Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23.09.2014 N 49 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой паштовай станцыi (другая палова XIX стагоддзя) па вул. Ленiнская, 49а ў г. Слаўгарад Магiлёўскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой паштовай станцыi (другая палова ХIХ стагоддзя) па вул. Ленiнская, 49а ў г. Слаўгарад Магiлёўскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      23.09.2014 N 49

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БУДЫНАК БЫЛОЙ ПАШТОВАЙ СТАНЦЫI (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХIХ СТАГОДДЗЯ) ПА ВУЛ. ЛЕНIНСКАЯ, 49А Ў Г. СЛАЎГАРАД МАГIЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой паштовай станцыi (другая палова ХIХ стагоддзя) па вул. Ленiнская, 49а ў г. Слаўгарад Магiлёўскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Будынак былой паштовай станцыi (другая палова ХIХ стагоддзя) па вул. Ленiнскай, 49а ў г. Слаўгарадзе Магiлёўскай вобласцi з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "2", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 512Г000521 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам "Цэнтр па рэстаўрацыi" па заказе Слаўгарадскага райвыканкама.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу наяўнай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,39 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi Слаўгарадскага раённага гiстарычнага краязнаўчага музея (далей - музей) да заходняга боку праезнай часткi вул. Ленiнскай;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па заходнiм баку праезнай часткi вул. Ленiнскай;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе ад заходняга боку праезнай часткi вул. Ленiнскай у створы з агароджай тэрыторыi музея i паўднёвым фасадам гаспадарчай пабудовы;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi музея.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, збудаванняў, якiя небяспечныя ў пажарным i выбуховым плане, забруджваюць паветраны i водны басейны, ствараюць значныя транспартныя i грузавыя патокi;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
Пры выкананнi земляных работ неабходна забяспечыць рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi i санацыi зялёных насаджэнняў;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва i рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улiкам сучаснай горадабудаўнiчай сiтуацыi.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,68 га.
12. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы знаходзiцца на поўначы ад гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межамi першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўднёвым баку праезнай часткi 2-га зав. Карла Маркса;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па заходнiм баку праезнай часткi вул. Ленiнскай;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па паўночнай мяжы ахоўнай зоны гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi музея да паўднёвага боку праезнай часткi 2-га зав. Карла Маркса.
13. Другi ўчастак зоны рэгулявання забудовы знаходзiцца на поўднi ад гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межамi другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўднёвай мяжы ахоўнай зоны гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па заходнiм баку праезнай часткi вул. Ленiнскай;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па паўднёвым баку мясцовага праезду з вул. Ленiнскай, далей лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночным фасадам жылога дома па вул. Ленiнскай, 37;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў своры з агароджай тэрыторыi музея.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышэй за 7 метраў ад узроўню зямлi да ўзроўню вiльчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных i складскiх аб'ектаў, iншых збудаванняў, якiя небяспечныя ў пажарным i выбуховым плане, забруджваюць паветраны i водны басейны, выклiкаюць значныя транспартныя i грузавыя патокi.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
уладкаванне аўтастаянак;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой паштовай станцыi (другая палова ХIХ стагоддзя) па вул. Ленiнская, 49а ў г. Слаўгарад Магiлёўскай вобласцi"