Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 14.12.2015 N 56 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      14.12.2015 N 56

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "КОМПЛЕКС БУДЫНКАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "2", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 712Г000198 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2012 г. N 236 "Аб наданнi статусу i катэгорый гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пазбаўленнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўнясеннi змяненняў i дапаўнення ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., N 37, 5/35420).
3. Праект зон аховы распрацаваны архiтэктурна-iнавацыйным цэнтрам фiлiяла Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта "Навукова-даследчая частка" па заказе Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах участка, абмежаванага праспектам Незалежнасцi, вул. Акадэмiчнай i вул. Сурганава.
Плошча складае 2,9 га.
8. Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
Межамi першага ўчастка з'яўляюцца:
з боку галоўнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (паўночна-заходнi фасад) - прамая лiнiя па ўнутранай мяжы тратуара пр. Незалежнасцi да вул. Сурганава, даўжыня 325 м, па ўнутранай мяжы тратуара вул. Сурганава, даўжыня 33 м, лiнiя, што перасякае яе пад прамым вуглом да дэкаратыўнай агароджы, даўжыня 8 м;
лiнiя ўздоўж дэкаратыўнай агароджы да галоўнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi агульнай даўжынёй 260 м з улiкам геаметрычных абрысаў iснуючай агароджы;
лiнiя пад прамым вуглом ад дэкаратыўнай агароджы ўздоўж паўночнага, паўночна-ўсходняга i паўднёвага фасадаў галоўнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi - па перыметры будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на адлегласцi 1 м ад сцяны да мясцовага праезду агульнай даўжынёй 229 м з улiкам геаметрычных абрысаў плана будынка;
лiнiя ўздоўж паўднёвага фасада будынка Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi да вул. Акадэмiчнай даўжынёй 68 м;
лiнiя, што перасякае яе пад прамым вуглом, па ўнутранай мяжы тратуара ўздоўж вул. Акадэмiчнай з боку фасадаў будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i будынка дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" да пр. Незалежнасцi даўжынёй 218 м.
Межамi другога ўчастка з'яўляюцца:
лiнiя ад правага вугла паўночна-заходняга фасада названага будынка ў бок вул. Сурганава даўжынёй 10 м;
лiнiя, што перасякае лiнiю даўжынёй 10 м пад прамым вуглом уздоўж паўночна-ўсходняга фасада, даўжынёй 75 м;
лiнiя, што перасякае яе пад прамым вуглом да фасада будынка, даўжынёй 30 м;
лiнiя ад левага вугла паўднёва-заходняга фасада ўздоўж мясцовага праезда даўжынёй 57 м;
лiнiя, што перасякае яе пад прамым вуглом да фасада будынка, даўжынёй 37 м.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва новых будынкаў, устаноўка буйнагабарытнай рэкламы.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi, у тым лiку азеляняльныя мерапрыемствы, якiя не перашкаджаюць вiзуальнаму ўспрыманню галоўнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi;
пракладка неабходных iнжынерных (падземных) камунiкацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Зона рэгулявання забудовы ўключае комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, якiя размяшчаюцца непасрэдна на тэрыторыi, якая прымыкае да будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, адмiнiстрацыйнага корпуса, а таксама дэкаратыўнай агароджы. У тым лiку будынкi па пр. Незалежнасцi, д. 70, вул. Сурганава, д. 15, д. 17, вул. Акадэмiчнай, д. 1.
Агульная плошча 2,18 га.
12. Межамi зон рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
лiнiя ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па пр. Незалежнасцi, д. 70 пад прамым вуглом да вул. Сурганава даўжынёй 35 м;
з боку вул. Сурганава ўнутраная мяжа тратуара ўздоўж фасадаў вышэйназванага будынка даўжынёй 172 м;
з боку мясцовага праезду памiж вул. Акадэмiчнай i вул. Сурганава па восi мясцовага праезду даўжынёй 205 м;
ад мясцовага праезду ўздоўж паўночна-ўсходнiх фасадаў будынка дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" i будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi даўжынёй 89 м;
пад прамым вуглом ад унутранага вугла будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi даўжынёй 28 м;
пад прамым вуглом уздоўж сквера Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi даўжынёй 40 м;
з боку галоўнага фасада будынка дзяржаўнай установы "Цэнтральная навуковая бiблiятэка iмя Я.Коласа" на адлегласцi 11 м ад фасада даўжынёй 60 м;
пад прамым вуглом уздоўж сквера Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi даўжынёй 43 м.
13. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўнiцтва будынкаў вышэй за вiльчак даху будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (вышынёй 17 м ад узроўню глебы).
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рамонт, рэканструкцыя iснуючай забудовы са змяненнем яе павярховасцi з абмежаваннем па вышынi да 17 м ад узроўню глебы;
добраўпарадкаванне тэрыторыi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
новае будаўнiцтва ў межах унутрыдваровых тэрыторый з абмежаваннем па вышынi да 17 м ад узроўню глебы.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, зыходзячы з умоў забеспячэння найлепшага вiзуальнага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, стварэння рэкрэацыйных магчымасцяў для работнiкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i жыхароў г. Мiнска.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,22 га.
16. Межамi зон аховы ландшафту з'яўляюцца:
лiнii ўздоўж вонкавага боку агароджы па пр. Незалежнасцi ад пачатку агароджы з боку будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi да вул. Сурганава даўжынёй 260 м;
лiнii ўздоўж фасадаў будынкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па пр. Незалежнасцi, д. 70 i д. 68 даўжынёй 233 м;
лiнii ўздоўж галоўнага фасада будынка дзяржаўнай установы "Цэнтральная навуковая бiблiятэка iмя Я.Коласа" на адлегласцi 11 м ад фасада даўжынёй 60 м;
лiнii ўздоўж бакавога фасада галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi да вугла з боку пр. Незалежнасцi даўжынёй 116 м;
лiнii пад прамым вуглом да агароджы ўздоўж паўночнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi даўжынёй 34 м;
лiнiя ўздоўж вонкавага ўчастка дэкаратыўнай агароджы з боку вул. Акадэмiчнай даўжынёй 28 м.
17. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца капiтальнае будаўнiцтва новых будынкаў.
18. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне, у тым лiку мерапрыемствы па азеляненнi, устаноўка малых архiтэктурных формаў, манументальнай i манументальна-дэкаратыўнай скульптуры;
рэканструкцыя i санацыя iснуючых зялёных насаджэнняў;
планiровачныя мерапрыемствы (пракладка алей i пешаходных дарожак);
пракладка падземных камунiкацый з добраўпарадкаваннем пасля земляных работ.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурнай каштоўнасцi - "Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi"

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "КОМПЛЕКС БУДЫНКАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI"