Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31.10.2014 N 61 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) па вул. 60 год Кастрычнiка, на могiлках у г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) па вул. 60 год Кастрычнiка, на могiлках у г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      31.10.2014 N 61

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БРАЦКАЯ МАГIЛА (1941 - 1944 ГАДЫ) ПА ВУЛ. 60 ГОД КАСТРЫЧНIКА, НА МОГIЛКАХ У Г. IВАЦЭВIЧЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) па вул. 60 год Кастрычнiка, на могiлках у г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) па вул. 60 год Кастрычнiка, на могiлках у г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000284 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны фiлiялам "Брэстрэстаўрацыяпраект" адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе фiлiяла "Рэмжылбуд" дзяржаўнага ўнiтарнага вытворчага прадпрыемства "Iвацэвiцкая ЖКГ".
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячення аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,03 га.
8. Мяжой тэрыторыi ахоўнай зоны з'яўляецца замкнёная лiнiя, якая iдзе па мяжы пахаванняў брацкай магiлы вакол абелiска, памерамi 25 х 12 м.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняюцца:
новае будаўнiцтва;
новыя грамадзянскiя пахаваннi.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
рэканструкцыя i мадэрнiзацыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
перапахаванне абаронцаў Айчыны у адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь ад 9 красавiка 1997 г. N 182 "Об утверждении и введении в действие Инструкции о порядке проведения раскопок мест боев, неучтенных воинских захоронений и мест гибели защитников Отечества и жертв войн в процессе поисковой работы с целью эксгумации останков погибших (умерших) с последующим их захоронением (перезахоронением) и увековечением";
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi захавання прыроднага асяроддзя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое мае вiзуальную сувязь з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,12 га.
12. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўднёвым баку тратуара па вул. 60 год Кастрычнiка;
на ўсходзе, поўднi i захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна мяжы ахоўнай зоны на адлегласцi 3 м ад яе.
13. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняюцца:
усе вiды будаўнiцтва;
новыя пахаваннi;
высечка дрэў, акрамя санiтарнай.
14. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляюцца:
рамонт, рэканструкцыя iснуючых пахаванняў па ўзгадненнi з навуковым кiраўнiком работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
выкананне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) па вул. 60 год Кастрычнiка, на могiлках у г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi"

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БРАЦКАЯ МАГIЛА (1941 - 1944 ГАДЫ) ПА ВУЛ. 60 ГОД КАСТРЫЧНIКА, НА МОГIЛКАХ У Г. IВАЦЭВIЧЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI"