Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31.03.2014 N 17 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      31.03.2014 N 17

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БУДЫНАК ПА ВУЛ. ФРАЛЯНКОВА, 50 У Г. БАРАНАВIЧЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Будынак (1902 г.) па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi з`яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Г000049 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны адкрытым акцыянерным таварыствам "Белрэстаўрацыя" па заказе Лерман Таццяны Васiльеўны.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона i зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, стварэння ўмоў для яе найлепшага ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,19 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з`яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм фасадам будынка па вул. Фралянкова, 52 ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi цотнага боку вул. Фралянкова да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам будынка па вул. Фралянкова, 52, далей на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе гэтага будынка да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе аднапавярховага будынка, якi абмяжоўвае дваровую тэрыторыю, далей на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе аднапавярховага будынка, якi абмяжоўвае дваровую тэрыторыю да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночнай агароджы дваровай тэрыторыi, далей на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўночнай агароджы дваровай тэрыторыi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы дваровай тэрыторыi;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы дваровай тэрыторыi i ў створы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночнай агароджы дваровай тэрыторыi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўночна-заходняга боку праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па бартавым каменi паўночнага боку праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi цотнага боку вул. Фралянкова;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi цотнага боку вул. Фралянкова ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўночнага боку праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм фасадам будынка па вул. Фралянкова, 52.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва новых будынкаў i збудаванняў.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца захаванне гаспадарчай пабудовы i правядзенне яе рэканструкцыi без павелiчэння iснуючай вышынi.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштаба новага будаўнiцтва на тэрыторыi, прылеглай да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,45 га.
13. Межамi зоны рэгулявання забудовы з`яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi 40 м на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Фралянкова, 50 ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўднёва-ўсходняга боку ўнутрыквартальнага праезду да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўночна-заходняга боку праезнай часткi завул. Клубнага;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па бартавым каменi паўночна-заходняга боку праезнай часткi завул. Клубнага, праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi 40 м на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Фралянкова, 50 да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўночным захадзе, поўднi, паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй, паўночнай, паўночна-ўсходняй межах ахоўнай зоны ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўночна-заходняга боку праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi цотнага боку вул. Фралянкова, далей лiнiя, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi цотнага боку вул. Фралянкова да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм баку ўнутрыквартальнага праезду;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм баку ўнутрыквартальнага праезду ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi цотнага боку вул. Фралянкова да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi 40 м на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Фралянкова, 50.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышэй за 11 м ад узроўню зямлi да ўзроўню вiльчака даху.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi"

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БУДЫНАК ПА ВУЛ. ФРАЛЯНКОВА, 50 У Г. БАРАНАВIЧЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦI"