Поиск:

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве ў забеспячэннi правоў асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей

Уступiла ў сiлу 13 снежня 2013 года

--------------------------------
<*> Зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 снежня 2013 г. N 1027 "Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве ў забеспячэннi правоў асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 05.12.2013, 5/38096).

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Арменiя, якiя далей называюцца Бакамi,
будуючы свае адносiны ў сферы забеспячэння правоў асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей, у духу Дагавора аб дружбе i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Арменiя ад 26 мая 2001 года,
прымаючы пад увагу тое, што асобы армянскай нацыянальнасцi, якiя жывуць у Рэспублiцы Беларусь, i асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя жывуць у Рэспублiцы Арменiя, адносяцца да нацыянальных меншасцей i з'яўляюцца неад'емнай часткай грамадства, у якiм яны жывуць i якое узбагачаюць сваёй працай, самабытнай культурай i традыцыямi,
пацвярджаючы сваю ўпэўненасць, што развiццё нацыянальных меншасцей i забеспячэнне iх паўнацэннага ўдзелу ў грамадскiм, палiтычным, эканамiчным i адукацыйна-культурным жыццi дзяржаў Бакоў з'яўляецца адной з гарантый працвiтання абодвух грамадстваў,
разглядаючы дыялог цывiлiзацый, узаемаўзбагачэнне i ўзаемадапаўненне як рэальную аснову развiцця i супрацоўнiцтва нацыянальных супольнасцей,
iмкнучыся да стварэння спрыяльных умоў для рэалiзацыi правоў асоб, якiя належаць да беларускай нацыянальнай меншасцi ў Рэспублiцы Арменiя i армянскай нацыянальнай меншасцi ў Рэспублiцы Беларусь, дзейнасцi iх арганiзацый,
абапiраючыся на прынцыпы раўнапраўя i ўзаемнай выгады,
iмкнучыся ўмацаваць дагаворна-прававыя асновы сваiх узаемаадносiн i надаць iм новыя якасцi,
грунтуючыся на зацiкаўленасцi ў супрацоўнiцтве па забеспячэнню правоў нацыянальных меншасцей, развiццi iх этнiчнай самабытнасцi, культуры i мовы, захаваннi стабiльных мiжнацыянальных адносiн на тэрыторыях дзяржаў Бакоў,
улiчваючы тое, што Бакi надаюць прыярытэтнае значэнне стварэнню i ўкараненню нацыянальна-культурнага кампанента ў сiстэмах адукацыi дзяржаў Бакоў,
зыходзячы з узаемнай зацiкаўленасцi ў эфектыўным вырашэннi задач, звязаных з рэгуляваннем дзяржаўна-царкоўных i мiжканфесiянальных адносiн,
жадаючы ў гэтых мэтах аказваць адзiн аднаму найбольш шырокае садзейнiчанне,
дамовiлiся аб наступным:

Артыкул 1

Бакi ажыццяўляюць супрацоўнiцтва ў забеспячэннi правоў асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей, у адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, нацыянальнымi заканадаўствамi дзяржаў Бакоў, а таксама агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права.

Артыкул 2

У дадзеным Пагадненнi пад асобамi, якiя належаць да нацыянальных меншасцей, падразумяваюцца адпаведна:
грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя адносяць сябе па этнiчных, культурных i моўных асаблiвасцях да армянскай нацыянальнай меншасцi;
грамадзяне Рэспублiкi Арменiя, якiя адносяць сябе па этнiчных, культурных i моўных асаблiвасцях да беларускай нацыянальнай меншасцi.

Артыкул 3

Бакi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам iх дзяржаў будуць садзейнiчаць прадстаўнiкам нацыянальных меншасцей у рэалiзацыi iх дзейнасцi, накiраванай на захаванне этнiчнай, культурнай i моўнай самабытнасцi.
Забяспечваючы ўдзел у такой дзейнасцi адпаведных органаў i арганiзацый дзяржаў, Бакi будуць ствараць умовы для вывучэння нацыянальных традыцый пры атрыманнi адукацыi ў дзяржавах Бакоў.

Артыкул 4

Бакi будуць забяспечваць правы асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей:
устанаўлiваць i падтрымлiваць сувязi з асобамi сваёй нацыянальнасцi за мяжой, а таксама прымаць удзел у дзейнасцi мiжнародных арганiзацый;
карыстацца роднай мовай у прыватным i грамадскiм жыццi ў межах, устаноўленых заканадаўствам Бакоў аб прымяненнi моў;
на нацыянальнае прозвiшча, iмя i iмя па бацьку.

Артыкул 5

Бакi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам iх дзяржаў будуць:
развiваць супрацоўнiцтва па прававому рэгуляванню i абменьвацца практычным вопытам работы ў сферы мiжнацыянальных адносiн i адносiн з суайчыннiкамi, якiя жывуць за мяжой, рэгулявання дзяржаўна-царкоўных i мiжканфесiянальных адносiн;
ажыццяўляць узаемадзеянне i каардынацыю дзейнасцi па пытаннях аказання дапамогi асобам, названым у артыкуле 2 дадзенага Пагаднення;
ажыццяўляць абмен iнфармацыяй аб нацыянальнай i рэлiгiйнай сiтуацыi ў сваiх дзяржавах, палiтыцы дзяржавы ў сферы дзяржаўна-царкоўных адносiн, рэгулявання мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн, аб асобных канфесiях i рэлiгiйных арганiзацыях (аб'яднаннях);
супрацоўнiчаць па пытаннях падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў;
праводзiць сумесныя навукова-практычныя канферэнцыi, семiнары, сiмпозiумы, навуковыя даследаваннi па пытаннях, якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць, абменьвацца вынiкамi навуковых даследаванняў, iншай iнфармацыяй па праблемах, якiя тычацца становiшча нацыянальных меншасцей у дзяржавах Бакоў;
арганiзоўваць iншыя мерапрыемствы, сумесныя праграмы i праекты.

Артыкул 6

Пры неабходнасцi Бакi могуць ствараць па ўзаемнай згодзе рабочыя групы i каардынацыйныя камiсii для вырашэння канкрэтных пытанняў, звязаных з выкананнем дадзенага Пагаднення.
Бакi могуць падпiсваць пратаколы аб супрацоўнiцтве з указаннем канкрэтных умоў па рэалiзацыi палажэнняў дадзенага Пагаднення.

Артыкул 7

Бакi могуць заахвочваць прамое супрацоўнiцтва навуковых устаноў сваiх дзяржаў па пытаннях, звязаных з прадметам дадзенага Пагаднення.

Артыкул 8

Усе пытаннi, звязаныя з выкананнем i тлумачэннем дадзенага Пагаднення, будуць вырашацца шляхам перамоў або кансультацый памiж Бакамi.
Бакi будуць iмкнуцца да дасягнення ўзаемнай згоды па ўрэгуляванню спрэчных пытанняў, якiя могуць узнiкнуць пры тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення.
Па ўзаемнай згодзе Бакi маюць права ўносiць у дадзенае Пагадненне неабходныя дапаўненнi i змяненнi, якiя афармляюцца адпаведнымi пратаколамi i з'яўляюцца неад'емнай часткай дадзенага Пагаднення. Такiя дапаўненнi i змяненнi будуць уступаць у сiлу ў парадку, якi прадугледжаны для ўступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення.
Дадзенае Пагадненне не выключае магчымасцi рэалiзацыi iншых сумесных мерапрыемстваў i праектаў, загадзя ўзгодненых памiж Бакамi.

Артыкул 9

Hi адно з абавязацельстваў Бакоў, якiя вынiкаюць з артыкулаў дадзенага Пагаднення, не можа быць растлумачана як аснова для якiх-небудзь дзеянняў цi дзейнасцi, якiя супярэчаць мэтам i прынцыпам Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, агульнапрызнаным прынцыпам i нормам мiжнароднага права, заканадаўству i мiжнародным абавязацельствам дзяржаў Бакоў.

Артыкул 10

Дадзенае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 5 гадоў i ўступае ў сiлу з дня атрымання апошняга паведамлення аб завяршэннi Бакамi неабходных унутрыдзяржаўных працэдур для яго ўступлення ў сiлу. Тэрмiн дзеяння дадзенага Пагаднення будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды да таго часу, пакуль адзiн з Бакоў не паведамiць другому Боку ў пiсьмовай форме не пазней чым за шэсць месяцаў да сканчэння чарговага пяцiгадовага перыяду аб сваiм намеры спынiць дзейнасць Пагаднення.
У выпадку спынення дзеяння дадзенага Пагаднення яго палажэннi будуць заставацца ў сiле ў дачыненнi да праграм або мерапрыемстваў, дамоўленасцей або праектаў, якiя ўжо былi прыняты ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, але не былi рэалiзаваны да моманту спынення яго дзеяння.

Здзейснена ў г. Ерэване 13 мая 2013 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, армянскай i рускай мовах, пры гэтым усе тэксты з'яуляюцца аўтэнтычнымi. Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў дадзенага Пагаднення Бакi будуць звяртацца да тэксту, якi выкладзены на рускай мове.

За Урад                                                  За Урад
Рэспублiкi Беларусь                                      Рэспублiкi Арменiя
        Подпiс                                                   Подпiс