Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10.02.2015 N 5 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Мемарыяльны комплекс на магiле ахвяр фашысцкага тэрору - вязняў Баранавiцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага - Рагулi ў г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Мемарыяльны комплекс на магiле ахвяр фашысцкага тэрору - вязняў Баранавiцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага - Рагулi ў г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      10.02.2015 N 5

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС НА МАГIЛЕ АХВЯР ФАШЫСЦКАГА ТЭРОРУ - ВЯЗНЯЎ БАРАНАВIЦКАГА ГЕТА (1994 ГОД) ПА ВУЛ. ЧАРНЫШЭЎСКАГА - РАГУЛI Ў Г. БАРАНАВIЧЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Мемарыяльны комплекс на магiле ахвяр фашысцкага тэрору - вязняў Баранавiцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага - Рагулi ў г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Мемарыяльны комплекс на магiле ахвяр фашысцкага тэрору - вязняў Баранавiцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага - Рагулi ў г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi (далей - мамарыял) з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000025 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 верасня 2008 г. N 1288 "Аб наданнi статусу i катэгорый гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўнясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 222, 5/28291).
3. Праект зон аховы распрацаваны фiлiялам "Брэстрэстаўрацыяпраект" адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе камунальнага ўнiтарнага шматгалiновага прадпрыемства камунальнай гаспадаркi "Баранавiцкая гарадская ЖКГ".
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI, АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстаноўлена ў межах агароджы мемарыяла. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ўмоў яе вiзуальнага ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,6 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з'яўляецца лiнiя, якая iдзе па знешнiм краi агароджы мемарыяла.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўнiцтва;
дзейнасць, якая пагражае захаванасцi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ, мадэрнiзацыя састаўных элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Мемарыяльны комплекс на магiле ахвяр фашысцкага тэрору - вязняў Баранавiцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага - Рагулi ў г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi"