Поиск:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12.01.2007 N 6 "Аб Мiжнародным фестывалi праваслаўных песнапенняў"


У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесцi з 15 па 22 красавiка 2007 г. у г.Мiнску IX Мiжнародны фестываль Праваслаўных Песнапенняў.
2. Зацвердзiць:
прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення Мiжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў;
склад арганiзацыйнага камiтэта IX Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.

Мiнiстр
У.Ф.Матвейчук

УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Старшыня МГА "Грамадства       Упаўнаважаны
падтрымкi хрысцiянскай         па справах рэлiгiй i
культуры "Добротолюбие"        нацыянальнасцей
     Л.А.Густова-Рунцо              Л.П.Гуляка
07.12.2006                     07.12.2006
УЗГОДНЕНА
Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi
Фiларэт
Патрыяршы Экзарх
усяе Беларусi
21.12.2006

Дадатак да пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 12.01.2007 N 6

СКЛАД

АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА IX МIЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ


Мiтрапалiт             -  старшыня аргкамiтэта (з яго згоды)
Мiнскi i Слуцкi
Фiларэт
Патрыяршы Экзарх
усяе Беларусi
Матвейчук              -  Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь,
Уладзiмiр Фёдаравiч       сустаршыня
Гуляка                 -  Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i
Леанiд Паўлавiч           нацыянальнасцей, сустаршыня (з яго
                          згоды)
Радзькоў               -  Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь,
Аляксандр Мiхайлавiч      сустаршыня (з яго згоды)
Русакевiч              -  Мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь,
Уладзiмiр Васiльевiч      сустаршыня (з яго згоды)
Паўлаў                 -  старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага
Мiхаiл Якаўлевiч          камiтэта, сустаршыня (з яго згоды)
Грозаў                 -  выканаўчы дырэктар выдавецтва
Уладзiмiр Усеваладавiч    Беларускага Экзархата, намеснiк старшынi
                          (з яго згоды)
Бутрым                 -  начальнiк упраўлення сацыяльнай i
Георгiй Аляксеевiч        выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi
                          Рэспублiкi Беларусь (з яго згоды)
Гарбар                 -  генеральны дырэктар установы "Беларуская
Аляксандр Валянцiнавiч    дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага
                          Сцяга фiлармонiя"
Густова                -  старшыня мiжнароднага грамадскага
Ларыса Аляксандраўна      аб'яднання "Грамадства падтрымкi
                          хрысцiянскай культуры "Добротолюбие",
                          кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
                          Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта
                          культуры i мастацтваў, аўтар праекта i
                          мастацкi кiраўнiк фестывалю (з яе згоды)
Рунцо                  -  выкладчык Беларускага дзяржаўнага
Дзмiтрый Уладзiмiравiч    унiверсiтэта, член мiжнароднага
                          грамадскага аб'яднання "Грамадства
                          падтрымкi хрысцiянскай культуры
                          "Добротолюбие", выканаўчы дырэктар
                          фестывалю (з яго згоды)
Цiхановiч              -  народны артыст Беларусi (з яго згоды)
Аляксандр Рыгоравiч
Чэрнiк                 -  начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i
Васiлiй Мечыслававiч      народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры
                          Рэспублiкi Беларусь

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      12.01.2007 N 6
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      13.03.2013 N 20)

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ МIЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення Мiжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў (далей - фестываль).
2. Арганiзатарамi фестывалю з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт, Беларуская Праваслаўная Царква (Беларускi Экзархат Маскоўскага Патрыярхата), мiжнароднае грамадскае аб'яднанне "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие" (далей - арганiзатары фестывалю).
3. Фестываль праводзiцца ў мэтах духоўнага асветнiцтва, папулярызацыi духоўнай спадчыны i сучаснай творчасцi ў галiне праваслаўнай культуры, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей на падставе фундаментальных духоўных каштоўнасцей, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства свецкiх, царкоўных i прыходскiх хароў (вакальных ансамбляў), распаўсюджвання новых формаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасцi.
4. Фестываль мае статус мiжнароднага.
5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у тры гады. Канкрэтны тэрмiн яго правядзення вызначаецца Мiнiстэрствам культуры па ўзгадненнi з iншымi арганiзатарамi фестывалю.
6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, праваслаўныя храмы, сцэнiчныя пляцоўкi г. Мiнска.
7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб'яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.
Склад аргкамiтэта зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры з улiкам прапаноў iншых арганiзатараў фестывалю.
8. Аргкамiтэт:
8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;
8.2. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;
8.3. разглядае i зацвярджае:
спiс удзельнiкаў фестывалю;
праграму правядзення фестывалю;
фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;
план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;
склад журы, якi фармiруецца з лiку вiдных дзеячаў у галiне культуры i мастацтва;
8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;
8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;
8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.
9. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, вечарыны духоўнай паэзii i аўтарскай песнi, выставы мастацкай творчасцi, канферэнцыю, майстар-класы, закрыты конкурс свецкiх, царкоўных i прыходскiх хароў (вакальных ансамбляў) (далей - конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi, iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.
10. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь i творчыя дэлегацыi не менш чым з 5 замежных краiн.
У склад творчых дэлегацый уваходзяць iх кiраўнiкi, свецкiя, царкоўныя i прыходскiя хары (вакальныя ансамблi) (далей - калектывы мастацкай творчасцi) i iх кiраўнiкi, суправаджаючыя асобы. У склад творчых дэлегацый могуць уваходзiць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi".
Колькасны склад хора не павiнен перавышаць 30 чалавек, вакальнага ансамбля - 16 чалавек. Колькасць асоб, якiя суправаджаюць творчую дэлегацыю, у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў, не павiнна перавышаць 5 чалавек.
11. Для ўдзелу ў фестывалi да 1 лютага года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накiроўваюць заяўкi на ўдзел у фестывалi на адрас мiжнароднага грамадскага аб'яднання "Таварыства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие".
12. Заяўка на ўдзел у фестывалi змяшчае:
прозвiшча i ўласнае iмя каардынатара, яго кантактны нумар тэлефона i адрас электроннай пошты;
колькасны склад i поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб, iншых удзельнiкаў творчай дэлегацыi);
поўную назву калектыву мастацкай творчасцi;
iнфармацыю аб творчай дзейнасцi калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка (дырыжора);
не менш за два фотаздымкi калектыву мастацкай творчасцi ў сцэнiчных касцюмах;
поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасцi (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання).
13. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыi ў фестывалi.
14. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.
15. Заяўкi на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымi дэлегацыямi адначасова з заяўкамi на ўдзел у фестывалi.
Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:
поўны спiс твораў конкурснай праграмы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання);
копii партытур выконваемых конкурсных твораў;
аўдыязапiсы i вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.
16. Конкурс праводзiцца па намiнацыях:
дзiцячыя хары (вакальныя ансамблi) царкоўных i прыходскiх школ;
дзiцячыя хары (вакальныя ансамблi) устаноў адукацыi;
аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя захоўваюць традыцыi старадаўнiх праваслаўных спеваў;
дарослыя царкоўна-прыходскiя хары (вакальныя ансамблi);
дарослыя хары (вакальныя ансамблi) устаноў адукацыi;
дарослыя свецкiя аматарскiя хары (вакальныя ансамблi);
прафесiйныя хары (вакальныя ансамблi).
Час конкурснага выступлення калектыву мастацкай творчасцi - да 20 хвiлiн.
17. Конкурснае выступленне ацэньвае журы, склад якога зацвярджаецца аргкамiтэтам.
18. Крытэрыем ацэнкi конкурснай праграмы ў спалучэннi з агульнамузыкальнымi патрабаваннямi з'яўляецца ўзровень валодання царкоўна-богаслужбовым стылем спеваў.
19. Вынiкi конкурсу аб'яўляюцца ў апошнi дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставiнах падчас узнагароджвання ўдзельнiкаў фестывалю.
20. Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.
Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць для лаўрэатаў:
першай ступенi - 50 базавых велiчынь;
другой ступенi - 40 базавых велiчынь;
трэцяй ступенi - 30 базавых велiчынь.
21. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.
22. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.