Поиск:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20.03.2014 N 236 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Еўрапейскiм саюзам аб фiнансаваннi праекта мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi "Пашырэнне праекта "Падтрымка рэгiянальнага i мясцовага развiцця ў Беларусi" i падпiсаннi дадзенага Пагаднення""

У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О международных договорах Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Еўрапейскiм саюзам аб фiнансаваннi праекта мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi "Пашырэнне праекта "Падтрымка рэгiянальнага i мясцовага развiцця ў Беларусi" <*> (далей - Пагадненне) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Мiнiстэрства эканомiкi на:
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Пагаднення пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
М.Мяснiковiч