Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10.11.2014 N 63 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне iнтэр'ера i экстэр'ера (в. Пiрэвiчы Жлобiнскага раёна Гомельскай вобласцi)""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне iнтэр'ера i экстэр'ера (в. Пiрэвiчы Жлобiнскага раёна Гомельскай вобласцi)".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      10.11.2014 N 63

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "УСЯСВЯЦКАЯ ЦАРКВА. ДЭКАРАТЫЎНАЕ АЗДАБЛЕННЕ IНТЭР'ЕРА I ЭКСТЭР'ЕРА (В. ПIРЭВIЧЫ ЖЛОБIНСКАГА РАЁНА ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦI)"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне iнтэр'ера i экстэр'ера (в. Пiрэвiчы Жлобiнскага раёна Гомельскай вобласцi)" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне iнтэр'ера i экстэр'ера (в. Пiрэвiчы Жлобiнскага раёна Гомельскай вобласцi) з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 313Г000312 згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе аддзела iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi Жлобiнскага раённага выканаўчага камiтэта.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
7. Зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - брацкая магiла (1941 - 1944 гады) у в. Пiрэвiчы Жлобiнскага раёна Гомельскай вобласцi, якая размешчана ў зоне аховы ландшафту гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне iнтэр'ера i экстэр'ера (в. Пiрэвiчы Жлобiнскага раёна Гомельскай вобласцi)", зацверджаны пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. N 1 "Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей - воинского захоронения в г. Жлобине и братских могил на территории Жлобинского района Гомельской области".
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання i забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Ахоўная зона акружае гiсторыка-культурную каштоўнасць з усiх бакоў i займае тэрыторыю ў межах агароджы царквы i невялiкi ўчастак перад брамай.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,32 га.
9. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй царкоўнай агароджай, далей па гэтай агароджы ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай сквера, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы царквы;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы царквы, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходняй агароджы царквы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходняй агароджы царквы;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходняй агароджы царквы i ў створы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы царквы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай сквера;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай сквера, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходняй царкоўнай агароджай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй царкоўнай агароджай.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыi сядзiбнай забудовы з паўночна-ўсходняга i паўднёва-ўсходняга бакоў ад гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i мае адзiны рэжым утрымання.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,95 га.
13. Межамi рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай прысядзiбных участкаў уздоўж вул. Савецкай, далей па гэтай агароджы ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж вул. Ленiна, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж дарогi ў в. Забаб'е;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж дарогi ў в. Забаб'е, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж вул. Савецкай, да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй агароджай прысядзiбных участкаў уздоўж вул. Калiнiна;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж вул. Калiнiна i ўстворы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж дарогi ў в. Забаб'е, да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе - паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўночным захадзе, захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходняй, заходняй агароджах прысядзiбных участкаў уздоўж вул. Ленiна, ад кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай прысядзiбных участкаў уздоўж вул. Савецкай.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскiх i iншых збудаванняў, якiя павялiчваюць грузавыя патокi, забруджваюць паветраны i водны басейны, з'яўляюцца выбухова- i пажаранебяспечнымi.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўнiцтва новых будынкаў i збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчака даху;
рэканструкцыя iснуючых будынкаў i збудаванняў з павышэннем вiльчака даху не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыi.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту займае тэрыторыю сквера, дзе знаходзiцца брацкая магiла, ўчастак, якi прылягае да сквера, i частку тэрыторыi былога сядзiбнага саду ўздоўж вул. Ленiна.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 2,53 га.
17. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па ўсходняй агароджы тэрыторыi дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат", да кропкi скрыжавання з заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе - заходняя, паўночна-заходняя межы зоны рэгулявання забудовы, паўночна-заходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўночным усходзе - паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны, паўднёва-заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы, ад кропкi скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, ад кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыi сквера;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыi сквера, далей па гэтай мяжы i ў створы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм участкам агароджы дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат"; далей лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм участкам агароджы дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат", па гэтым участку i ў створы з iм да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе будынка дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат";
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе будынка дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат", ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм участкам агароджы дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат", да ўсходняга вугла будынка дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат"; далей лiнiя, якая iдзе ад ўсходняга вугла будынка дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат" да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па ўсходняй агароджы тэрыторыi дзяржаўнай установы адукацыi "Пiрэвiцкая дапаможная школа-iнтэрнат" i ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы.
18. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
пракладка магiстральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
19. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурнай каштоўнасцi - "Усясвяцкая царква. Дэкаратыўнае аздабленне iнтэр'ера i экстэр'ера (в. Пiрэвiчы Жлобiнскага раёна Гомельскай вобласцi)"

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "УСЯСВЯЦКАЯ ЦАРКВА. ДЭКАРАТЫЎНАЕ АЗДАБЛЕННЕ IНТЭР'ЕРА I ЭКСТЭР'ЕРА (В. ПIРЭВIЧЫ ЖЛОБIНСКАГА РАЁНА ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦI)"



ЭКСПЛIКАЦЫЯ

УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННI
N на плане
Назвы
Заўвага

N
п/п
Абазначэнне
Назвы
1
Усясвяцкая царква, 1902 г.


1
Матэрыяльная нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць
2
Брацкая магiла, 1941 - 1944 гг.


2
Ахоўная зона




3
Зона рэгулявання забудовы




4
Зона аховы ландшафту




5
Будынак жылой i грамадскай забудовы