Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 05.07.2013 N 39 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Замкавы комплекс "Мiр" у г.п. Мiр Гродзенскай вобласцi""

На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Замкавы комплекс "Мiр" у г.п. Мiр Гродзенскай вобласцi".

Мiнiстр
Б.У.Святлоў

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      05.07.2013 N 39

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "ЗАМКАВЫ КОМПЛЕКС "МIР" У Г.П. МIР ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI"


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Замкавы комплекс "Мiр" у г.п. Мiр Гродзенскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Замкавы комплекс "Мiр" (XVI - XX стагоддзi): будынкi, збудаваннi, планiровачная структура, ландшафтныя кампазiцыi, рэшткi земляных абарончых збудаванняў, элементы абваднення - з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "0", унесенай у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 410Г000317 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. "Замкавы комплекс "Мiр" унесены ў Спiс сусветнай прыроднай i культурнай спадчыны ЮНЕСКА, для названага аб'екта ўстаноўлена тэрыторыя буфернай зоны.
4. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе праектнага камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнскпраект".
5. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
7. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI

8. На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Замкавы комплекс "Мiр" размешчаны: замак, пейзажны парк, каплiца-пахавальня князёў Святаполк-Мiрскiх, флiгель, тэрыторыя рэгулярнага саду, стаў, абарончы вал, уязная брама з домiкам вартаўнiка, прыдарожная каплiца.
Плошча тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складае 26,0 га.
9. Межамi тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па вул. Танкiстаў, далей па мяжы тэрыторыi ўстановы адукацыi "Мiрскi дзяржаўны мастацкi прафесiйна-тэхнiчны каледж";
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы зямельнага ўчастка ўстановы аховы здароўя "Мiрская гарадская бальнiца" i рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Спiртзавод Мiрскi";
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па мяжы зямельнага ўчастка пладовага саду i шашы Навагрудак-Нясвiж;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па праездзе, якi злучае шашу i вул. Танкiстаў.
10. На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забараняецца правядзенне земляных работ без археалагiчных даследаванняў.
11. На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

12. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, захавання i аднаўлення гiстарычнага ландшафту памiж замкавым комплексам "Мiр" i гiстарычным цэнтрам г.п. Мiр.
Ахоўная зона размяшчаецца з заходняга i паўночна-ўсходняга бакоў ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i складаецца з двух участкаў.
13. Першы ўчастак ахоўнай зоны знаходзiцца памiж вул. Пiянерскай i заходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча складае 14,7 га.
14. Межамi першага ўчастка ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы прысядзiбных участкаў паўночна-ўсходняга боку вул. Танкiстаў, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм краем праезнай часткi вул. Пiянерскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, далей паўночна-заходняя мяжа тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па агароджы прысядзiбных участкаў паўночна-ўсходняга боку вул. Танкiстаў, да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўночным усходзе - паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ад кропкi скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да вяршынi паўднёвага вугла тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая злучае вяршыню паўднёвага вугла тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i кропку скрыжавання лiнii, якая iдзе ў створы з агароджамi прысядзiбных участкаў паўднёва-заходняга боку зав. Першамайскага, з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Пiянерскай;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Пiянерскай i ў створы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з агароджамi прысядзiбных участкаў паўднёва-заходняга боку зав. Першамайскага, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па агароджы прысядзiбных участкаў паўночна-ўсходняга боку вул. Танкiстаў.
15. Другi ўчастак ахоўнай зоны знаходзiцца на тэрыторыi ўстановы адукацыi "Мiрскi дзяржаўны мастацкi прафесiйна-тэхнiчны каледж".
Плошча складае 4,98 га.
16. Межамi другога ўчастка ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыi ўстановы адукацыi "Мiрскi дзяржаўны мастацкi прафесiйна-тэхнiчны каледж" i ў створы з ёй, ад кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам двухпавярховага жылога дома;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам двухпавярховага жылога дома, па гэтым фасадзе i ў створы з iм, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай тэрыторыi ўстановы адукацыi "Мiрскi дзяржаўны мастацкi прафесiйна-тэхнiчны каледж", да кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй агароджай тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе - паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя агароджы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
17. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
будаўнiцтва новых будынкаў i збудаванняў;
рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючых будынкаў, якiя вядуць да павелiчэння павярховасцi i плошчы забудовы, звязаныя з прымяненнем нетрадыцыйных архiтэктурных формаў i матэрыялаў.
18. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.
19. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца вынас забудовы па меры фiзiчнага зносу.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

20. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва i рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улiкам сучаснай горадабудаўнiчай сiтуацыi.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў розных рэжымаў утрымання.
21. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складаецца з двух участкаў, займае тэрыторыю гiстарычнага цэнтра г.п. Мiр XVI - XVII стагоддзяў, прылеглую непасрэдна да ахоўнай зоны, а таксама тэрыторыю ўздоўж вул. Танкiстаў на правым беразе р. Мiранкi.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 61,85 га.
22. Межамi першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:
на поўначы, паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па восi зав. Ленiнградскага, ад кропкi скрыжавання з воссю вул. Ленiнградскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Пiянерскай;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Пiянерскай, ад кропкi скрыжавання з воссю зав. Ленiнградскага да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па агароджы прысядзiбных участкаў паўночна-ўсходняга боку вул. Танкiстаў; далей на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы прысядзiбных участкаў паўночна-ўсходняга боку вул. Танкiстаў, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны; далей лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Пiянерскай; далей лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў паўднёва-ўсходняга боку вул. 1-га Мая, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходняй агароджы апошняга прысядзiбнага ўчастка паўднёва-ўсходняга боку вул. 1-га Мая;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходняй агароджы апошняга прысядзiбнага ўчастка паўднёва-ўсходняга боку вул. 1-га Мая i ў створы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм агароджам прысядзiбных участкаў паўднёва-ўсходняга боку вул. 1-га Мая, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм агароджам прысядзiбных участкаў паўночна-заходняга боку вул. 1-га Мая; далей на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм агароджам прысядзiбных участкаў паўночна-заходняга боку вул. 1-га Мая да кропкi скрыжавання з воссю вулiцы, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай могiлак; далей на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай могiлак да кропкi скрыжавання з воссю вул. Ленiнградскай;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па восi вул. Ленiнградскай, ад кропкi скрыжавання з воссю вулiцы, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай могiлак, да кропкi скрыжавання з воссю зав. Ленiнградскага.
23. Другi ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання займае тэрыторыю ўздоўж вул. Танкiстаў на правым беразе р. Мiранкi.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 13 га.
24. Межамi другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй, паўночна-ўсходняй агароджам прысядзiбных участкаў паўночна-ўсходняга боку вул. Танкiстаў, i лiнiя, якая iдзе ў створы з ёй на адлегласцi васьмiдзесяцi пяцi метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Танкiстаў, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходняй агароджы найбольш блiзкага да р. Мiранкi прысядзiбнага ўчастка, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходнiм краем дарогi, абгiнаючай тэрыторыю былога фальварка з паўднёва-ўсходняга боку;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходнiм краем дарогi, абгiнаючай тэрыторыю былога фальварка з паўднёва-ўсходняга боку, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi васьмiдзесяцi пяцi метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Танкiстаў, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi вул. Танкiстаў;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi вул. Танкiстаў, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходнiм краем дарогi, абгiнаючай тэрыторыю былога фальварка з паўднёва-ўсходняга боку, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай найбольш блiзкага да р. Мiранкi прысядзiбнага ўчастка;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай найбольш блiзкага да р. Мiранкi прысядзiбнага ўчастка, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi вул. Танкiстаў, да кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй агароджай гэтага прысядзiбнага ўчастка.
25. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчыка даху.
26. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.
27. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання прапануецца весцi новае будаўнiцтва з выкарыстаннем традыцыйных архiтэктурных формаў сядзiбнай забудовы i традыцыйных будаўнiчых матэрыялаў.
28. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчана на тэрыторыi навокал гiстарычнага цэнтра г.п. Мiр XVI - XVII стагоддзяў, ахоплiвае практычна ўсю тэрыторыю г.п. Мiр.
Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 148,1 га.
29. Межамi зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па восi вул. Кiрава, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi ста дваццацi пяцi метраў на паўночны захад ад восi вул. Фiлончыка, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi двухсот пяцiдзесяцi метраў на поўнач ад восi вул. Камсамольскай;
на поўначы - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi двухсот пяцiдзесяцi метраў на поўнач ад восi вул. Камсамольскай, ад кропкi скрыжавання з воссю вул. Кiрава да кропкi скрыжавання з воссю вул. 17-га Верасня;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi двухсот пяцiдзесяцi метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Камсамольскай, ад кропкi скрыжавання з воссю вул. 17-га Верасня да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi ста метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. 17-га Верасня; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi ста метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. 17-га Верасня да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi ста метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Камсамольскай; далей на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi ста метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Камсамольскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi завулка, якi iдзе перпендыкулярна восi вул. Камсамольскай;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi завулка, якi iдзе перпендыкулярна восi вул. Камсамольскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi ста метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Камсамольскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi вулiцы ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы могiлак; далей на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi вулiцы ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы могiлак, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой могiлак; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой могiлак; далей па паўночна-заходняй мяжы могiлак да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой могiлак;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой могiлак, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходняй мяжы могiлак, да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе - паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. 1-га Мая; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. 1-га Мая да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходняй агароджай тэрыторыi;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходняй агароджай тэрыторыi i па гэтай агароджы, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. 1-га Мая, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм участкам, - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм участку агароджы, па паўночна-ўсходняй агароджы могiлак i ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай могiлак да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай тэрыторыi дзяржаўнага прадпрыемства "Птушкафабрыка "Чырвонаармейская";
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай тэрыторыi дзяржаўнага прадпрыемства "Птушкафабрыка "Чырвонаармейская", па гэтай агароджы i ў створы з ёй, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай могiлак, да кропкi скрыжавання з воссю вул. Чырвонаармейскай; далей лiнiя, якая iдзе ад гэтай кропкi скрыжавання па восi дарогi ў паўночна-ўсходнiм напрамку да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi ста дваццацi метраў на паўночны захад ад восi вул. Фiлончыка; далей лiнiя, якая iдзе на адлегласцi ста дваццацi метраў на паўночны захад ад восi вул. Фiлончыка да кропкi скрыжавання з воссю вул. Кiрава.
30. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчыка даху;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыi.
31. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання прапануецца весцi новае будаўнiцтва з выкарыстаннем традыцыйных архiтэктурных формаў сядзiбнай забудовы i традыцыйных будаўнiчых матэрыялаў.
32. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання займае тэрыторыю былога фальварка, размяшчаецца з усходняга, паўднёва-ўсходняга бакоў ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 21,07 га.
33. Межамi зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезда ўздоўж забудовы паўднёва-ўсходняй тэрыторыi былога фальварка;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезда ўздоўж забудовы паўднёва-ўсходняй тэрыторыi былога фальварка, i лiнiя, якая iдзе ў створы з ёй, ад кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй лiнiяй берага сажалкi;
на паўднёвым захадзе - паўночна-ўсходняя, паўночная, паўночна-заходняя лiнii берага сажалкi ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм краем праезду ўздоўж забудовы паўднёва-ўсходняй тэрыторыi былога фальварка, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм фасадам гаспадарчай пабудовы па вул. Заводскай, 15; далей лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм фасадам гэтай гаспадарчай пабудовы, па яе паўднёва-заходнiм фасадзе i ў створы з iм да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Заводскай;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Заводскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм фасадам гаспадарчай пабудовы па вул. Заводскай, 15, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзiбнага ўчастка да паўднёва-ўсходняга боку вул. Заводскай; далей на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе - паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя межы гэтага прысядзiбнага ўчастка да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Заводскай; далей лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Заводскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi ста трыццацi метраў ад перасячэння восi вул. Заводскай з воссю дарогi Мiр - Вялiкае Сяло перпендыкулярна паўночна-заходняму краю праезнай часткi вул. Заводскай;
на паўднёвым захадзе - лiнiя даўжынёй сорак пяць метраў, якая iдзе ад паўночна-заходняга краю праезнай часткi вул. Заводскай на адлегласцi ста трыццацi метраў ад кропкi скрыжавання восi вул. Заводскай з воссю дарогi Мiр - Вялiкае Сяло; далей на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна праезнай частцы вул. Заводскай на адлегласцi сарака пяцi метраў ад яе паўночна-заходняга краю да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi сямiдзесяцi пяцi метраў на паўднёвы захад ад восi вул. Садовай; далей на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi сямiдзесяцi пяцi метраў на паўднёвы захад ад восi вул. Садовай i на адлегласцi трохсот пяцi метраў на паўночны захад ад паўночна-заходняга краю праезнай часткi вул. Заводскай;
на паўночным захадзе - лiнiя даўжынёй семдзесят пяць метраў на паўднёвы захад i даўжынёй пяцьдзясят пяць метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Садовай, якая iдзе на адлегласцi трохсот пяцi метраў на паўночны захад ад паўночна-заходняга краю праезнай часткi вул. Заводскай; далей на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе паралельна восi вул. Садовай на адлегласцi пяцiдзесяцi пяцi метраў на паўночны ўсход ад яе да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай тэрыторыi рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Спiртзавод Мiрскi"; далей на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай тэрыторыi рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Спiртзавод Мiрскi" i па гэтай агароджы да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; далей паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, усходняя, паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны; далей паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.
34. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчыка даху.
35. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання дазваляецца:
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыi.
36. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання рэкамендуецца:
на падставе праекта рэгенерацыi тэрыторыi забяспечыць правядзенне рэканструкцыi забудовы, якая не адпавядае сучасным горадабудаўнiчым, эстэтычным i функцыянальным патрабаванням i не мае гiстарычнай каштоўнасцi;
будынкi i збудаваннi на тэрыторыi былога фальварка выкарыстоўваць у адпаведнасцi з гiстарычным функцыянальным прызначэннем для разнастайных вiдаў абслугоўвання замкавага комплексу "Мiр";
новае будаўнiцтва весцi з выкарыстаннем традыцыйных архiтэктурных формаў сядзiбнай i гаспадарчай забудовы, з ужываннем традыцыйных будаўнiчых матэрыялаў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

37. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыях, якiя захавалi гiстарычны характар ландшафту.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
38. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту займае тэрыторыю з паўночнага i паўночна-ўсходняга бакоў ад замкавага комплексу "Мiр".
Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 151,83 га.
39. Межамi першага ўчастка зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з прасёлкавай дарогай уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы могiлак; далей па гэтай дарозе ад кропкi скрыжавання з правым берагам р. Мiранкi да кропкi на адлегласцi двухсот трыццацi метраў на паўднёвы ўсход ад вяршынi ўсходняга вугла могiлак;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая злучае кропку на прасёлкавай дарозе на адлегласцi двухсот трыццацi метраў на паўднёвы ўсход ад вяршынi ўсходняга вугла могiлак i вяршыню ўсходняга вугла другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй, паўночна-ўсходняй, паўночна-заходняй межах другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, ад вяршынi ўсходняга вугла зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны; далей паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны, паўночна-ўсходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;
на паўночным захадзе - паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання; далей на паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе - паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання; далей лiнiя, якая злучае вяршыню ўсходняга вугла зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання i кропку скрыжавання лiнii, якая iдзе ў створы з прасёлкавай дарогай уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы могiлак з правым берагам р. Мiранкi.
40. Другi ўчастак зоны аховы ландшафту займае тэрыторыю з паўднёва-ўсходняга i паўднёвага бакоў замкавага комплексу "Мiр".
Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 122,4 га.
41. Межамi другога ўчастка зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкi скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; далей - паўднёвая мяжа тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання; далей на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе - паўночна-заходняя, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання; далей на паўночным усходзе - паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з паўночна-заходнiм краем дарогi, абгiнаючай тэрыторыю былога фальварка з паўднёва-ўсходняга боку;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходнiм краi дарогi, абгiнаючай тэрыторыю былога фальварка з паўднёва-ўсходняга боку, ад кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм краi дарогi Мiр - Вялiкае Сяло; далей на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм краi дарогi Мiр - Вялiкае Сяло да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм краi пад'язной дарогi да былога фальварка; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходнiм краi пад'язной дарогi да былога фальварка, да кропкi скрыжавання з воссю дарогi Р-11; далей лiнiя, якая iдзе ад гэтай кропкi скрыжавання па восi прасёлкавай дарогi ў паўднёва-заходнiм накiрунку да кропкi скрыжавання з правым берагам пратокi р. Мiранкi;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па правым беразе пратокi р. Мiранкi i ў створы з iм ад восi прасёлкавай дарогi, якая iдзе ў паўднёва-заходнiм напрамку, ад кропкi скрыжавання пад'язной дарогi да былога фальварка з воссю дарогi Р-11 да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з правым берагам пратокi р. Мiранкi, да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання; далей на паўночным усходзе, паўночным захадзе - паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны.
42. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
пракладка магiстральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
43. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi i аднаўленнi гiстарычнага ландшафту.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

44. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ахоўнай зоны, першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, на тэрыторыi былога фальварка, якi размяшчаецца на тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання.
45. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагiчных даследаванняў i рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

Дадатак да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Замкавы комплекс "Мiр" у Гродзенскай вобласцi"

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - ЗАМКАВАГА КОМПЛЕКСУ Ў Г.П. МIР ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI



ЭКСПЛIКАЦЫЯ

  N на  
 плане  
                       Назва                       
  Нататка   
   1    
Замкавы комплекс "Мiр"                             

  1.1   
Замак, 16 - 20 ст.ст.                              

  1.2   
Пейзажны парк, пачатак 20 ст.                      

  1.3   
Каплiца-пахавальня князёў Святаполк-Мiрскiх, 1904 -
1910 г.г.                                          

  1.4   
Флiгель, пачатак 20 ст.                            

  1.5   
Тзрыторыя рэгулярнага саду, першая палова 17 ст.   

  1.6   
Стаў, 1896 - 1899 г.г.                             

  1.7   
Абарончы вал, 16 - 17 ст.ст.                       

  1.8   
Ўязная брама з домiкам вартаўнiка, пачатак 20 ст.  

  1.9   
Прыдарожная каплiца, 1909 г.                       

   2    
Комплекс Мiкалаеўскага касцёла, 16 - 17 ст.ст.     

   3    
Троiцкая царква, 1533 - 1550 г.г., 1865 г.         

   4    
Брацкая магiла, 1944 г.                            

   5    
Царква Св. Георгiя, пачатак 20 ст.                 

   6    
Брама, пачатак 20 ст.                              

   7    
Гiстарычны цэнтр, 16 - 20 ст.ст.                   

   8    
Фальварк, канец 19 - пачатак 20 ст.ст.             


УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННI

┌──────┬──────────────────┬───────────────────────────────────────────────┐
│  N   │   Абазначэнне    │                     Назва                     │
│ п/п  │                  │                                               │
└──────┴──────────────────┴───────────────────────────────────────────────┘
   1              Матэрыяльная нерухомая гiсторыка-культурная
                           каштоўнасць
   2               Будынак, збудаванне, якое валодае комплексам
                           гiсторыка-архiтэктурных якасцяў, неабходных для
                           надання яму статусу гiсторыка-культурнай
                           каштоўнасцi
   3              Тэрыторыя, якая валодае комплексам гiсторыка-
                           архiтэктурных якасцяў, неабходных для надання
                           ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
   4               Дысгарманiчны будынак, збудаванне,
                           дысгарманiчная тэрыторыя
   5              Ахоўная зона
   6              Зона регулявання забудовы
   7                    Рэжым зоны регулявання забудовы
   8               Зона аховы ландшафту
   9               Зона аховы культурнага слоя