Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30.03.2015 N 12 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Помнiк К.Калiноўскаму (1958 год) па вул. Ленiна ў г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Помнiк К.Калiноўскаму (1958 год) па вул. Ленiна ў г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      30.03.2015 N 12

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "ПОМНIК К.КАЛIНОЎСКАМУ (1958 ГОД) ПА ВУЛ. ЛЕНIНА Ў Г.П. СВIСЛАЧ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Помнiк К.Калiноўскаму (1958 год) па вул. Ленiна ў г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Помнiк К.Калiноўскаму (1958 год) па вул. Ленiна ў г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "2", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 412Д000471 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе Свiслацкага раённага ўнiтарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу навакольнага асяроддзя i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання i захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах пляцоўкi, на якой размешчаны помнiк.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,0018 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з'яўляецца лiнiя, якая iдзе па бардзюрным каменю пляцоўкi, на якой размешчаны помнiк.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца ўсталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка iнжынерных камунiкацый для вонкавага асвятлення;
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыi, прылеглай да ахоўнай зоны з мэтай захавання прасторавай, кампазiцыйнай ролi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў гiстарычна склаўшыхся ўмовах забудовы i планiроўкi горада.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,49 га.
12. Межамi зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ад паўднёва-ўсходняга краю вул. Калiноўскага ў створы з паўночна-ўсходнiм фасадам будынка па вул. Ленiна, 1 i па гэтым фасадзе; далей лiнiя, якая iдзе ў паўночна-ўсходнiм накiрунку да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм фасадзе будынка па вул. Ленiна, 1, далей па гэтым фасадзе да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе будынка па вул. Ленiна, 1;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая пачынаецца ад вул. Ленiна ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам будынка па вул. Ленiна, 1, далей па гэтым фасадзе да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм фасадзе будынка па вул. Ленiна, 1;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ад паўночна-ўсходняга краю вул. Ленiна ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам будынка па вул. Ленiна, 1, далей па бардзюрным каменю вул. Ленiна да бардзюрнага каменю паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткi вул. Калiноўскага;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ад бардзюрнага каменю паўднёва-ўсходняга краю вул. Калiноўскага да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм фасадзе будынка па вул. Ленiна, 1.
13. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўнiцтва новых будынкаў i збудаванняў;
пракладка транспартных камунiкацый;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рамонт i рэканструкцыя iснуючых будынкаў i збудаванняў без павелiчэння iх павярховасцi;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка iнжынерных камунiкацый.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Помнiк К.Калiноўскаму (1958 год) па вул. Ленiна ў г.п. Свiслач Гродзенскай вобласцi"


ЭКСПЛIКАЦЫЯ

N
па плану
Назва
Заўвагi
1
Помнiк К.Калiноўскаму
Гiсторыка-культурная каштоўнасць катэгорыi 2
2
Адмiнiстрацыйны будынак

3
Школа мастацтваў

4
Царква Нараджэння Божай Мацi

5
Гарадская плошча

6
Брацкая магiла
Гiсторыка-культурная каштоўнасць катэгорыi 3

СХЕМА РАЗМЯШЧЭННЯ ЗОН АХОВЫ