Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 13.05.2014 N 22 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак кiнатэатра "Перамога" па вул. Iнтэрнацыянальнай, 20 у г. Мiнску""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак кiнатэатра "Перамога" па вул. Iнтэрнацыянальнай, 20 у г. Мiнску".
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2012 г. N 22 "Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности - "Здание кинотеатра "Победа" по ул. Интернациональной, 20 в г. Минске".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      13.05.2014 N 22

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БУДЫНАК КIНАТЭАТРА "ПЕРАМОГА" ПА ВУЛ. IНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЙ, 20 У Г. МIНСКУ"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак кiнатэатра "Перамога" па вул. Iнтэрнацыянальнай, 20 у г. Мiнску" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Будынак кiнатэатра "Перамога" па вул. Iнтэрнацыянальнай, 20 у г. Мiнску (1929 год, 1947 год) з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", унесенай у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 713Г000038 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнскi гарадскi iнстытут добраўпарадкавання i гарадскога дызайну" па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю "Скiспортiнвест".
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўмоў вiзуальнага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў, якiя прылягаюць да будынка па вул. Iнтэрнацыянальнай, 20.
8. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,215 га.
Межамi першага ўчастка ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ад паўночна-заходняга вугла будынка кiнатэатра "Перамога" ўздоўж чырвонай лiнii вул. Камсамольскай да скрыжавання з чырвонай лiнiяй вул. Iнтэрнацыянальнай;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж чырвонай лiнii вул. Iнтэрнацыянальнай да скрыжавання з лiнiяй агароджы тэрыторыi Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж агароджы тэрыторыi Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь; далей лiнiя, якая iдзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду будынка кiнатэатра "Перамога";
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка кiнатэатра "Перамога";
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм фасадам будынка кiнатэатра "Перамога" да паўднёва-ўсходняга вугла будынка кiнатэатра "Перамога" i далей уздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка кiнатэатра "Перамога";
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка кiнатэатра "Перамога" да паўночна-заходняга вугла будынка кiнатэатра "Перамога".
9. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,01 га.
Межамi другога ўчастка ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ад кропкi, размешчанай на адлегласцi дваццацi двух метраў ад скрыжавання чырвонай лiнii вул. Камсамольскай з чырвонай лiнiяй вул. Iнтэрнацыянальнай, уздоўж чырвонай лiнii вул. Камсамольскай да вугла будынка кiнатэтра "Перамога";
на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж фасадаў будынка кiнатэатра "Перамога" да скрыжавання з чырвонай лiнiяй вул. Камсамольскай.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
размяшчэнне часовых аб'ектаў для летняга гандлю з лёгкiх канструкцый без усталявання падмуркаў.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
12. На тэрыторыi ахоўнай зоны з мэтай лiквiдацыi дысгарманiчных элементаў i раскрыцця фасада гiсторыка-культурнай каштоўнасцi неабходна выканаць дэмантаж тамбура кафэ, прыбудаванага да будынка кiнатэатра "Перамога" з боку вул. Камсамольскай.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыi, прылеглай да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ахоўнай зоны.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў рознага рэжыму ўтрымання.
14. Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,20 га.
Межамi зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай тэрыторыi Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы зямельнага ўчастка кiнатэатра "Перамога" паралельна паўночна-ўсходняму фасаду будынка кiнатэатра "Перамога";
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж агароджы тэрыторыi ўстановы адукацыi "Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" па вул. Камсамольскай, 21;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна чырвонай лiнii вул. Камсамольскай, ад апошняй кропкi папярэдняй лiнii да скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўночным захадзе i паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка кiнатэатра "Перамога", ад апошняй кропкi папярэдняй лiнii ўздоўж мяжы ахоўнай зоны, далей - уздоўж мяжы ахоўнай зоны да скрыжавання з агароджай тэрыторыi Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца новае будаўнiцтва не вышэй за адзнаку 233,0 у Балтыйскай сiстэме каардынат, што адпавядае найбольшай вышыннай кропцы будынка ўстановы адукацыi "Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" па вул. Камсамольскай, 21.
16. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых i складскiх аб'ектаў, iншых небяспечных у пажарным i выбуховым плане збудаванняў, якiя забруджваюць паветра, павялiчваюць транспартныя i грузавыя патокi.
17. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання неабходна выканаць разборку будынка былога летняга кiнатэатра, якi не выкарыстоўваецца i не валодае адметнымi архiтэктурнымi асаблiвасцямi.
18. Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,06 га.
Межамi зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж агароджы тэрыторыi ўстановы адукацыi "Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" па вул. Камсамольскай, 21;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна чырвонай лiнii вул. Камсамольскай;
на захадзе - лiнiя, якая злучае апошнюю кропку папярэдняй лiнii з паўночна-заходнiм вуглом участка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, ад апошняй кропкi папярэдняй лiнii да скрыжавання з агароджай тэрыторыi ўстановы адукацыi "Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" па вул. Камсамольскай, 21.
19. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца новае будаўнiцтва не вышэй за адзнаку 219,6 у Балтыйскай сiстэме каардынат, што адпавядае найбольшай вышыннай кропцы будынка кiнатэатра "Перамога".
20. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых i складскiх аб'ектаў, iншых небяспечных у пажарным i выбуховым плане збудаванняў, якiя забруджваюць паветра, павялiчваюць транспартныя i грузавыя патокi.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання фрагментаў добраўпарадкавання тэрыторыi кiнатэатра "Перамога".
Плошча ўчастка складае 0,05 га.
22. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж чырвонай лiнii вул. Камсамольскай, ад мяжы тэрыторыi ўстановы адукацыi "Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" па вул. Камсамольскай, 21 да паўночна-ўсходняга фасада будынка кiнатэатра "Перамога";
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ад апошняй кропкi папярэдняй лiнii ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка кiнатэатра "Перамога";
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад паўднёва-ўсходняга вугла будынка кiнатэатра "Перамога" да скрыжавання з мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;
на паўднёвым усходзе, усходзе i паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы першага i другога рэжымаў утрымання, да скрыжавання з агароджай тэрыторыi ўстановы адукацыi "Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" па вул. Камсамольскай, 21;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж агароджы тэрыторыi ўстановы адукацыi "Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" па вул. Камсамольскай, 21, ад апошняй кропкi папярэдняй лiнii да скрыжавання з чырвонай лiнiяй вул. Камсамольскай.
23. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне i азеляненне тэрыторыi;
аднаўленне страчаных пасадак;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў;
рэстаўрацыя (аднаўленне) элементаў добраўпарадкавання з боку вул. Камсамольскай, на падставе гiсторыка-архiўных матэрыялаў праекта добраўпарадкавання, распрацаванага ў 1948 годзе пры будаўнiцтве кiнатэатра "Перамога".
24. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
пракладка транспартных камунiкацый.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

25. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыi ахоўнай зоны.
26. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагiчных даследаванняў i рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак кiнатэатра "Перамога" па вул. Iнтэрнацыянальнай, 20 у г. Мiнску"


Эксплiкацыя

N
Назва
Заўв.
1
Будынак кiнатэатра "Перамога"
1929 г.
1947 г.
2
Будынак былога гатэля "Мачыз"
к. XIX - пач. XX ст.
3
Будынак гатэля Дрэйзера
к. XIX - пач. XX ст.
4, 5
Будынкi
к. XIX - пач. XX ст.
6
Жылыя дамы з аб'ектамi гандлю i абслугоўвання
1950-я гады

Умоўныя абазначэннi

Умоўныя абазначэннi
Назва
Нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
Гранiцы зоны аховы
Гранiцы зоны рэгулявання забудовы 1-га рэжыму ўтрымання
Гранiцы зоны рэгулявання забудовы 2-га рэжыму ўтрымання
Гранiцы зоны аховы ландшафту
Дысгарманiчныя будынкi i збудаваннi
Гранiца тэрыторыi гiстарычнага цэнтра г. Мiнска
Гранiца зямельнага ўчастка кiнатэатра "Перамога"