Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 07.08.2013 N 47 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2007 г. N 14"

На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2007 г. N 14 "Аб мiжнародным фестывалi народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 110, 8/16342; 2012 г., N 44, 8/25244) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
абзац другi пункта 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення мiжнароднага фестывалю народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк";";
Палажэнне аб мiжнародным фестывалi народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк", зацверджанае гэтай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Першы намеснiк Мiнiстра
У.М.Карачэўскi

УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў        Старшыня Вiцебскага
Рэспублiкi Беларусь               абласнога выканаўчага камiтэта
        У.В.Татарыновiч                   А.М.Косiнец
16.07.2013                        02.07.2013
УЗГОДНЕНА
Старшыня Пастаўскага
раённага выканаўчага камiтэта
        В.С.Гутараў
02.07.2013

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      14.04.2007 N 14
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      07.08.2013 N 47)

IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ МIЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ НАРОДНАЙ МУЗЫКI "ЗВIНЯЦЬ ЦЫМБАЛЫ I ГАРМОНIК"

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення мiжнароднага фестывалю народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк" (далей - фестываль).
2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), Вiцебскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Пастаўскiм раённым выканаўчым камiтэтам (далей - арганiзатары фестывалю).
3. Фестываль праводзiцца ў мэтах развiцця i папулярызацыi народна-iнструментальнай творчасцi, падтрымкi народнай творчасцi i народных мастацкiх промыслаў (рамёстваў), павышэння мастацкага ўзроўню аркестраў i ансамбляў народнай музыкi, пашырэння i ўзбагачэння рэпертуару калектываў мастацкай творчасцi лепшымi ўзорамi народнай музыкi, развiцця выканальнiцкай школы iгры на народных iнструментах, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей, шырокага далучэння насельнiцтва да нацыянальных традыцый iнструментальнай музычнай культуры беларускага i iншых народаў.
4. Фестываль мае статус мiжнароднага.
5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - штогод. Канкрэтны тэрмiн яго правядзення вызначаецца Мiнiстэрствам культуры па ўзгадненнi з iншымi арганiзатарамi фестывалю.
6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, праваслаўныя i каталiцкiя храмы, сцэнiчныя пляцоўкi г. Паставы i Пастаўскага раёна.
7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб'яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.
Склад аргкамiтэта зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры з улiкам прапаноў iншых арганiзатараў фестывалю.
8. Аргкамiтэт:
8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;
8.2. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;
8.3. разглядае i зацвярджае:
спiс удзельнiкаў фестывалю;
праграму правядзення фестывалю;
фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;
план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;
склад журы, якi фармiруецца з лiку вiдных дзеячаў у галiне культуры (далей - журы фестывалю);
8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;
8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;
8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.
9. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь i творчыя дэлегацыi не менш чым з 5 замежных краiн.
У склад творчых дэлегацый уваходзяць iх кiраўнiкi, непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi (далей - калектывы мастацкай творчасцi) i iх кiраўнiкi, iндывiдуальныя выканаўцы на народных iнструментах i выканаўцы народных прыпевак (далей - iндывiдуальныя выканаўцы), майстры па вырабе народных музычных iнструментаў (далей - майстры).
У склад творчых дэлегацый могуць уваходзiць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва, спецыялiсты метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы), прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi, iншыя асобы, якiя прымаюць удзел у падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю.
Колькасны склад творчай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь не павiнен перавышаць 25 чалавек. Колькасны склад творчай дэлегацыi замежнай краiны не павiнен перавышаць 15 чалавек.
10. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, выстаўкi твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), канферэнцыю, творчую лабараторыю, майстар-класы, конкурс калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў "Хто каго?.." (далей - конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi, iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.
11. Для ўдзелу ў фестывалi да 30 красавiка года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накiроўваюць заяўкi на ўдзел у фестывалi на адрас Мiнiстэрства культуры.
12. Заяўка на ўдзел у фестывалi змяшчае:
назву рэгiёна, якi прадстаўляе творчая дэлегацыя;
прозвiшча i ўласнае iмя каардынатара, яго кантактны нумар тэлефона, нумар факса i адрас электроннай пошты;
колькасны склад i поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, iндывiдуальных выканаўцаў, майстроў, суправаджаючых асоб, iншых удзельнiкаў творчай дэлегацыi з указаннем выконваемай ролi ў складзе творчай дэлегацыi);
поўную назву калектыву мастацкай творчасцi, музычнага iнструмента iндывiдуальнага выканаўцы;
iнфармацыю аб творчай дзейнасцi калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка (дырыжора), iндывiдуальнага выканаўцы, майстра;
не менш за два фотаздымкi калектыву мастацкай творчасцi, iндывiдуальнага выканаўцы, майстра ў сцэнiчных народных касцюмах;
поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасцi, iндывiдуальнага выканаўцы, майстра (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання);
аўдыя- i вiдэазапiсы канцэртных выступленняў калектыву мастацкай творчасцi, iндывiдуальнага выканаўцы, фотаздымкi вырабаў майстра на лiчбавых носьбiтах.
13. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыi ў фестывалi.
14. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.
15. Крытэрыямi для ўдзелу калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў у конкурсе з'яўляюцца:
самабытнасць i магчымасць дэманстрацыi рэгiянальнай народнай музычнай культуры;
наяўнасць традыцыйных народных касцюмаў, аўтарскiх апрацовак народных музычных твораў, арыгiнальных народных музычных iнструментаў;
выкананне музычных твораў з выкарыстаннем акустычных музычных iнструментаў.
16. У конкурсе прымаюць удзел удзельнiкi фестывалю.
Заяўкi на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымi дэлегацыямi адначасова з заяўкамi на ўдзел у фестывалi.
Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:
назву рэгiёна, якi прадстаўляе творчая дэлегацыя;
поўную назву калектыву мастацкай творчасцi (не больш двух у складзе творчай дэлегацыi);
прозвiшча, уласнае iмя i назву музычнага iнструмента iндывiдуальнага выканаўцы (не больш трох у складзе творчай дэлегацыi) i майстра (не больш аднаго у складзе творчай дэлегацыi);
поўны спiс твораў конкурснай праграмы з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання (калектывы мастацкай творчасцi, iндывiдуальныя выканаўцы i майстры прадстаўляюць па адным музычным творы ў адной з намiнацый конкурсу);
копii партытур выконваемых конкурсных твораў;
аўдыязапiсы i вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.
17. Конкурс праводзiцца па намiнацыях:
аркестры народных iнструментаў;
ансамблi народнай музыкi;
iнструментальныя дуэты, трыа;
iндывiдуальныя выканаўцы (на народных iнструментах, народных прыпевак);
майстры па вырабе народных музычных iнструментаў.
18. Час конкурснага выступлення ўдзельнiкаў адной творчай дэлегацыi не павiнен перавышаць 15 хвiлiн.
19. Забараняецца ў час конкурсу выкарыстоўваць фанаграмы i электрамузычныя iнструменты, а таксама сiнтэзiраваны, электронны i камп'ютарны гук.
20. Конкурснае выступленне ацэньвае журы фестывалю.
21. Крытэрыямi ацэнкi конкурсных выступленняў з'яўляюцца:
выканальнiцкае майстэрства;
сцэнiчная культура;
захаванне рэгiянальных музычных традыцый i асаблiвасцей народных музычных твораў;
раскрыццё музычна-вобразнага зместу i рэжысура конкурснай праграмы;
арыгiнальнасць i захаванне традыцый народнай творчасцi;
адпаведнасць патрабаванням пунктаў 18 i 19 сапраўднай Iнструкцыi.
22. Вынiкi конкурсу аб'яўляюцца ў апошнi дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставiнах падчас узнагароджвання ўдзельнiкаў фестывалю.
23. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.
Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць для лаўрэатаў:
першай ступенi - 50 базавых велiчынь;
другой ступенi - 40 базавых велiчынь;
трэцяй ступенi - 30 базавых велiчынь.
24. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.
25. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.