Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30.03.2015 N 10 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - "Будынкi па вул. Мiнскай, 1, 5 i будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мiнскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - "Будынкi па вул. Мiнскай, 1, 5 i будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мiнскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      30.03.2015 N 10

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ - "БУДЫНКI ПА ВУЛ. МIНСКАЙ, 1, 5 I БУДЫНАК БЫЛЫХ ГАНДЛЁВЫХ РАДОЎ ПА ВУЛ. МIНСКАЙ, 3 У Г. НАВАГРУДКУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - "Будынкi па вул. Мiнскай, 1, 5 i будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мiнскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Будынкi па вул. Мiнскай, 1, 5 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласцi з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "3", будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мiнскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "2", якiя ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрамi 413Г000418, 413Г000420 i 412Г000419 згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны закрытым акцыянерным таварыствам "Навукова-вытворчае аб'яднанне "ЭЛЬВИРА" па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю "Эль-град".
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання i захавання гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,13 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па бартавым каменю паўночна-ўсходняга боку праезду ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Мiнскай, 1, па паўднёва-заходнiм тарцы будынка N 2 па вул. 1 Мая ад кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе ў створы з краем адхону ўздоўж вул. 1 Мая, да вяршынi паўднёвага вугла будынка N 2 па вул. 1 Мая; далей лiнiя, якая злучае вяршыню паўднёвага вугла будынка N 2 па вул. 1 Мая i вяршыню заходняга вугла будынка N 7а па вул. Мiнскай; далей лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе будынка N 7а па вул. Мiнскай да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе будынка N 7 па вул. Мiнскай;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе будынка N 7 па вул. Мiнскай, ад кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе будынка N 7а па вул. Мiнскай, да кропкi перасячэння з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай;
на паўднёвым захадзе - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай ад кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе будынка N 7 па вул. Мiнскай да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе будынка N 5 па вул. Мiнскай; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм, паўночна-ўсходнiм, паўночна-заходнiм фасадам будынка N 5 па вул. Мiнскай да кропкi перасячэння з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай; далей на паўднёвым захадзе - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе будынка N 3 па вул. Мiнскай; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе - паўднёва-ўсходнi, паўночна-ўсходнi, паўночна-заходнi фасады будынка N 3 па вул. Мiнскай да кропкi перасячэння з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай; далей на паўднёвым захадзе - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе будынка N 1 па вул. Мiнскай; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм, паўночна-ўсходнiм, паўночна-заходнiм фасадах будынка N 1 па вул. Мiнскай;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з бартавым каменем паўднёва-ўсходняга краю тратуара ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка N 1 па вул. Мiнскай, па гэтым бартавым каменю i ў створы з iм ад кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе будынка N 1 па вул. Мiнскай, да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па краi адхону ўздоўж вул. 1 Мая.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
аднаўленне страчанай гiстарычнай забудовы;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне страчанага будынка з паўночнага боку ад будынка N 1 па вул. Мiнскай, у якiм у ХIХ стагоддзi былi гандлёвыя рады.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Зона рэгулявання забудовы займае тэрыторыю квартала ў межах вулiц Мiнскай, 1 Мая, Пушкiна.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,48 га.
13. Межамi рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на паўночным захадзе, поўначы, паўночным усходзе, паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па краi адхону ўздоўж вул. 1 Мая; далей чырвоная лiнiя забудовы цотнага боку вул. 1 Мая ад кропкi перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi перасячэння з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. Пушкiна;
на паўночным усходзе - чырвоная лiнiя забудовы цотнага боку вул. Пушкiна ад кропкi перасячэння з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. 1 Мая да кропкi перасячэння з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай;
на поўднi, паўднёвым захадзе - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай ад кропкi перасячэння з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. Пушкiна да кропкi перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны; далей на паўночным захадзе - паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая iдзе па краi адхону ўздоўж вул. 1 Мая.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчака даху.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рэканструкцыя iснуючых будынкаў i збудаванняў без павелiчэння павярховасцi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыi.
16. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца аднаўленне страчанай гiстарычнай забудовы.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

17. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыi ахоўнай зоны i на тэрыторыi найболей высокiх адзнак зоны рэгулявання забудовы, дзе размяшчаўся езуiцкi манастыр.
Паўночна-ўсходняй мяжой зоны аховы культурнага пласта з'яўляецца гарызанталь з адзнакай 316,0 м у Балтыйскай сiстэме вышынь.
18. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - "Будынкi па вул. Мiнскай, 1, 5 i будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мiнскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласцi"

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ - "БУДЫНКI ПА ВУЛ. МIНСКАЙ, 1, 5 I БУДЫНАК БЫЛЫХ ГАНДЛЁВЫХ РАДОЎ ПА ВУЛ. МIНСКАЙ, 3 У Г. НАВАГРУДКУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI"




ЭКСПЛIКАЦЫЯ

N на плане
Назвы
Заўвагi
1
Будынак

2
Будынак былых гандлёвых радоў

3
Фарны касцёл з надмагiльным помнiкам загiнуўшым у бiтве пад Хоцiнам у 1621 г.

4
Былая сядзiба Мiцкевiчаў

5
Рэштка замка

6
Курган бессмяротнасцi А. Мiцкевiча

7
Помнiк А. Мiцкевiчу

8
Комплекс былога манастыра францысканцаў