Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.12.2014 N 70 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй (1930 - 1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мiнскi раён)""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй (1930 - 1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мiнскi раён)".
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 2004 г. N 15 "Аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй 30 - 40-х гадоў ХХ стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты".

Першы намеснiк Мiнiстра
I.У.Дрыга

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      01.12.2014 N 70

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "МЕСЦА ЗГУБЫ АХВЯР ПАЛIТЫЧНЫХ РЭПРЭСIЙ (1930 - 1940-Я ГАДЫ) ВА ЎРОЧЫШЧЫ КУРАПАТЫ (МIНСКI РАЁН)"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй (1930 - 1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мiнскi раён)" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй (1930 - 1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мiнскi раён) з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "1", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 611Д000363 згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны iндывiдуальным прадпрымальнiкам Глiннiкам В.В. па заказе ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнскграда".
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту, у тым лiку картаграфiчнага матэрыялу 1930 - 1940-х гг. i аэрафотаздымкаў.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI

7. Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначана ў межах ляснога масiву, у якiм адбывалiся пакараннi смерцю ахвяр палiтычных рэпрэсiй i ажыццяўлялiся iх пахаваннi.
Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстаноўлена праектам дэтальнага планавання.
Плошча тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складае 26,3 га.
8. Межамi тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з'яўляюцца:
на поўначы - чырвоная лiнiя паўднёвага боку дарогi Заслаўе-Калодзiшчы, якая iдзе на адлегласцi шасцi метраў ад сучаснага дарожнага палатна;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе ад чырвонай лiнii дарогi Заслаўе-Калодзiшчы па ўсходняй мяжы лесу да нiжняга абрэзу дарожнага палатна Мiнскай кальцавой аўтамабiльнай дарогi (далей - МКАД);
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па нiжнiм абрэзе паўночнага схiлу насыпу МКАД на захад на адлегласць ста трыццацi пяцi метраў, далей паварочвае пад прамым вуглом i, перасякаючы МКАД, iдзе на адлегласць ста метраў, далей паварочвае пад прамым вуглом i iдзе паралельна МКАД да агароджы падземнага вадасховiшча;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы з усходняга боку падземнага вадасховiшча, далей ад вугла агароджы падземнага вадасховiшча па ўмоўнай лiнii, якая iдзе ў створы з мяжой лесу, далей па мяжы лесу да перасячэння з ахоўнай зонай вадаводаў, па ахоўнай зоне вадаводаў (дзесяць метраў на захад ад крайняга вадаводу) да чырвонай лiнii дарогi Заслаўе-Калодзiшчы.
9. На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
выкананне работ па ўвекавечаннi памяцi ахвяр палiтычных рэпрэсiй;
правядзенне археалагiчных даследаванняў;
санiтарныя высечкi дрэў i кустоў;
эксплуатацыя i рэканструкцыя iснуючых iнжынерных камунiкацый.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўмоў найлепшага яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 37,2 га.
11. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ад паўночнай чырвонай лiнii дарогi Заслаўе-Калодзiшчы па лясной дарозе (просецы) да дарогi на в. Драздова, далей па заходнiм краi гiстарычнай трасiроўкi дарожнага палатна дарогi на в. Драздова да паўднёвай чырвонай лiнii дарогi Заслаўе-Калодзiшчы, далей на ўсход па чырвонай лiнii дарогi Заслаўе-Калодзiшчы;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе ад чырвонай лiнii дарогi Заслаўе-Калодзiшчы на поўдзень на адлегласцi шэсць метраў ад усходняга краю гiстарычнай трасiроўкi дарогi на в. Драздова (каля двухсот сарака метраў ад ляснога масiву), да чырвонай лiнii МКАД паўночнага боку, далей на захад па паўночнай чырвонай лiнii МКАД да ляснога масiву, далей на поўдзень па мяжы ляснога масiву на адлегласць двухсот метраў;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе ад мяжы ляснога масiву на захад паралельна МКАД на працягу двухсот метраў да ўсходняга боку агароджы падземнага вадасховiшча;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы з усходняга i паўночнага бакоў тэрыторыi падземнага вадасховiшча, далей па ўмоўнай лiнii, якая злучае вугал агароджы тэрыторыi падземнага вадасховiшча i кропку на МКАД на перасячэннi дарожнага палатна МКАД i ўмоўнай лiнii, якая праходзiць на працягу пяцiдзесяцi метраў паралельна ўсходняй мяжы ахоўнай зоны вадаводаў да перасячэння з паўночнай чырвонай лiнiяй дарогi Заслаўе-Калодзiшчы.
12. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
13. На тэрыторыi ахоўнай зоны каштоўнасцi дазваляецца:
выкананне работ па ўвекавечаннi памяцi ахвяр палiтычных рэпрэсiй;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi i мерапрыемстваў па ўтрыманнi тэрыторыi ў належным санiтарным стане;
эксплуатацыя i рэканструкцыя iснуючых iнжынерных камунiкацый;
пракладка падземных iнжынерных камунiкацый, неабходных для эксплуатацыi аб'ектаў увекавечання памяцi;
традыцыйнае землекарыстанне (сенакос, палявыя работы, санiтарныя высечкi зялёных насаджэнняў i т.п.)

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, захавання асноўных гiстарычных кропак вiзуальнага ўспрымання помнiка гiсторыi.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў аднолькавага рэжыму ўтрымання.
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 38,1 га.
15. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы размешчаны з заходняга боку ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 18,1 га.
16. Межамi першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ад берага р. Цна па чырвонай лiнii з паўднёвага боку дарогi Заслаўе-Калодзiшчы да ахоўнай зоны;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы ахоўнай зоны, далей па мяжы зоны аховы ландшафту;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па мяжы забудовы ад зоны аховы ландшафту да берага р. Цна;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па беразе р. Цна.
17. Другi ўчастак зоны рэгулявання забудовы размешчаны з усходняга боку ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 20,0 га.
18. Межамi другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па чырвонай лiнii з паўднёвага боку дарогi Заслаўе-Калодзiшчы, ад ахоўнай зоны да чырвонай лiнii вул. Мiрашнiчэнкi;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па чырвонай лiнii вул. Мiрашнiчэнкi, ад чырвонай лiнii дарогi Заслаўе-Калодзiшчы да дарожнага палатна Мiнскай кальцавой аўтамабiльнай дарогi;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па дарожным палатне Мiнскай кальцавой аўтамабiльнай дарогi да ахоўнай зоны;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы ахоўнай зоны.
19. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў i iншых збудаванняў, якiя павялiчваюць грузавыя патокi, забруджваюць паветраны i водны басейны, з'яўляюцца выбухова- i пажаранебяспечнымi.
20. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў з тэхнiка-эканамiчнымi параметрамi, вызначанымi праектамi дэтальнага планавання прылеглых тэрыторый, не вышэй за iснуючы будынак ГРК "Экспабел" па вул. Мiрашнiчэнкi;
рэканструкцыя iснуючых будынкаў i збудаванняў без павелiчэння павярховасцi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыi.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту займае тэрыторыю з паўднёва-заходняга боку ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 35,6 га.
22. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па межах ахоўнай зоны i зоны рэгулявання забудовы;
на ўсходзе, поўднi, захадзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы ляснога масiву.
23. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
пракладка магiстральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
24. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй (1930 - 1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мiнскi раён)"

СХЕМА МЕЖАЎ I РЭЖЫМАЎ УТРЫМАННЯ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "МЕСЦА ЗГУБЫ АХВЯР ПАЛIТЫЧНЫХ РЭПРЭСIЙ (1930 - 1940-Я ГАДЫ) ВА ЎРОЧЫШЧЫ КУРАПАТЫ (МIНСКI РАЁН)"