Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15.06.2015 N 27 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 11 красавiка 2008 г. N 14"

На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў i пленэраў, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 2015 г. N 263 "Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 11 красавiка 2008 г. N 14 "Аб Рэспублiканскiм фестывалi-кiрмашы рамёстваў "Вясновы букет" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 109, 8/18706) наступныя змяненнi:
1.1. з назвы слова "рамёстваў" выключыць;
1.2. пастанаўляючую частку выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку арганiзацыi i правядзення Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу "Вясновы букет";
1.3. у Палажэннi аб Рэспублiканскiм фестывалi-кiрмашы рамёстваў "Вясновы букет", зацверджаным гэтай пастановай:
назву выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Iнструкцыя аб парадку арганiзацыi i правядзення Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу "Вясновы букет";
пункты 1 - 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу "Вясновы букет" (далей - фестываль-кiрмаш).
2. Арганiзатарамi фестывалю-кiрмашу з'яўляюцца Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт, грамадскае аб'яднанне "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры).
3. Фестываль-кiрмаш праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народных промыслаў (рамёстваў) Беларусi, аднаўлення рэдкiх i забытых традыцый, тэхнiк i тэхналогiй стварэння мастацкiх работ народнага мастацтва, дэманстрацыi творчага патэнцыялу народных майстроў у галiне народнага мастацтва (народных майстроў), майстроў народных промыслаў (рамёстваў) i iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя ажыццяўляюць творчую дзейнасць ў галiне народнага мастацтва (далей - майстры), стымулявання iх творчай дзейнасцi, павышэння сацыяльнага i творчага статусу народных майстроў, папулярызацыi народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.";
у пункце 8:
падпункт 8.1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"8.1. ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва арганiзацыяй i правядзеннем фестывалю-кiрмашу, уносiць у Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю-кiрмашу, стварае дырэкцыю фестывалю-кiрмашу;";
абзац другi падпункта 8.2 выключыць;
пункты 9 i 10 выключыць;
у пункце 11 словы "майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва", "Саюз", "i iншых устаноў" i "рамяства" замянiць адпаведна словамi "майстры", "саюз", ", устаноў" i "промысла (рамяства)";
у пункце 12 слова "Саюз" замянiць словам "саюз";
у пункце 13 словы "iмя, iмя па бацьку майстра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" замянiць словамi "асабiстае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) майстра";
у пункце 14:
з абзаца другога словы "народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" выключыць;
у абзацы трэцiм словы "мастацкiх рамёстваў i промыслаў" замянiць словамi "промыслаў (рамёстваў)";
у пункце 16 словы "Саюз" i "дадзенага Палажэння" замянiць адпаведна словамi "саюз" i "дадзенай Iнструкцыi";
у пункце 19:
словы "мастацкiх рамёстваў i промыслаў" замянiць словамi "промыслаў (рамёстваў)";
словы "народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" выключыць;
з абзаца першага пункта 20 словы "народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" выключыць;
у абзацы дзясятым пункта 21 i пункце 24 словы "i рамёстваў" замянiць словам "(рамёстваў)";
у абзацы трэцiм пункта 26 словы "гэтага Палажэння" замянiць словамi "дадзенай Iнструкцыi".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня грамадскага
Мiнскага гарадскога         аб'яднання "Беларускi союз
выканаўчага камiтэта        майстроў народнай творчасцi"
          А.В.Шорац                   Я.М.Сахута
11.06.2015                  09.06.2015