Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31.10.2014 N 60 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) у скверы па вул. Савецкая ў г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) у скверы па вул. Савецкая ў г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      31.10.2014 N 60

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БРАЦКАЯ МАГIЛА (1941 - 1944 ГАДЫ) У СКВЕРЫ ПА ВУЛ. САВЕЦКАЯ Ў Г. IВАЦЭВIЧЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) у скверы па вул. Савецкая ў г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) у скверы па вул. Савецкай у г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000283 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны фiлiялам "Брэстрэстаўрацыяпраект" адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе фiлiяла "Рэмжылбуд" дзяржаўнага ўнiтарнага вытворчага прадпрыемства "Iвацэвiцкая ЖКГ".
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Схема зоны аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,07 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм боку тратуара па вул. Савецкай;
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе i паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна стылабату мемарыяла брацкай магiлы на адлегласцi 3 м ад яго.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўнiцтва;
новыя грамадзянскiя пахаваннi.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
рэканструкцыя i мадэрнiзацыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
перапахаванне абаронцаў Айчыны ў адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь ад 9 красавiка 1997 г. N 182 "Об утверждении и введении в действие Инструкции о порядке проведения раскопок мест боев, неучтенных воинских захоронений и мест гибели защитников Отечества и жертв войн в процессе поисковой работы с целью эксгумации останков погибших (умерших) с последующим их захоронением (перезахоронением) и увековечением";
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1941 - 1944 гады) у скверы па вул. Савецкая ў г. Iвацэвiчы Брэсцкай вобласцi"