Поиск:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14.02.2014 N 128 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Еўрапейскiм саюзам аб фiнансаваннi праграмы мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi "Мiжнародная акрэдытацыя лабараторый для выпрабавання прадукцыi медыцынскага прызначэння i падтрымка аховы здароўя ў Беларусi (BELMED)" i падпiсаннi дадзенага Пагаднення"

У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О международных договорах Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Еўрапейскiм саюзам аб фiнансаваннi праграмы мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi "Мiжнародная акрэдытацыя лабараторый для выпрабавання прадукцыi медыцынскага прызначэння i падтрымка аховы здароўя ў Беларусi (BELMED)" <*> (далей - Пагадненне) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Мiнiстэрства аховы здароўя на:
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Пагаднення пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
М.Мяснiковiч