Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 02.12.2013 N 88 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой пажарнай часцi (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Вiцебскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой пажарнай часцi (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Вiцебскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      02.12.2013 N 88

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БУДЫНАК БЫЛОЙ ПАЖАРНАЙ ЧАСЦI (ПАЧАТАК ХХ СТ.) ПА ВУЛ. К.МАРКСА, 1 У Г. СЯННО ВIЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой пажарнай часцi (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Вiцебскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Будынак былой пажарнай часцi (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Вiцебскай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 213Г000928 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 верасня 2011 г. N 1214 "Аб наданнi статусу i катэгорый гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пазбаўленнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўнясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 105, 5/34433).
3. Праект зон аховы распрацаваны iндывiдуальным прадпрымальнiкам Калбовiчам Яўгенам Канстанцiнавiчам па заказе дзяржаўнай установы "Сенненскi раённы цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii".
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання i размешчана ў межах зямельнага ўчастка, якi знаходзiцца ў карыстаннi дзяржаўнай установы "Сенненскi раённы цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii" (далей - цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii).
Плошча ахоўнай зоны складае 0,05 га.
8. Межамi з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночным фасадам будынка цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii ад агароджы тэрыторыi парку да вугла будынка гаражоў цэнтральнага банкаўскага ўпраўлення N 218 фiлiяла N 200 Вiцебскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства "АСБ Беларусбанк" (далей - Беларусбанк);
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з заходнiм фасадам будынка гаражоў Беларусбанка i гаспадарчых пабудоў цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii;
на поўднi i на захадзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы тэрыторыi цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi i (або) аднаўленнi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi i пракладцы неабходных iнжынерных камунiкацый.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
правядзенне земляных работ без нагляду археолага або археалагiчных даследаванняў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэррыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005);
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне гiстарычнага добраўпарадкавання - адмостка i брукаванне з каменю цi бруку, каваная агароджа, лiхтары на пачатак ХХ стагоддзя.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва на тэрыторыi, прылеглай да ахоўнай зоны, з улiкам магчымасцi будаўнiцтва i рэканструкцыi на тэрыторыях з iснуючай на сённяшнi час забудовай.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
13. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы размешчаны з паўднёва-заходняга боку ахоўнай зоны памiж вулiцамi Савецкай i К.Маркса.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,42 га.
Межамi з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўднёвай i ўсходняй межах ахоўнай зоны гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, далей у створы з паўночным фасадам будынка Беларусбанка, далей па агароджы тэрыторыi Беларусбанка да бардзюра праезнай часткi вул. Савецкай;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па бардзюры вул. Савецкай на адлегласць 52 м з паўночнага боку на поўдзень;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночным фасадам дома N 4 па вул. Савецкай да мяжы прысядзiбнага ўчастка дома N 5 па вул. К.Маркса, далей па агароджы ўчастка дома N 5 па вул. К.Маркса да бардзюра заходняга боку вул. К.Маркса;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па бардзюры ўсходняга боку вул. К.Маркса.
14. Другi ўчастак зоны рэгулявання забудовы размешчаны з заходняга боку ахоўнай зоны ўздоўж вулiцы К.Маркса.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,38 га.
Межамi з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўднёвым боку вул. Заслонова на адлегласць 37 м ад скрыжавання з вул. К.Маркса;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па бардзюры вул. К.Маркса на адлегласць 103 м ад паўночнага боку на поўдзень;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка N 18 па вул. К.Маркса на адлегласць 37 м;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна вул. К.Маркса на адлегласцi 37 м ад яе да скрыжавання з вул. Заслонова.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рамонт, рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючай забудовы без павелiчэння яе вышынi, матэрыял аздаблення сцен - дрэва, цэгла або тынкоўка, афарбоўка ў пастэльныя тоны, пакрыццё даху - дранiца, гонт, металiчнае фальцаванае;
будаўнiцтва асобна стаячых сядзiбных дамоў вышынёй не больш за 7 метраў, даўжынёй галоўнага фасада да 10 м, адлегласць памiж будынкамi не меней 15 м; матэрыял аздаблення сцен - дрэва, цэгла або тынкоўка, афарбаваная ў пастэльныя тоны, пакрыццё даху - дранка, гонт, металiчнае фальцаванае, чарапiчнае;
высечка насаджэнняў, якiя скажаюць ландшафт;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.
16. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных i складскiх аб'ектаў, iншых збудаванняў, небяспечных у пажарным i выбуховым плане, якiя забруджваюць паветраны i водны басейны, выклiкаюць значныя транспартныя i грузавыя патокi;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый;
змена планiровачнай структуры.
17. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца замена агароджы з бетону на драўляную па аналагах на пачатак ХХ стагоддзя.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былой пажарнай часцi (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Вiцебскай вобласцi"