Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 09.06.2014 N 29 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      09.06.2014 N 29

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БРАЦКАЯ МАГIЛА (1944 ГОД) У В. ОСАЎЦЫ БЯРОЗАЎСКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Брацкая магiла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000154 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унiтарным праектна-канструктарскiм прадпрыемствам "Бярозабудпраект" па заказе Нарутавiцкага сельскага выканаўчага камiтэта.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Схема зоны аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама захавання ўмоў яе зрокавага ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,002 га.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах агароджы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (4,4 х 4,5 м).
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняюцца новыя пахаваннi.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 год) у в. Осаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi"

СХЕМА МЕЖАЎ I РЭЖЫМАЎ УТРЫМАННЯ ЗОН АХОВЫ