Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31.10.2014 N 57 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку арганiзацыi i функцыянавання нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента"

На падставе часткi другой артыкула 24 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку арганiзацыi i функцыянавання нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      31.10.2014 N 57

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI I ФУНКЦЫЯНАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СIСТЭМЫ МIЖБIБЛIЯТЭЧНАГА АБАНЕМЕНТА


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i функцыянавання нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента.
2. У дадзенай Iнструкцыi ўжываюцца асноўныя тэрмiны ў значэннях, устаноўленых Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 128, 2/896).
3. Для мэт дадзенай Iнструкцыi пад нацыянальнай сiстэмай мiжбiблiятэчнага абанемента падразумяваецца форма ўзаемадзеяння бiблiятэк, якая прадугледжвае выдачу дакументаў карыстальнiкам для выкарыстання па-за межамi бiблiятэкi на пэўны тэрмiн i на пэўных умовах.
4. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента аб'ядноўвае бiблiятэкi незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi, аб'ёмаў, складу iх бiблiятэчных фондаў, арганiзацыйна-тэхналагiчных асаблiвасцей функцыянавання, ствараецца з мэтай забеспячэння бесперашкоднага прадастаўлення i атрымання дакументаў з бiблiятэчных фондаў у iнтарэсах развiцця навуковага, тэхнiчнага i культурнага патэнцыялу i будуецца на ўзаемавыгадным добраахвотным супрацоўнiцтве.
5. Нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента з'яўляецца дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", якая ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва i каардынацыю дзейнасцi бiблiятэк у рамках функцыянавання нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента.
6. Асноўным арганiзацыйным звяном нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента з'яўляюцца галiновыя i ўнiверсальныя цэнтры мiжбiблiятэчнага абанемента, якiя забяспечваюць аптымальны рэжым функцыянавання сiстэмы i рацыянальнае выкарыстанне бiблiятэчных фондаў.
7. Да галiновых цэнтраў мiжбiблiятэчнага абанемента адносяцца спецыяльныя бiблiятэкi, якiя з'яўляюцца каардынацыйнымi i метадычнымi цэнтрамi рэспублiканскага ўзроўню сеткi спецыяльных бiблiятэк. Унiверсальнымi цэнтрамi мiжбiблiятэчнага абанемента з'яўляюцца абласныя публiчныя бiблiятэкi.
8. Абслугоўванне па мiжбiблiятэчным абанеменце вядзецца на падставе дагавораў (пагадненняў) памiж бiблiятэкамi i пiсем памiж бiблiятэкай i карыстальнiкамi.
9. Карыстальнiкi бiблiятэк не абмежаваны ў выбары бiблiятэкi для накiравання заказаў на дастаўку дакументаў. Дастаўка дакументаў ажыццяўляецца адпаведна правiлам карыстання бiблiятэкай, зацверджаным бiблiятэкай, у бiблiятэчным фондзе якой знаходзiцца дакумент.
10. Заказ па мiжбiблiятэчным абанеменце афармляецца карыстальнiкам на бланку-заказе, якi накiроўваецца ў бiблiятэку па любых каналах сувязi.