Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31.12.2014 N 79 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Рэшткi былой сядзiбы "Наднёман" (у межах адводу зямельнай пляцоўкi) у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мiнскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Рэшткi былой сядзiбы "Наднёман" (у межах адводу зямельнай пляцоўкi) у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мiнскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      31.12.2014 N 79

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "РЭШТКI БЫЛОЙ СЯДЗIБЫ "НАДНЁМАН" (У МЕЖАХ АДВОДУ ЗЯМЕЛЬНАЙ ПЛЯЦОЎКI) У В. НАДНЁМАН УЗДЗЕНСКАГА РАЁНА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Рэшткi былой сядзiбы "Наднёман" (у межах адводу зямельнай пляцоўкi) у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мiнскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Рэшткi былой сядзiбы "Наднёман" (у межах адводу зямельнай пляцоўкi) у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мiнскай вобласцi з'яўляюцца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "2", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 612Г000627 згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны iндывiдуальным прадпрымальнiкам Бандарэнкам А.В. па заказе ўласнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Самуйлава У.А.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI

7. Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначана ў межах адводу зямельнай пляцоўкi.
У склад гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Рэшткi былой сядзiбы "Наднёман" уваходзяць:
рэшткi палаца;
рэшткi афiцыны;
рэшткi аранжарэi;
рэшткi гаспадарчых пабудоў.
Плошча тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складае 9,6 га.
8. Межамi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ўздоўж агароджы былой сядзiбы да кропкi перасячэння з агароджай з боку захаду;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж былой сядзiбы да кропкi перасячэння з дарогай, якая iдзе з тэрыторыi былой сядзiбы ў заходнiм напрамку; далей - лiнiя, якая iдзе па правым боку дарогi з тэрыторыi былой сядзiбы ў заходнiм напрамку, да кропкi перасячэння з лiнiяй мяжы садоў былой сядзiбы; далей - лiнiя, якая iдзе па мяжы садоў былой сядзiбы; далей - лiнiя, якая iдзе па левым боку дарогi з тэрыторыi былой сядзiбы ў заходнiм накiрунку, да кропкi перасячэння з лiнiяй правага берага р. Нёман;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па правым беразе р. Нёман да кропкi перасячэння з умоўнай лiнiяй, якая iдзе па ўсходнiм фасадзе брамы;
на ўсходзе - умоўная лiнiя, якая iдзе па ўсходнiх фасадах брамы; далей - лiнiя, якая iдзе па агароджы з боку захаду прыватнага сядзiбнага ўчастка, размешчанага на поўнач ад дарогi да брамы; далей - лiнiя, якая iдзе па агароджы з боку поўначы прыватнага сядзiбнага ўчастка, размешчанага на поўнач ад дарогi да брамы; далей - умоўная лiнiя даўжынёй дваццаць пяць метраў, якая iдзе ў створы з лiнiяй агароджы; далей - умоўная лiнiя, якая iдзе паралельна леваму краю дарогi, якая iдзе перпендыкулярна дарозе да брамы, на адлегласцi пяцi метраў ад яе;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж агароджы былой сядзiбы, да кропкi перасячэння з агароджай з боку поўначы.
9. На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дазваляецца дзейнасць па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання i забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
11. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены на тэрыторыi былой сядзiбы i парку, якая размешчана па-за межамi адводу зямельнай пляцоўкi.
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 10,7 га.
12. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ўздоўж агароджы былой сядзiбы да кропкi перасячэння з агароджай з боку захаду;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж былой сядзiбы да кропкi перасячэння з дарогай, якая iдзе з тэрыторыi былой сядзiбы ў заходнiм напрамку; далей - лiнiя, якая iдзе па правым краi дарогi з тэрыторыi былой сядзiбы ў заходнiм напрамку, да кропкi перасячэння з лiнiяй мяжы садоў сядзiбы; далей - лiнiя мяжы садоў былой сядзiбы; далей - лiнiя, якая iдзе па левым краi дарогi з тэрыторыi былой сядзiбы ў заходнiм накiрунку, да кропкi перасячэння з лiнiяй правага берага р. Нёман;
на поўднi - лiнiя правага берага р. Нёман да кропкi перасячэння з лiнiяй агароджы прыватнага сядзiбнага ўчастка, размешчанага з паўднёвага боку дарогi ў накiрунку да брамы;
на ўсходзе - лiнiя агароджы прыватнага сядзiбнага ўчастка, размешчанага з паўднёвага краю дарогi да брамы; далей - лiнiя агароджы прыватнага сядзiбнага ўчастка, размешчанага з паўночнага краю дарогi да брамы; далей - лiнiя, якая iдзе ад паўночна-заходняга вугла прыватнага сядзiбнага ўчастка, да перасячэння з краем дарогi, якая iдзе з усходу сядзiбы, да перасячэння з лiнiяй, якая iдзе ўздоўж агароджы былой сядзiбы з боку поўначы.
13. Другi ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю радавога пахавання Наркевiчаў-Iодка, якая знаходзiцца на паўднёвым ускрайку лесу на адлегласцi двухсот васьмiдзесяцi метраў на поўнач ад былой сядзiбы.
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,45 га.
14. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
правядзенне земляных работ без археалагiчнага нагляду.
15. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.
16. На тэрыторыi ахоўнай зоны прапануецца:
знос дысгарманiчных пабудоў;
санацыя пасадак, якiя не адносяцца да планiроўкi парку.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыi чатырох прыватных прысядзiбных участкаў, размешчаных уздоўж дарогi Узда - Пясочнае (два з паўночнага боку, два з паўднёвага).
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,86 га.
18. Межамi зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца агароджы названых участкаў.
19. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўнiцтва новых будынкаў i збудаванняў;
знос гiстарычных аб'ектаў цi iх рэшткаў;
узвядзенне суцэльных агароджаў вышынёй больш за паўтара метра.
20. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рамонт, рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючай забудовы без павелiчэння яе павярховасцi;
рэканструкцыя i мадэрнiзацыя агароджаў прысядзiбных участкаў;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыi.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 293,16 га.
22. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ўздоўж мелiярацыйнага канала на паўночным ускрайку лесу, у якiм знаходзiцца радавое пахаванне Наркевiчаў- I одка, на ўсход да дарогi Узда - Пясочнае;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж дарогi Узда-Пясочнае на поўдзень, да ўезду ў пас. Пясочнае;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па краi дарогi першага павароту ў пас. Пясочнае, на захад уздоўж дарогi, уключаючы парк на ўскрайку пас. Пясочны;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе ўздоўж р. Баранаўка на поўдзень; далей умоўная лiнiя, якая iдзе да ўрэзку вады да р. Тур'я;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж р. Тур'я да яе ўпадзення ў р. Нёман;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж правага берага р. Нёман да ўпадзення ў яе мелiярацыйнага канала;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж мелiярацыйнага канала да ўпадзення ў яго мелiярацыйнага канала, якi iдзе па паўночным ускрайку лесу.
23. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
пракладка магiстральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
24. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

25. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыi ахоўнай зоны.
26. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагiчных даследаванняў i рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурнай каштоўнасцi - "Рэшткi былой сядзiбы "Наднёман" (у межах адводу зямельнай пляцоўкi) у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мiнскай вобласцi"