Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30.03.2015 N 9 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 год) у г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 год) у г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      30.03.2015 N 9

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БРАЦКАЯ МАГIЛА (1944 ГОД) У Г.П. СВIСЛАЧ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 год) у г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Брацкая магiла (1944 год) у г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрамi 413Д000470 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе Свiслацкага раённага ўнiтарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу навакольнага асяроддзя i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання i захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,015 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з'яўляецца лiнiя, якая iдзе па агароджы брацкай магiлы.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
правядзенне работ без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам у дачыненнi да тэрыторый пахаванняў.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка iнжынерных камунiкацый для вонкавага асвятлення;
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi захавання прыроднага асяроддзя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на прылеглай да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi тэрыторыi сквера.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,51 га.
12. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на паўночным захадзе - лiнiя, якая пачынаецца ад паўднёва-заходняй мяжы сквера i iдзе па лiнii бардзюрнага каменю паўднёва-ўсходняга краю вул. 17 Верасня да кропкi перасячэння з вул. Ленiна;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая пачынаецца ад паўднёва-заходняй мяжы сквера i iдзе па лiнii бардзюрнага каменю паўночна-заходняга краю вул. Дзяржынскага да кропкi перасячэння з вул. Ленiна;
на паўднёвым захадзе - дугападобная лiнiя, якая iдзе па бардзюрным каменю асфальтабетоннага праезду, прылеглага да сквера з паўночна-заходняга краю;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па бардзюрным каменю паўднёва-заходняга краю вул. Ленiна.
13. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
змена характару ландшафту;
пракладка транспартных камунiкацый;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
14. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне тэрыторыi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
санiтарныя высечкi зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 год) у г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi"

СIТУАЦЫЙНАЯ СХЕМА