Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 26.05.2014 N 23 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi"

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi.

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      6.05.2014 N 23

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ - ПОМНIКАЎ АРХЕАЛОГII ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Праект зон аховы падрыхтаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыi "3" - помнiкаў археалогii, якiя размешчаны на тэрыторыi Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi, унесеных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167):
гарадзiшча перыяду Сярэднявечча (XV - XVI стагоддзi) у цэнтры в. Гарадзiшча, шыфр 413В000129;
каменны могiльнiк перыяду Сярэднявечча (XIII - XV стагоддзi) на паўднёвай ускраiне в. Дварчаны, шыфр 413В000131;
каменны могiльнiк перыяду Сярэднявечча - Новага часу (XV - XVII стагоддзi) 0,5 км на захад ад в. Куклi, шыфр 413В000135;
стаянка перыяду бронзавага веку (першая палова 1-га тысячагоддзя да н.э.) 0,3 км на паўночны захад ад в. Нача, шыфр 413В000137;
каменны могiльнiк перыяду Сярэднявечча (XIII - XV стагоддзi) 0,7 км на поўдзень ад в. Пузелi, шыфр 412В000139;
каменны могiльнiк (XIII - XV стагоддзi) 2 км на паўночны ўсход ад в. Чыжаўск, шыфр 413В000145.
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" па заказе аддзела iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi Воранаўскага раённага выканаўчага камiтэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-арXIўных, бiблiяграфiчных i археалагiчных даследаванняў з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей i IX навакольнага гiстарычнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў тэрыторый зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў IX утрымання i выкарыстання.
5. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўныя зоны, зоны аховы культурнага пласта.
Схемы зон аховы дадаюцца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫI ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Межы тэрыторый гiсторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ў працэсе iнвентарызацыi помнiкаў археалогii.
7. Тэрыторыя гарадзiшча перыяду Сярэднявечча (XV - XVI стагоддзi) у цэнтры в. Гарадзiшча абмежавана пляцоўкай чатырохвугольнай формы, даўжыня па лiнii паўднёвы захад - паўночны ўсход 85 м, шырыня 60 м. Умацавана земляным валам вышынёй з боку пляцоўкi 3 м, з вонкавага - 5 м i ровам глыбiнёй ад 1,5 - 2 да 2,5 м.
Плошча складае 5100 кв.м.
8. Тэрыторыя каменнага могiльнiка перыяду Сярэднявечча (XIII - XV стагоддзi) на паўднёвай ускраiне в. Дварчаны займае пясчаны пагорак памерамi 100 x 80 м.
Плошча складае 8000 кв.м.
9. Тэрыторыя каменнага могiльнiка перыяду Сярэднявечча - Новага часу (XV - XVII стагоддзi) 0,5 км на захад ад в. Куклi займае пляцоўку сярод лесу памерамi 100 x 30 м.
Плошча складае 3000 кв.м.
10. Тэрыторыя стаянкi перыяду бронзавага веку (першая палова 1-га тысячагоддзя да н.э.) 0,3 км на паўночны захад ад в. Нача займае пляцоўку памерамi 80 x 40 м ва ўрочышчы Плiтнiца, на дзюне, сярод затарфаванага левабярэжнага поплаву р. Нача.
Плошча складае 3200 кв.м.
11. Тэрыторыя каменнага могiльнiка перыяду Сярэднявечча (XIII - XV стагоддзi) 0,7 км на поўдзень ад в. Пузелi займае пляцоўку ў лесе памерамi 60 x 60 м.
Плошча складае 3200 кв.м.
12. Тэрыторыя каменнага могiльнiка (XIII - XV стагоддзi) 2 км на паўночны ўсход ад в. Чыжаўск займае пляцоўку плошчай 70 x 50 м абапал лясной дарогi, у лесе, на беразе ручая, па якiм праходзiць гранiца памiж Беларуссю i Лiтвой. Захавалася 7 насыпаў вышынёй ад 0,5 да 1,5 м, дыяметрам ад 5 да 10 м.
Плошча складае 3500 кв.м.
13. На тэрыторыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца правядзенне земляных работ без папярэдняга правядзення археалагiчных даследаванняў.
14. На тэрыторыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца правядзенне археалагiчных даследаванняў.

ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ

15. Ахоўныя зоны ўстаноўлены зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
16. Межы ахоўнай зоны супадаюць з межамi тэрыторыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнiкаў археалогii:
каменны могiльнiк перыяду Сярэднявечча - Новага часу (XV - XVII стагоддзi) 0,5 км на захад ад в. Куклi;
каменны могiльнiк перыяду Сярэднявечча (XIII - XV стагоддзi) 0,7 км на поўдзень ад в. Пузелi;
каменны могiльнiк (XIII - XV стагоддзi) 2 км на паўночны ўсход ад в. Чыжаўск.
17. Межы ахоўнай зоны размешчаны на адлегласцi дваццацi метраў ад межаў тэрыторыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнiкаў археалогii:
каменны могiльнiк перыяду Сярэднявечча (XIII - XV стагоддзi) на паўднёвай ускраiне в. Дварчаны;
стаянка перыяду бронзавага веку (першая палова 1-га тысячагоддзя да н.э.) 0,3 км на паўночны захад ад в. Нача.
18. Межы ахоўнай зоны гарадзiшча перыяду Сярэднявечча (XV - XVI стагоддзi) у цэнтры в. Гарадзiшча праходзяць па вясковых дарогах вакол помнiка за межамi равоў вакол тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
19. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi ахоўных зон неабходна забяспечыць рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
20. На тэрыторыi ахоўных зон забаронена будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў i правядзенне сельскагаспадарчых работ.

ГЛАВА 4
ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

21. Зоны аховы культурнага пласта ўстаноўлены ў межах тэрыторый гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
22. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651.

Дадатак 1 да праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI "ГАРАДЗIШЧА ПЕРЫЯДУ СЯРЭДНЯВЕЧЧА КАЛЯ ВЁСКI ГАРАДЗIШЧА РАДУНЬСКАГА ПАСЯЛКОВАГА САВЕТА ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI"



Дадатак 2 да праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI "КАМЕННЫЯ МАГIЛЫ ПЕРЫЯДУ СЯРЭДНЯВЕЧЧА (XIII - XV СТСТ.) КАЛЯ В. ДВАРЧАНЫ ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI"



Дадатак 3 да праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi

КАМЕННЫ МОГIЛЬНIК ПЕРЫЯДУ СЯРЭДНЯВЕЧЧА - НОВАГА ЧАСУ XV - XVII СТСТ. КАЛЯ В. КУКЛI ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI



Дадатак 4 да праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi

СТАЯНКА ПЕРЫЯДУ БРОНЗАВАГА ВЕКУ - МОГIЛЬНIК РАННЯГА ЖАЛЕЗНАГА ВЕКУ (1-Я ПАЛОВА 1 ТЫСЯЧАГОДДЗЯ ДА Н.Э.) КАЛЯ В. НАЧА НАЧСКАГА СЕЛЬСКАГА САВЕТА ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI



Дадатак 5 да праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi

КАМЕННЫЯ МАГIЛЫ ПЕРЫЯДУ СЯРЭДНЯВЕЧЧА (XIII - XV СТСТ.) КАЛЯ В. ПУЗЕЛI НАЧСКАГА СЕЛЬСКАГА САВЕТА ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI



Дадатак 6 да праекта зон аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей - помнiкаў археалогii Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi

КУРГАННЫ МОГIЛЬНIК (VIII - XIII СТСТ.) КАЛЯ В. ЧЫЖАЎСК