Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22.06.2015 N 33 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2011 г. N 41"

На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў i пленэраў, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 2015 г. N 263 "Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2011 г. N 41 "Аб фестывалi мастацтваў беларусаў свету" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 104, 8/24135) наступныя змяненнi:
1.1. пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку арганiзацыi i правядзення фестывалю мастацтваў беларусаў свету.";
1.2. Палажэнне аб фестывалi мастацтваў беларусаў свету, зацверджанае гэтай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА                          УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў                   Упаўнаважаны па справах
Рэспублiкi Беларусь                рэлiгiй i нацыянальнасцей
         У.В.Амарын                         Л.П.Гуляка
17.06.2015                         12.06.2015
УЗГОДНЕНА                          УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк                     Першы намеснiк старшынi
Мiнiстра iнфармацыi                Вiцебскага абласнога
Рэспублiкi Беларусь                выканаўчага камiтэта
         I.У.Луцкi                          Г.I.Грэбнеў
15.06.2015                         12.06.2015
УЗГОДНЕНА                          УЗГОДНЕНА
Старшыня                           Першы намеснiк старшынi
Брэсцкага абласнога                Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта               выканаўчага камiтэта
         А.В.Лiс                            I.А.Жук
12.06.2015                         15.06.2015
УЗГОДНЕНА                          УЗГОДНЕНА
Выконваючы абавязкi старшынi,      Старшыня
першы намеснiк старшынi            Мiнскага абласнога
Гомельскага абласнога              выканаўчага камiтэта
выканаўчага камiтэта                        С.Б.Шапiра
         А.У.Максiменка            12.06.2015
12.06.2015
УЗГОДНЕНА                          УЗГОДНЕНА
Старшыня                           Старшыня
Мiнскага гарадскога                Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта               выканаўчага камiтэта
         А.В.Шорац                          У.В.Даманеўскi
15.06.2015                         19.06.2015

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      26.08.2011 N 41
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      22.06.2015 N 33)

IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI I ПРАВЯДЗЕННЯ ФЕСТЫВАЛЮ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення фестывалю мастацтваў беларусаў свету (далей - фестываль).
2. Галоўнымi мэтамi фестывалю з'яўляюцца:
адраджэнне, развiццё, папулярызацыя лепшых традыцый беларускай культуры i народнай творчасцi, прыцягненне да iх шырокiх слаёў грамадства;
паказ дасягненняў у галiне мастацкай лiтаратуры, выяўленчага мастацтва i народнай творчасцi беларусаў замежжа;
выяўленне i падтрымка творча адораных дзяцей i таленавiтай моладзi, развiццё iх творчых здольнасцей i павышэнне ўзроўню выканаўчага майстэрства;
арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва;
развiццё i ўмацаванне мiжнародных культурных сувязей.
3. Арганiзатарамi фестывалю з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт.
4. Фестываль праводзiцца раз у тры гады.
5. Мiнiстэрства культуры:
5.1. зацвярджае:
для непасрэднага кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю - арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб'яднанняў, iншых зацiкаўленых арганiзацый;
каштарыс выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю;
5.2. узгадняе:
з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi правядзенне фестывалю на iх тэрыторыi;
спiс удзельнiкаў фестывалю (па прапанове аргкамiтэта);
5.3. вызначае колькасць запрашальных бiлетаў на наведванне фестывалю;
5.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з арганiзацыяй i правядзеннем фестывалю.
6. Мiнiстэрства культуры мае права дэлегiраваць асобныя паўнамоцтвы па арганiзацыi i правядзеннi фестывалю, азначаныя ў пункце 5 дадзенай Iнструкцыi, аргкамiтэту.
7. У рамках фестывалю могуць праводзiцца канцэрты, выстаўкi, спектаклi, паказы, агляды, канферэнцыi i iншыя культурныя мерапрыемствы, канкрэтны пералiк якiх прадугледжваецца ў праграме правядзення фестывалю.
Культурныя мерапрыемствы фестывалю арганiзуюцца ў г. Мiнску i ў iншых гарадах Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.
8. Аргкамiтэт:
8.1. здзяйсняе непасрэднае кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;
8.2. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывалю;
8.3. вызначае тэрмiны правядзення фестывалю;
8.4. вызначае колькасны склад творчых дэлегацый беларусаў замежжа;
8.5. разглядае i зацвярджае:
праграму правядзення фестывалю;
план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;
спiс удзельнiкаў фестывалю;
сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку фестывалю;
8.6. здзяйсняе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;
8.7. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю.
9. Удзельнiкамi фестывалю з'яўляюцца:
9.1. члены арганiзацыйнага камiтэта;
9.2. кiраўнiкi грамадскiх аб'яднанняў (арганiзацый) беларусаў замежжа, калектывы мастацкай творчасцi, асобныя выканаўцы i суправаджаючыя iх асобы, майстры народных промыслаў (рамёстваў), паэты i празаiкi i iншыя творчыя работнiкi з лiку беларусаў замежжа;
9.3. прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi, у тым лiку замежных;
9.4. госцi фестывалю (асобы, якiя маюць афiцыйнае запрашэнне ад арганiзатараў фестывалю);
9.5. iншыя асобы, якiя ўдзельнiчаюць у падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю.
10. Удзельнiкi фестывалю, указаныя ў падпункце 9.2 пункта 9 дадзенай Iнструкцыi, прымаюць удзел у фестывалi ў складзе дэлегацый, якiя фармiруюцца грамадскiмi аб'яднаннямi (арганiзацыямi) беларусаў замежжа.
11. Для ўдзелу ў фестывалi не пазней за 3 месяцы да дня яго пачатку грамадскiмi аб'яднаннямi (арганiзацыямi) беларусаў замежжа ў Мiнiстэрства культуры накiроўваецца заяўка на ўдзел у фестывалi згодна з дадаткам да дадзенай Iнструкцыi. Да заяўкi дадаецца творчая характарыстыка ўдзельнiкаў фестывалю, якiя ўключаны ў склад дэлегацыi.
12. На заключных мерапрыемствах фестывалю Мiнiстэрствам культуры, iншымi дзяржаўнымi органамi i арганiзацыямi, грамадскiмi арганiзацыямi ажыццяўляецца ўзнагароджанне ўзнагародамi i памятнымi падарункамi ўдзельнiкаў фестывалю, указаных у падпункце 9.2 пункта 9 дадзенай Iнструкцыi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё i папулярызацыю беларускай культуры за межамi Рэспублiкi Беларусь.
13. Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт забяспечваюць размяшчэнне матэрыялаў аб фестывалi ў сродках масавай iнфармацыi на працягу яго правядзення.
14. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю здзяйсняецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Дадатак да Iнструкцыi аб парадку арганiзацыi i правядзення фестывалю мастацтваў беларусаў свету

                                  Заяўка
              на ўдзел у фестывалi мастацтваў беларусаў свету
                       (Мiнск, Рэспублiка Беларусь)

Краiна, рэгiён

Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) кiраўнiка грамадскага аб'яднання (арганiзацыi), назва калектыву мастацкай творчасцi, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) асобнага выканаўцы i суправаджаючай асобы, майстра народных промыслаў (рамёстваў), паэта, празаiка, iншых творчых работнiкаў з лiку беларусаў замежжа

Агульная колькасць членаў дэлегацыi

Iмя i прозвiшча кiраўнiка дэлегацыi

Пасада кiраўнiка дэлегацыi

Кантактныя даныя кiраўнiка дэлегацыi


Кiраўнiк дэлегацыi      _____________      ________________________________
                          (подпiс)               (iнiцыялы, прозвiшча)
Дата