Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31.10.2014 N 55 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь"

На падставе часткi другой артыкула 21 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      31.10.2014 N 55

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ ДЗЯРЖАўНАГА РЭЕСТРА КНIЖНЫХ ПОМНIКАў РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак вядзення Дзяржаўнага рэестра кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны рэестр).
2. У дадзенай Iнструкцыi ўжываюцца асноўныя тэрмiны ў значэннях, устаноўленых Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 20, ст. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 128, 2/896).
3. Дзяржаўны рэестр вядзецца ў мэтах улiку i сiстэматызацыi звестак аб кнiжных помнiках, iдэнтыфiкацыi i папулярызацыi кнiжных помнiкаў.
4. Дзяржаўны рэестр фармiруе i вядзе дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (далей - Нацыянальная бiблiятэка Беларусi).
5. У Дзяржаўны рэестр уключаюцца звесткi аб кнiжных помнiках, якiя знаходзяцца ў Бiблiятэчным фондзе Рэспублiкi Беларусь. Звесткi аб кнiжных помнiках, якiя належаць юрыдычным або фiзiчным асобам на праве ўласнасцi, iншай законнай падставе, уключаюцца ў Дзяржаўны рэестр са згоды гэтых асоб.
6. У мэтах вядзення Дзяржаўнага рэестра Нацыянальная бiблiятэка Беларусi:
аказвае метадычную дапамогу па пытаннях аднясення рэдкiх цi каштоўных дакументаў да кнiжных помнiкаў i iншых пытаннях, звязаных з фармiраваннем i вядзеннем Дзяржаўнага рэестра;
забяспечвае ўключэнне звестак аб кнiжных помнiках у Дзяржаўны рэестр i iх актуалiзацыю;
вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з фармiраваннем i вядзеннем Дзяржаўнага рэестра.
7. Дзяржаўны рэестр утрымлiвае наступныя звесткi:
нумар, дату ўлiковага запiсу;
звесткi аб кнiжным помнiку;
звесткi аб уласнiку (карыстальнiку) кнiжнага помнiка.
8. Дзяржаўны рэестр вядзецца на электронным носьбiце на беларускай мове.
9. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэестры, з'яўляюцца адкрытымi, за выключэннем звестак, што падлягаюць абмежаванаму распаўсюджанню ў адпаведнасцi з заканадаўствам.