Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 09.06.2014 N 31 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой паштовай станцыi (сярэдзiна XIX стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленiнская, 76""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi -"Будынак былой паштовай станцыi (сярэдзiна XIX стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленiнская, 76".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      09.06.2014 N 31

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БУДЫНАК БЫЛОЙ ПАШТОВАЙ СТАНЦЫI (СЯРЭДЗIНА XIX СТАГОДДЗЯ), Г. КРЫЧАЎ, ВУЛ. ЛЕНIНСКАЯ, 76"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой паштовай станцыi (сярэдзiна XIX стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленiнская, 76" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Будынак былой паштовай станцыi (сярэдзiна XIX стагоддзя) па вул. Ленiнскай, 76 у г. Крычаве Магiлёўскай вобласцi з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 513Г000480 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам "Цэнтр па рэстаўрацыi" па заказе дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення N 77 рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Магiлёўаўтадар" (далей - ДЭУ-77 РУП "Магiлёўаўтадар").
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архiўна-бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу наяўнай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,37 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночным фасадам гаспадарчай пабудовы, якая знаходзiцца з паўночна-заходняга боку ад гiсторыка-культурнай каштоўнацi, далей лiнiя, якая iдзе ў створы з ўсходнiм фасадам гаспадарчай пабудовы на адлегласць 5,5 м, далей лiнiя, якая iдзе да паўночнага вугла гаспадарчай пабудовы, якая знаходзiцца з паўночна-ўсходняга боку гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з усходнiм фасадам гаспадарчай пабудовы, якая знаходзiцца з паўночна-ўсходняга боку гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, далей лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi будынка па вул. Ленiнскай, 76 да паўночнага боку праезнай часткi вул. Ленiнскай;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па паўночным баку праезнай часткi вул. Ленiнскай на адлегласць 41,3 м, далей лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi будынка па вул. Ленiнскай, 76 на адлегласць 15 м;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з заходнiм фасадам гаспадарчай пабудовы, якая знаходзiцца з паўночна-заходняга боку ад гiсторыка-культурнай каштоўнацi.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, збудаванняў, якiя небяспечныя ў пажарным i выбуховым плане, забруджваюць паветраны i водны басейны, ствараюць значныя транспартныя i грузавыя патокi;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
Пры выкананнi земляных работ неабходна забяспечыць рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
правядзенне мерапрыемстваў па аднаўленнi гiстарычнага выгляду тэрыторыi;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi i санацыi зялёных насаджэнняў;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца:
знос дысгарманiчнага збудавання, якое знаходзiцца з паўднёвага боку ад гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
змена бетоннай агароджы тэрыторыi на празрыстую агароджу, вiд якой адпавядае гiстарычнаму характару.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва i рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улiкам сучаснай горадабудаўнiчай сiтуацыi.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,27 га.
13. Межамi першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па агароджы прысядзiбнага ўчастка дома N 1 па вул. Гурыновiча да мяжы ахоўнай зоны;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi, якая належыць ДЭУ-77 РУП "Магiлёўаўтадар";
на поўднi - лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi, якая належыць ДЭУ-77 РУП "Магiлёўаўтадар".
14. Межамi другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночным фасадам гаспадарчай пабудовы на прысядзiбным участку дома па вул. Ленiнскай, 74 да мяжы ахоўнай зоны;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай прысядзiбнага ўчастка дома па вул. Ленiнскай, 74;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па паўночным баку праезнай часткi вул. Ленiнскай.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышэй за 7 метраў ад узроўню зямлi да ўзроўню вiльчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных i складскiх аб'ектаў, iншых збудаванняў, якiя небяспечны ў пажарным i выбуховым плане, забруджваюць паветраны i водны басейны, выклiкаюць значныя транспартныя i грузавыя патокi.
16. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
знос дысгарманiчных пабудоў;
уладкаванне аўтастаянак;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.
17. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца вынас за межы тэрыторыi першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы дысгарманiчнай гаспадарчай пабудовы.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой паштовай станцыi (сярэдзiна XIX стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленiнская, 76"