Факс
Дакумент, якi сведчыць асобу
Серыя N

Кiм i калi выдадзены
Сцэнiчны псеўданiм
(пры наяўнасцi)
E-mail



РЭПЕРТУАР
Назва песнi
Кампазiтар
Час гучання
Аранжыроўшчык
Носьбiт фанаграмы
Аўтар тэксту
Танальнасць
З Iнструкцыяй аб парадку арганiзацыi i правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii азнаёмлены(на)
______________________________________________________________________________
(уласны подпiс удзельнiка конкурсу)

Назва галоўнага ўпраўлення, якое прадстаўляе ўдзельнiка ___________________
___________________________________________________________________________
Паштовы адрас _____________________________________________________________
_______________________________  _______________   ________________________
(кiраўнiк галоўнага ўпраўлення)      (подпiс)        (iнiцыялы, прозвiшча)
____________________
      (дата)