Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 04.02.2014 N 5 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Парахавы склеп N 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Парахавы склеп N 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Мiнiстэрства культуры
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        04.02.2014 N 5

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "ПАРАХАВЫ СКЛЕП N 3 ПА ВУЛ. ЛУЦКАЯ, 3/10 У Г. БРЭСЦЕ"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Парахавы склеп N 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Парахавы склеп N 3 па вул. Луцкай, 3/10 у г. Брэсце ўваходзiць у склад гiсторыка-культурнай каштоўнасцi катэгорыi "3" - сiстэма фартоў у складзе фартыфiкацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасцi, якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 112Г000077 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны фiлiялам "Брэстрэстаўрацыяпраект" адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю "IДЭЯ".
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона и зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фiзiчнага i эстэтычнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, стварэння ўмоў для яе спрыяльнага ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,71 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца: на поўначы, усходзе, поўднi i захадзе - лiнiя, якая iдзе па вонкавым баку агароджы тэрыторыi, адведзенай для абслугоўвання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца новае будаўнiцтва, дзейнасць, якая пагражае захаванасцi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
добраўпарадкаванне тэрыторыi - работы, звязаныя з уладкаваннем дарожак, знешняга асвятлення, азелянення, усталяваннем стэндаў, а таксама iншыя формы добраўпарадкавання, якiя звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання i не парушаюць гiстарычнае асяроддзе;
аднаўленне страчаных элементаў кампазiцыi (брук транспартнай сувязi з фартамi);
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, i стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання. Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,94 га.
12. Межамi першага ўчастка зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на поўначы i паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па краi тратуара вул. Луцкай i вул. 28 Лiпеня;
на паўднёвым усходзе i поўднi - лiнiя, якая iдзе па мяжы прысядзiбных участкаў забудовы па вул. Грушавай;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы ахоўнай зоны.
13. Межамi другога ўчастка зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на поўначы i ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы тэрыторыi рэчавага рынку;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па краi тратуара паўночнага боку вул. Луцкай да вул. 28 Лiпеня.
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
14. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
змяненне характару iснуючага ландшафту.
15. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне i азеляненне, якое не скажае iснуючы характар тэрыторыi i не пагаршае ўмоў вiзуальнага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Парахавы склеп N 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце"

СХЕМА ПРАЕКТА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "ПАРАХАВЫ СКЛЕП N 3 ПА ВУЛ. ЛУЦКАЯ, 3/10 У Г. БРЭСЦЕ"