Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 19.09.2013 N 67 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былога сядзiбнага дома (пачатак XX ст.) у в. Лушчыкi Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак былога сядзiбнага дома (пачатак XX ст.) у в. Лушчыкi Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      19.09.2013 N 67

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БУДЫНАК БЫЛОГА СЯДЗIБНАГА ДОМА (ПАЧАТАК XX СТ.) У В. ЛУШЧЫКI МЯДЗЕЛЬСКАГА РАЁНА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Будынак былога сядзiбнага дома (пачатак XX ст.) у в. Лушчыкi Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Будынак былога сядзiбнага дома (пачатак XX ст.) у в. Лушчыкi Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", унесенай у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 613Г000438 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны iндывiдуальным прадпрымальнiкам Глiннiкам Вадзiмам Васiльевiчам па заказу закрытага акцыянернага таварыства "Будпраект".
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласту.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i займае тэрыторыю ў гiстарычных межах былога фальварка "Свiр-Ляхоўскi".
Плошча ахоўнай зоны складае 2,28 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па агароджы тэрыторыi дзяржаўнай установы "Свiрскi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат", далей - у створы з агароджай у заходнiм напрамку;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы тэрыторыi дзяржаўнай установы "Свiрскi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат", далей - у створы з агароджай да мелiярацыйнага каналу;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёвай мяжой парка, па мелiярацыйным канале, на поўнач па агароджы тэрыторыi дзяржаўнай установы "Свiрскi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат" да паўднёвых пасадак алеi, далей - на захад па алеi;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночнай мяжы гаспадарчай часткi дзяржаўнай установы "Свiрскi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат".
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
правядзенне ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ без квалiфiкаванага археалагiчнага нагляду;
вырубка зялёных пасадак, старэйшых за семдзесят год.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
рэстаўрацыя, рамонт i рэканструкцыя сядзiбнага дома;
рэстаўрацыя парка;
рамонт, рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючай нейтральнай забудовы без павелiчэння яе павярховасцi;
знос дысгарманiчных пабудоў;
упарадкаванне тэрыторыi ахоўнай зоны ў адпаведнасцi з яе гiстарычным характарам - работы, звязаныя з уладкаваннем дарог i дарожак, вонкавага асвятлення, азеляненнем, забеспячэннем iншых форм упарадкавання, выклiканых патрабаваннямi сучаснага выкарыстання;
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасцi, якая не чынiць шкоды гiстарычнаму характару тэрыторыi i ландшафту;
традыцыйнае землекарыстанне - агароднiцтва, садаводства, сенакос, санiтарныя рубкi зялёных пасадак i т.п.;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 16,96 га.
12. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая праходзiць паралельна дарозе Лушчыкi-Занарач у створы з мелiярацыйнымi каналамi;
на ўсходзе - лiнiя, якая праходзiць на паўднёвы захад уздоўж мелiярацыйных каналаў;
на поўднi - лiнiя, якая праходзiць ад дарогi на Свiр на паўднёвы ўсход уздоўж мелiярацыйных каналаў;
на захадзе - лiнiя, якая праходзiць па ўзбочыне дарогi Свiр - Лушчыкi, далей - у створы з дарогай Свiр - Лушчыкi на поўнач да мелiярацыйнага каналу.
13. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
пракладка магiстральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
14. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi;
гаспадарчая дзейнасць, якая не прычыняе шкоды ландшафту, - сенакос, выпас жывёлы, палявыя i агародныя работы;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
санiтарныя рубкi зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТУ

15. Зона аховы культурнага пласту ўстаноўлена на тэрыторыi ахоўнай зоны.
16. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласту неабходна забяспечыць правядзенне археалагiчных даследаванняў i рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Будынак былога сядзiбнага дома (пачатак XX ст.) у в. Лушчыкi Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi"

СХЕМА МЕЖАЎ I РЭЖЫМАЎ УТРЫМАННЯ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI "БУДЫНАК БЫЛОГА СЯДЗIБНАГА ДОМА (ПАЧАТАК XX СТ.) У В. ЛУШЧЫКI МЯДЗЕЛЬСКАГА РАЁНА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI"