Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23.06.2015 N 34 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiпеня 2012 г. N 46"

На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў i пленэраў, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 2015 г. N 263 "Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiпеня 2012 г. N 46 "Аб рэспублiканскiм усебеларускiм фестывалi народнага гумару "Аўцюкi" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.08.2012, 8/26300) наступныя змяненнi:
1.1. з назвы слова "усебеларускiм" выключыць;
пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага фестывалю народнага гумару "Аўцюкi".";
1.2. у Iнструкцыi аб рэспублiканскiм усебеларускiм фестывалi народнага гумару "Аўцюкi", зацверджанай гэтай пастановай:
назву выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Iнструкцыя аб парадку арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага фестывалю народнага гумару "Аўцюкi";
з пункта 1 слова "усебеларускага" выключыць;
пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"2. Арганiзатарамi фестывалю з'яўляюцца Калiнкавiцкi раённы выканаўчы камiтэт, Гомельскi абласны выканаўчы камiтэт, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.";
пункт 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"8. У рамках фестывалю могуць праводзiцца канцэрты, выставы, майстар-класы, закрыты конкурс непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi (далей - конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi i iншыя мерапрыемствы, якiя прадугледжаны праграмай фестывалю.";
у пункце 12:
частку першую выключыць;
часткi другую - пятую лiчыць адпаведна часткамi першай - чацвёртай.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў           Выконваючы абавязкi старшынi,
Рэспублiкi Беларусь        першы намеснiк старшынi
          У.В.Амарын       Гомельскага абласнога
11.06.2015                 выканаўчага камiтэта
                                     А.У.Максiменка
                           11.06.2015
УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Калiнкавiцкага раённага    грамадскага аб'яднання
выканаўчага камiтэта       "Беларускi дзiцячы фонд"
          I.I.Пiлiпец                У.С.Лiпскi
12.06.2015                 12.06.2015