Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 29.08.2014 N 47 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - "Успенская царква з брамай i агароджай (1590 год, пачатак XVII стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi" i "Петрапаўлаўскi касцёл з агароджай (сярэдзiна XVI стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - "Успенская царква з брамай i агароджай (1590 год, пачатак XVII стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi" i "Петрапаўлаўскi касцёл з агароджай (сярэдзiна XVI стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      29.08.2014 N 47

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ - "УСПЕНСКАЯ ЦАРКВА З БРАМАЙ I АГАРОДЖАЙ (1590 ГОД, ПАЧАТАК XVII СТАГОДДЗЯ) У В. НОВЫ СВЕРЖАНЬ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI" I "ПЕТРАПАЎЛАЎСКI КАСЦЁЛ З АГАРОДЖАЙ (СЯРЭДЗIНА XVI СТАГОДДЗЯ) У В. НОВЫ СВЕРЖАНЬ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - "Успенская царква з брамай i агароджай (1590 год, пачатак XVII стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi" i "Петрапаўлаўскi касцёл з агароджай (сярэдзiна XVI стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Успенская царква з брамай i агароджай (1590 год, пачатак XVII стагоддзя) i Петрапаўлаўскi касцёл з агароджай (сярэдзiна XVI стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "2", якiя ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрамi 612Г000619 i 612Г000620 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны адкрытым акцыянерным таварыствам "Цэнтр па рэгенерацыi гiсторыка-культурных ландшафтаў i тэрыторый" па заказе аддзела iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камiтэта.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫI ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

7. Тэрыторыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей супадаюць з межамi гiстарычных тэрыторый у межах агародж.
Плошча тэрыторыi Успенскай царквы з брамай i агароджай складае 0,29 га.
Плошча тэрыторыi Петрапаўлаўскага касцёла з агароджай складае 0,26 га.
8. На тэрыторыях гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
правядзенне земляных работ без археалагiчнага нагляду.
9. На тэрыторыях гiсторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
аднаўленне страчаных гаспадарчых будынкаў Успенскай царквы i Петрапаўлаўскага касцёла.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурных каштоўнасцей i гiстарычнай планiроўкi тэрыторыi, на якой яны размешчаны, а таксама ўмоў iх вiзуальнага ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,65 га.
11. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўднёвым захадзе - чырвоная лiнiя цотнага боку забудовы вул. Нясвiжскай, якая iдзе ад мяжы памiж дамамi N 36 i 38 да мяжы памiж дамамi N 58 i 60 (паўднёва-ўсходнi бок забудовы былой гандлёвай плошчы);
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ад мяжы памiж дамамi N 58 i 60 па вул. Нясвiжскай на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыi Петрапаўлаўскага касцёла да чырвонай лiнii забудовы няцотнага боку вул. Нясвiжскай;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ад мяжы памiж дамамi N 58 i 60 па вул. Нясвiжскай на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыi Петрапаўлаўскага касцёла да чырвонай лiнii забудовы няцотнага боку вул. Нясвiжскай, далей ад паўднёвага вугла агароджы тэрыторыi Успенскай царквы ўздоўж праезда да дома N 2 па вул. Мiнскай да мяжы зямельнага надзела дома N 2 па вул. Мiнскай, далей уздоўж мяжы памiж тэрыторыяй Успенскай царквы i дома N 2 па вул. Мiнскай да левага вугла дома N 9 па вул. Мiнскай;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ад вугла дома N 9 па вул. Мiнскай уздоўж чырвонай лiнii забудовы няцотнага боку вул. Мiнскай да мяжы памiж дамамi N 36 i 38 па вул. Нясвiжскай.
12. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
правядзенне земляных работ без археалагiчнага нагляду.
13. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
аднаўленне страчаных гандлёвых радоў на плошчы памiж Успенскай царквой i Петрапаўлаўскiм касцёлам, помнiка вайне 1812 года.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва i рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улiкам сучаснай горадабудаўнiчай сiтуацыi.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 11,67 га.
15. Межамi зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ад урэза вады р. Жацераўка каля паўднёвага вугла зямельнага ўчастка дома N 1 па вул. Галавенчыцкай уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы гэтага ўчастка i далей на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняй мяжы ўчасткаў дамоў N 62, 60, 58, 56, 54, 52, 50, 48, 46, 44, 42, 40, 38, 36, 34, 28, 26 да чырвонай лiнii забудовы завулка каля дома N 32 па вул. Нясвiжскай, далей на паўночны ўсход уздоўж чырвонай лiнii забудовы завулка, далей ад правага вугла дома N 13 уздоўж няцотнага боку вул. Нясвiжскай у паўночна-заходнiм кiрунку да перакрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. Румовай;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ад перакрыжавання чырвонай лiнii забудовы няцотнага боку вул. Нясвiжскай i чырвонай лiнii забудовы цотнага боку вул. Румовай уздоўж чырвонай лiнii цотнага боку вул. Румовай да перакрыжавання чырвонай лiнii забудовы цотнага боку вул. Румовай i чырвонай лiнii забудовы цотнага боку вул. Наднёманскай;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ад перакрыжавання чырвонай лiнii забудовы цотнага боку вул. Румовай i чырвонай лiнii забудовы цотнага боку вул. Наднёманскай уздоўж чырвонай лiнii цотнага боку вул. Наднёманскай да перакрыжавання чырвонай лiнii забудовы цотнага боку вул. Наднёманскай з урэзам вады р. Жацераўка;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ад урэза вады р. Жацераўка каля ўчастка дома N 30 вул. Наднёманскай уздоўж урэза вады р. Жацераўка ў заходнiм кiрунку да зямельнага ўчастка дома N 1 па вул. Галавенчыцкай.
16. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскiх i iншых збудаванняў, якiя павялiчваюць грузавыя патокi, забруджваюць паветраны i водны басейны, выбухова- i пажаранебяспечныя.
17. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчака даху i плошчай менш за 130 кв. м;
рамонт, рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючай забудовы без павелiчэння павярховасцi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

18. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыях гiсторыка-культурных каштоўнасцей i на тэрыторыi ахоўнай зоны.
19. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагiчных даследаванняў i рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурных каштоўнасцей - "Успенская царква з брамай i агароджай (1590 год, пачатак XVII стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi" i "Петрапаўлаўскi касцёл з агароджай (сярэдзiна XVI стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi"

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ - "УСПЕНСКАЯ ЦАРКВА З БРАМАЙ I АГАРОДЖАЙ (1590 ГОД, ПАЧАТАК XVII СТАГОДДЗЯ) У В. НОВЫ СВЕРЖАНЬ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI" I "ПЕТРАПАЎЛАЎСКI КАСЦЁЛ З АГАРОДЖАЙ (СЯРЭДЗIНА XVI СТАГОДДЗЯ) У В. НОВЫ СВЕРЖАНЬ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI"