Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 17.04.2015 N 18 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Руiны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогi ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковiцкага раёна Вiцебскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Руiны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогi ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковiцкага раёна Вiцебскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      17.04.2015 N 18

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "РУIНЫ БЫЛОГА КАСЦЁЛА, ПАБУДАВАНАГА Ў ГОНАР ПЕРАМОГI Ў 1564 ГОДЗЕ, У В. АСТРОЎНА БЕШАНКОВIЦКАГА РАЁНА ВIЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Руiны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогi ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковiцкага раёна Вiцебскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Руiны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогi ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковiцкага раёна Вiцебскай вобласцi з'яўляюцца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 213Г000875 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 верасня 2008 г. N 1288 "Аб наданнi статусу i катэгорый гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўнясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 222, 5/28291).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным унiтарным прадпрыемствам "Праектная майстэрня архiтэктара Лук'янчыка М.I." па заказе прыхода храма Святой Жываначальнай Троiцы ў в. Астроўна Бешанковiцкага раёна Вiцебскай вобласцi Вiцебскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах участка, выдзеленага для карыстання прыхода храма Святой Жываначальнай Троiцы ў в. Астроўна Бешанковiцкага раёна Вiцебскай вобласцi Вiцебскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,23 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя даўжынёй 65,75 метра, якая iдзе па агароджы тэрыторыi кацельнi i ў створы з ёй;
на ўсходзе - лiнiя даўжынёй 35,43 метра, якая iдзе па агароджы парку;
на поўднi - умоўная лiнiя даўжынёй 72,92 метра, якая iдзе ўздоўж вул. Мiкалаевiча;
на захадзе - умоўная лiнiя даўжынёй 25,34 метра, якая iдзе паралельна агароджы прыватнага ўчастка дома N 17 па вул. Мiкалаевiча.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючых будынкаў без павелiчэння па плошчы i вышынi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца:
дэмантаж гаспадарчай пабудовы;
перанос надземных электрасетак пад зямлю;
аднаўленне агароджы з брамамi i брамкамi па ўсiм перыметры тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыi, якая прымыкае да ахоўнай зоны з поўначы, захаду i поўдня.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,56 га.
13. Межамi рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя даўжынёй 209 метраў, якая iдзе ўздоўж заходняга фасада адмiнiстрацыйнага будынка, далей умоўная лiнiя даўжынёй 58 метраў, якая iдзе па паўднёвым i заходнiм фасадах клуба, далей лiнiя даўжынёй 65 метраў, якая iдзе ад клуба да тарца кацельнi i да трансфарматарнай падстанцыi; далей лiнiя даўжынёй 8 метраў, якая iдзе па фасадзе трансфарматарнай падстанцыi да агароджы ўчастка, выдзеленага для карыстання прыходу храма Святой Жываначальнай Троiцы ў в. Астроўна Бешанковiцкага раёна Вiцебскай вобласцi Вiцебскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы, далей лiнiя даўжынёй 70 метраў, якая iдзе ўздоўж агароджы да адхону канавы;
на усходзе - лiнiя даўжынёй 44 метры, якая iдзе ў створы з усходнiм фасадам дома N 14 па вул. Мiкалаевiча ад агароджы парку да гаспадарчай пабудовы;
на поўднi - лiнiя даўжынёй 226 метраў, якая iдзе ад гаспадарчай пабудовы дома N 14 па вул. Мiкалаевiча ўздоўж фасада пабудовы на ўчастку дома N 16 па вул. Мiкалаевiча да дома без нумара, далей па яго фасадзе да агароджы, далей уздоўж агароджы па паўднёвым фасадзе руiн былой школы да тарца гаспадарчай пабудовы;
на захадзе - лiнiя даўжынёй 165 метраў, якая iдзе ўздоўж усходнiх тарцавых фасадаў пабудовы i жылога мураванага дома без нумара, далей лiнiя, якая iдзе па краi канавы да лiнii перасячэння з лiнiяй, якая iдзе ў створы з лiнiяй агароджы трансфарматарнай падстанцыi.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскiх i iншых збудаванняў, якiя павялiчваюць грузавыя патокi, забруджваюць паветраны i водны басейны, з'яўляюцца выбухова- i пажаранебяспечнымi.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў не вышэй за дзесяць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчака даху;
рэканструкцыя iснуючых будынкаў i збудаванняў без павелiчэння павярховасцi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыi.
16. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца:
знос дысгарманiчных збудаванняў, якiя размешчаны перад паўночным фасадам храма (склад, гаспадарчыя пабудовы);
рэстаўрацыя i прыстасаванне былой школы для патрэб царквы (нядзельная школа, гасцiнiца для пiлiгрымаў i г. д.).

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыi, якая прымыкае да ахоўнай зоны з усходу.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,31 га.
18. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на поўначы - умоўная лiнiя даўжынёй 85 метраў, якая iдзе ў створы з iснуючай агароджай i заходнiм фасадам адмiнiстрацыйнага будынка, далей лiнiя, якая iдзе ўздоўж паўднёвага фасада адмiнiстрацыйнага будынка;
на ўсходзе - умоўная лiнiя даўжынёй 60 метраў, якая iдзе ад адмiнiстрацыйнага будынка да вул. Мiкалаевiча;
на поўднi - лiнiя даўжынёй 68 метраў, якая iдзе ўздоўж агароджы парку па вул. Мiкалаевiча;
на захадзе - лiнiя даўжынёй 35,43 метра, якая супадае з мяжой ахоўнай зоны i iдзе ўздоўж агароджы парку.
19. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
пракладка магiстральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
20. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне сельскагаспадарчых работ;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.
21. Для тэрыторыi зоны аховы ландшафту рэкамендуецца распрацаваць праект па добраўпарадкаваннi тэрыторыi парку.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

22. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыi ахоўнай зоны.
23. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурнай каштоўнасцi - "Руiны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогi ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковiцкага раёна Вiцебскай вобласцi"