Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 03.09.2013 N 63 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Былы палац Пацёмкiна (1778 - 1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магiлёўскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Былы палац Пацёмкiна (1778 - 1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магiлёўскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      03.09.2013 N 63

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "БЫЛЫ ПАЛАЦ ПАЦЁМКIНА (1778 - 1787 ГАДЫ) ПА ВУЛ. ЛЕНIНСКАЯ, 59 У Г. КРЫЧАЎ МАГIЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Былы палац Пацёмкiна (1778 - 1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магiлёўскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Былы палац Пацёмкiна (1778 - 1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магiлёўскай вобласцi з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "2", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 512Г000479 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам "Цэнтр па рэстаўрацыi" па заказе аддзела культуры Крычаўскага райвыканкама.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу наяўнай горадабудаўнiчнай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,48 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на адлегласцi 15,0 м ад яго;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на адлегласцi 15,0 м ад яго;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на адлегласцi 15,0 м ад яго.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
Пры выкананнi земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагiчных даследаванняў i рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджанным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
правядзенне мерапрыемстваў па аднаўленнi гiстарычнага выгляду тэрыторыi;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi i санацыi зялёных насаджэнняў;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва i рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улiкам сучаснай горадабудаўнiчай сiтуацыi.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,51 га.
12. Межамi зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ад вул. Пiянерскай да вул. Мiнскай;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы тэрыторыi школы на адлегласцi 38,5 м ад паўночна-ўсходняга фасада будынка школы;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай прысядзiбнага ўчастка дома N 22 па вул. Мiнскай, далей лiнiя, якая iдзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка школы на адлегласцi 20,5 м ад яго, далей лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм баку мясцовага праезда, далей лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай прысядзiбнага ўчастка дома N 3 па вул. Пiянерскай;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з заходнiм фасадам будынка былых стайняў, далей лiнiя, якая iдзе па агароджы тэрыторыi, якая належыць Крычаўскаму ўнiтарнаму камунальнаму вытворчаму прадпрыемству "Камунальнiк".
13. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышэй за сем метраў ад узроўню зямлi да ўзроўню вiльчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных i складскiх аб'ектаў, iншых збудаванняў, якiя небяспечныя ў пажарным i выбухавым плане, забруджваюць паветраны i водны басейны, выклiкаюць значныя транспартныя i грузавыя патокi.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўнiцтва аўтастаянак; правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
рэканструкцыя iснуючых збудаванняў без павелiчэння павярховасцi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.
15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца:
правядзенне работ па рэстаўрацыi будынка былых стайняў (XIX ст.).

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ладшафту складае 0,99 га.
17. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляецца лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
18. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
19. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
санiтарная рубка зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Былы палац Пацёмкiна (1778 - 1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магiлёўскай вобласцi"