Поиск:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24.06.2014 N 611 "Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту"

У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 18 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 2013 года "О республиканском бюджете на 2014 год" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у III квартале 2014 г. са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных на фiнансаванне расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасцi 11,312 млрд. рублёў для адкрытага акцыянернага таварыства "Слонiмская камвольна-прадзiльная фабрыка" на аднаўленне работы кацельнi, пацярпелай у вынiку моцнага ветру ў сакавiку 2014 г., i пакрыццё расходаў арганiзацый, якiя прыцягваюцца да лiквiдацыi аварыi.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
М.Мяснiковiч