Поиск:

Решение Ошмянского районного исполнительного комитета от 14.10.2013 N 496 "Аб унясеннi змяненняў у рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 17 студзеня 2011 г. N 10"

На падставе артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь", Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Унесцi ў рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 17 студзеня 2011 г. N 10 "Аб прэмiях Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ў галiне адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 59, 9/40965) наступныя змяненнi:
1.1. у падпункце 1.1 пункта 1, падпункце 2.1 пункта 2 словы "Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта здольным i таленавiтым вучням Ашмянскага раёна" выключыць;
1.2. у падпункце 1.2 пункта 1, падпункце 2.2 пункта 2 словы "агульнаадукацыйных устаноў" замянiць словамi "дзяржаўных устаноў адукацыi", словы "педагогам, якiя падрыхтавалi пераможцаў i прызёраў трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах" выключыць;
1.3. Iнструкцыю аб парадку прысуджэння прэмii "Надзеi Ашмяншчыны" Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта здольным i таленавiтым вучням Ашмянскага раёна, зацверджаную гэтым рашэннем, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца);
1.4. Iнструкцыю аб штогадовых прэмiях Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта вучням агульнаадукацыйных устаноў - пераможцам i прызёрам трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, педагогам, якiя падрыхтавалi пераможцаў i прызёраў трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, зацверджаную гэтым рашэннем, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).
2. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Старшыня
М.Э.Сарасек

Кiраўнiк спраў
А.I.Юнашка

                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Рашэнне
                                                       Ашмянскага раённага
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       17.01.2011 N 10
                                                       (у рэдакцыi рашэння
                                                       Ашмянскага раённага
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       14.10.2013 N 496)

IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ПРЫСУДЖЭННЯ ПРЭМII "НАДЗЕI АШМЯНШЧЫНЫ"

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак прысуджэння прэмii "Надзеi Ашмяншчыны" здольным i таленавiтым вучням Ашмянскага раёна (далей - прэмiя) за поспехi ў вучобе, навукова-даследчай дзейнасцi, мастацкай творчасцi, за спартыўныя дасягненнi, краязнаўчую, грамадскую, валанцёрскую дзейнасць вучням дзяржаўных устаноў адукацыi Ашмянскага раёна.
2. Прэмiя прысуджаецца ў мэтах маральнага, матэрыяльнага заахвочвання i развiцця здольных i таленавiтых вучняў дзяржаўных устаноў адукацыi Ашмянскага раёна, грамадскага прызнання iх дасягненняў, за высокiя вынiкi ў раённым алiмпiядным руху, прадметнай, iнтэлектуальнай, мастацкай, спартыўнай, краязнаўчай, грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi ў намiнацыях:
"За высокiя паказчыкi ў раённым алiмпiядным руху, прадметных конкурсах";
"За высокiя паказчыкi ў вучобе";
"За поспехi ў навукова-даследчай дзейнасцi";
"За поспехi ў мастацкiм майстэрстве";
"За спартыўныя дасягненнi";
"За актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце";
"За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi".
3. Прэмiя ў намiнацыi "За высокiя паказчыкi ў раённым алiмпiядным руху, прадметных конкурсах" прысуджаецца вучням 5 - 11 класаў, якiя занялi першае месца ў раённых прадметных алiмпiядах i атрымалi найбольшую колькасць працэнтаў ад устаноўленай магчымай колькасцi балаў, а таксама пераможцам (1-е месца) раённых прадметных конкурсаў.
4. Прэмiя ў намiнацыi "За высокiя паказчыкi ў вучобе" прысуджаецца вучням 8 - 11 класаў, якiя атрымалi 9 i (або) 10 балаў па ўсiх вучэбных прадметах за паўгоддзе.
5. Прэмiя ў намiнацыi "За поспехi ў навукова-даследчай дзейнасцi" прысуджаецца вучням 8 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых навукова-практычных канферэнцый або прызёрамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных навукова-практычных канферэнцый.
6. Прэмiя ў намiнацыi "За поспехi ў мастацкiм майстэрстве" прысуджаецца вучням 5 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых мастацкiх конкурсаў або прызёрамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных мастацкiх конкурсаў.
7. Прэмiя ў намiнацыi "За спартыўныя дасягненнi" прысуджаецца вучням 7 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых спартыўных спаборнiцтваў або прызёрамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў.
8. Прэмiя ў намiнацыi "За актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце" прысуджаецца вучням 8 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых краязнаўчых конкурсаў або прызёрамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных краязнаўчых конкурсаў.
9. Прэмiя ў намiнацыi "За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi" прысуджаецца вучням 8 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых конкурсаў у галiне грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi або прызёрамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных конкурсаў у галiне грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi.
10. Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт прысуджае 28 прэмiй на працягу навучальнага года. Пры адсутнасцi кандыдатур па нейкай з намiнацый прэмiя ў дадзенай намiнацыi не прысуджаецца.
Прэмiя ў адной намiнацыi не можа прысуджацца аднаму i таму ж вучню паўторна на працягу аднаго навучальнага года.
11. Дзяржаўныя ўстановы адукацыi Ашмянскага раёна па вынiках паўгоддзя прадстаўляюць у Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт на кандыдата на прысуджэнне прэмii хадайнiцтва па форме згодна з дадаткам.
12. Хадайнiцтвы разглядае камiсiя, якая складаецца з членаў савета аддзела адукацыi, спорту i турызму Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта.
13. Камiсiя разглядае хадайнiцтвы i вызначае лаўрэатаў на прысуджэнне прэмii.
Рашэнне камiсii аб прысуджэннi прэмii афармляецца пратаколам i падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii. Па вынiках разгляду прадстаўленых матэрыялаў камiсiя рыхтуе праект рашэння Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта аб прысуджэннi прэмii.
14. Лаўрэаты прэмii ўзнагароджваюцца дыпломам Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта i грашовай прэмiяй у памеры пяцi базавых велiчынь са сродкаў раённага бюджэта.
15. Уручэнне прэмii праводзiцца два разы за навучальны год (па вынiках паўгоддзя) ва ўрачыстых абставiнах старшынёй Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта або па яго даручэннi намеснiкам старшынi Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта. Прысуджэнне прэмii i звесткi аб лаўрэатах прэмii змяшчаюцца ў сродках масавай iнфармацыi.

Дадатак да Iнструкцыi аб парадку прысуджэння прэмii "Надзеi Ашмяншчыны"

                                ХАДАЙНIЦТВА
                 на прысуджэнне прэмii "Надзеi Ашмяншчыны"
1. Прозвiшча,  уласнае  iмя,  iмя  па бацьку (калi такое маецца)  кандыдата
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
2. Дзень, месяц, год нараджэння кандыдата _________________________________
3. Установа адукацыi, у якой вучыцца кандыдат, клас _______________________
___________________________________________________________________________
4. Намiнацыя,  у  якой  кандыдат   прадстаўляецца  на  прысуджэнне   прэмii
___________________________________________________________________________
5. Дасягненнi кандыдата (кароткая iнфармацыя) _____________________________
Кiраўнiк установы адукацыi   ________________ _____________________________
                                 (подпiс)         (iнiцыялы, прозвiшча)
                                   М.П.
     __ _____________ 20__ г.

                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Рашэнне
                                                       Ашмянскага раённага
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       17.01.2011 N 10
                                                       (у рэдакцыi рашэння
                                                       Ашмянскага раённага
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       14.10.2013 N 496)

IНСТРУКЦЫЯ
АБ ШТОГАДОВЫХ ПРЭМIЯХ АШМЯНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА ВУЧНЯМ ДЗЯРЖАЎНЫХ УСТАНОЎ АДУКАЦЫI - ПЕРАМОЖЦАМ I ПРЫЗЁРАМ ТРЭЦЯГА I ЗАКЛЮЧНАГА ЭТАПАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ АЛIМПIЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

1. Дадзеная Iнструкцыя рэгулюе парадак прысуджэння прэмiй Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта вучням дзяржаўных устаноў адукацыi Ашмянскага раёна - пераможцам i прызёрам трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах (далей - прэмii).
2. Прэмii прысуджаюцца Ашмянскiм раённым выканаўчым камiтэтам у мэтах маральнага i матэрыяльнага стымулявання высокiх паказчыкаў у вучэбнай дзейнасцi вучняў дзяржаўных устаноў адукацыi Ашмянскага раёна.
3. Кандыдатамi на прысуджэнне прэмiй з'яўляюцца вучнi дзяржаўных устаноў адукацыi Ашмянскага раёна - пераможцы i прызёры трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах.
4. Вылучэнне кандыдатаў на прысуджэнне прэмiй ажыццяўляецца аддзелам адукацыi, спорту i турызму Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта на падставе штогадовых загадаў упраўлення адукацыi Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта аб вынiках правядзення трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах.
5. Штогод аддзел адукацыi, спорту i турызму Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта рыхтуе праект рашэння Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта аб прысуджэннi прэмiй.
6. Устанаўлiваюцца наступныя памеры прэмiй:
пераможцам трэцяга этапа рэспублiканскай алiмпiяды, якiя ўзнагароджаны дыпломамi I, II, III ступенi, выплачваюцца прэмii ў памеры 5, 4 i 3 базавых велiчынь адпаведна;
пераможцам заключнага этапа рэспублiканскай алiмпiяды, якiя ўзнагароджаны дыпломамi I, II, III ступенi, выплачваюцца прэмii ў памеры 10, 8 i 5 базавых велiчынь адпаведна;
пераможцам заключнага этапа рэспублiканскай алiмпiяды, якiя ўзнагароджаны пахвальным лiстом, выплачваюцца прэмii ў памеры 3 базавых велiчынь.
7. Выплата прэмiй ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэта.
8. Уручэнне прэмiй адбываецца ва ўрачыстых абставiнах старшынёй Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта або па яго даручэннi намеснiкам старшынi Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта. Прысуджэнне прэмiй i звесткi аб лаўрэатах прэмiй змяшчаюцца ў сродках масавай iнфармацыi.