Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 09.06.2014 N 28 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi -"Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      09.06.2014 N 28

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "КУРГАН СЛАВЫ (1967 ГОД) У В. ЗУБАЧЫ БЯРОЗАЎСКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000142 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унiтарным праектна-канструктарскiм прадпрыемствам "Бярозабудпраект" па заказе Сялецкага сельскага выканаўчага камiтэта.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючага характару ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,013 га.
8. Мяжой тэрыторыi ахоўнай зоны з'яўляецца лiнiя, якая iдзе па падножжы кургана i ўяўляе сабой акружнасць дыяметрам 40 м.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца парушэнне характару рэльефу.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi захавання прыроднага асяроддзя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое мае вiзуальную сувязь з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,66 га.
12. Мяжой зоны аховы ландшафту з'яўляецца лiнiя, якая iдзе па акружнасцi на адлегласцi 30 м ад мяжы ахоўнай зоны.
13. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняюцца:
усе вiды будаўнiцтва;
устаноўка буйнагабарытных рэкламных канструкцый;
размяшчэнне гандлёвых кiёскаў;
змяненне характару ландшафту;
высечка дрэў, акрамя санiтарнай.
14. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне i азеляненне, якое не скажае iснуючы характар тэрыторыi;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка- культурнай каштоўнасцi - "Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi"

СХЕМА МЕЖАЎ I РЭЖЫМАЎ УТРЫМАННЯ ЗОН АХОВЫ