Поиск:

Указ Президента Республики Беларусь от 15.09.2014 N 450 "Аб правядзеннi перагавораў па праекце мiжнароднага дагавора i яго падпiсаннi"

1. Адобрыць прыкладзены праект Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Аўстрыйскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць, падпiсанага ў г. Мiнску 16 мая 2001 года <*> (далей - Пратакол), у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Мiнiстэрства па падатках i зборах на:
правядзенне перагавораў па праекце Пратакола, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Пратакола пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
А.Лукашэнка