Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 29.10.2013 N 81 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мiнску""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мiнску".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      29.10.2013 N 81

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "КОМПЛЕКС ВЫТВОРЧЫХ БУДЫНКАЎ ПА ВУЛ. ЧЫРВОНАЯ, 23/1 (ВУЛ. В.ХАРУЖАЙ), ВУЛ. Я.КОЛАСА, 1/2 (ВУЛ. В.ХАРУЖАЙ) У Г. МIНСКУ"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мiнску" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мiнску з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", унесенай у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 713Г000263 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе замежнага прадпрыемства "Минск Принцесс Отель".
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўмоў вiзуальнага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Ахоўная зона размяшчаецца сiметрычна на двух участках памiж чырвонымi лiнiямi забудовы i галоўнымi фасадамi будынкаў.
Плошча ахоўнай зоны будынка па вул. Чырвонай, 23/1 (вул. В.Харужай) складае 0,027 га.
Плошча ахоўнай зоны будынка па вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) складае 0,029 га.
8. Межамi ахоўнай зоны будынка па вул. Чырвонай, 23/1 (вул. В.Харужай) з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. В.Харужай ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе будынка па вул. Чырвонай, 23, да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. Чырвонай;
на паўднёвым усходзе - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. Чырвонай ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. В.Харужай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм фасадзе будынка па вул. Чырвонай, 23;
на паўднёвым захадзе i паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм, паўднёва-ўсходнiм фасадах будынка па вул. Чырвонай, 23 ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. Чырвонай да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. В.Харужай.
9. Межамi ахоўнай зоны будынка вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) з'яўляюцца:
на паўночным захадзе, паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм, паўднёва-заходнiм фасадах будынка па вул. Я.Коласа, 1, ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. В.Харужай да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. Я.Коласа;
на паўднёвым усходзе - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. Я.Коласа ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе будынка па вул. Я.Коласа, 1, да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. В.Харужай;
на паўднёвым захадзе - чырвоная лiнiя забудовы цотнага боку вул. В.Харужай ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. Я.Коласа да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе будынка па вул. Я.Коласа, 1.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
прыбудова будынкаў i збудаванняў;
устаноўка рэкламных шчытоў.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу навакольнай забудовы i яе кампазiцыйных асаблiвасцяў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў аднолькавага рэжыму ўтрымання, якiя займаюць дваровыя тэрыторыi будынкаў, што ўваходзяць у склад комплексу.
13. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы займае дваровую тэрыторыю будынка па вул. Чырвонай, 23/1 (вул. В.Харужай).
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 1,56 га.
14. Межамi першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе будынка па вул. В.Харужай, 1, па паўночна-заходнiм фасадзе будынка па вул. Чырвонай, 23, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыi, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходняй агароджы дваровай тэрыторыi;
на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй агароджам дваровай тэрыторыi, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе будынка па вул. Чырвонай, 23, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе будынка па вул. В.Харужай, 1.
15. Другi ўчастак зоны рэгулявання забудовы займае дваровую тэрыторыю будынка па вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай).
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 2,72 га.
16. Межамi другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм тарцы вытворчага будынка ўздоўж паўночна-заходняй мяжы вытворчай тэрыторыi; далей лiнiя, якая злучае вяршыню ўсходняга вугла гэтага вытворчага будынка i вяршыню паўночнага вугла будынка па вул. Я.Коласа, 1;
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе будынка па вул. Я.Коласа, 1, па паўночна-ўсходнiм фасадзе, па паўночна-заходнiм тарцы будынка па вул. В.Харужай, 2, ад вяршынi паўночнага вугла будынка па вул. Я.Коласа, 1 да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. В.Харужай;
на паўднёвым захадзе - чырвоная лiнiя забудовы цотнага боку вул. В.Харужай ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм тарцы будынка па вул. В.Харужай, 2, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе вытворчага будынка ўздоўж паўночна-заходняй мяжы вытворчай тэрыторыi;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе вытворчага будынка ўздоўж паўночна-заходняй мяжы вытворчай тэрыторыi, ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. В.Харужай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм тарцы гэтага будынка.
17. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца дабудова будынкаў i збудаванняў вышэй за дваццаць шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчака даху.
18. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

19. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, займае тэрыторыю бульвара з боку двара i з'яўляецца элементам першапачатковай аб'ёмна-прасторавай кампазiцыi.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
20. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца ўздоўж дваровага фасада будынка па вул. Я.Коласа, 1.
Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,08 га.
21. Другi ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца ўздоўж дваровага фасада будынка па вул. Я.Коласа, 3.
Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,26 га.
22. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
23. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мiнску"

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "КОМПЛЕКС ВЫТВОРЧЫХ БУДЫНКАЎ ПА ВУЛ. ЧЫРВОНАЯ, 23/1 (ВУЛ. В.ХАРУЖАЙ), ВУЛ. Я.КОЛАСА, 1/2 (ВУЛ. В.ХАРУЖАЙ) У Г. МIНСКУ"