Поиск:

Решение Гродненского областного Совета депутатов от 24.04.2002 N 81 "Аб абласной комплекснай праграме работы з нацыянальнымi супольнасцямi на 2002 год"

У адпаведнасцi з артыкулам 16 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 г. "Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 11(13), арт. 122) Гродзенскi абласны Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Зацвердзiць абласную комплексную праграму работы з нацыянальнымi супольнасцямi на 2002 год згодна з дадаткам.
2. Кантроль за выкананнем абласной комплекснай праграмы работы з нацыянальнымi супольнасцямi на 2002 год ускласцi на савет па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта (Папоў I.А.).

Старшыня
А.I.КАРПУЦЬ

Дадатак да рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 24.04.2002 N 81

АБЛАСНАЯ КОМПЛЕКСНАЯ ПРАГРАМА РАБОТЫ З НАЦЫЯНАЛЬНЫМI

СУПОЛЬНАСЦЯМI НА 2002 ГОД


 N 
п/п
        Назва мерапрыемства        
Тэрмiн   
выканання
  Адказныя за выкананне  
 1.
Праводзiць сацыялагiчны манiторынг 
этнаканфесiйнай сiтуацыi на        
тэрыторыi вобласцi                 
2002 год 
Савет па справах рэлiгiй 
i нацыянальнасцей        
Гродзенскага абласнога   
выканаўчага камiтэта     
(далей - ССРiН           
аблвыканкама),           
сацыялагiчны цэнтр       
Гродзенскага абласнога   
выканаўчага камiтэта,    
установа адукацыi        
"Гродзенскi дзяржаўны    
унiверсiтэт iмя          
Я.Купалы" (далей - ГрДзУ)
 2.
Стварыць i арганiзаваць работу     
спецыяльнага грамадскага дарадчага 
органа з удзелам прадстаўнiкоў     
нацыянальна-культурных грамадскiх  
аб'яднанняў пры Гродзенскiм        
абласным выканаўчым камiтэце       
(далей - аблвыканкам)              
2002 год 
ССРiН аблвыканкама       
 3.
Сiстэматычна праводзiць            
растлумачальную работу сярод       
насельнiцтва аб сутнасцi           
дзяржаўнай моўнай палiтыкi ў       
галiне адукацыi i культуры, аб     
iснуючым заканадаўстве i парадку   
арганiзацыi вывучэння моў          
нацыянальных супольнасцей або      
навучання на iх                    
Пастаянна
ССРiН аблвыканкама,      
упраўленне адукацыi      
Гродзенскага абласнога   
выканаўчага камiтэта     
(далей - упраўленне      
адукацыi аблвыканкама),  
гарадскiя i раённыя      
выканаўчыя камiтэты      
(далей - гаррайвыканкамы)
 4.
Падтрымлiваць рэгулярны цыкл       
гуманiтарных i духоўных            
тэлепраграм пад рубрыкамi          
"Памежжа" i "Сiмвал веры",         
адрасаваных прадстаўнiкам          
рэлiгiйных канфесiй. Арганiзаваць  
на абласным радыё цыкл перадач,    
прысвечаных дзейнасцi нацыянальных 
супольнасцей                       
Пастаянна
ССРiН аблвыканкама,      
упраўленне iнфармацыi    
Гродзенскага абласнога   
выканаўчага камiтэта     
(далей - упраўленне      
iнфармацыi               
аблвыканкама),           
Гродзенскае абласное     
тэлерадыёаб'яднанне      
 5.
Арганiзоўваць рэгулярныя           
прэс-канферэнцыi аб стане          
мiжнацыянальных адносiн, семiнары  
для журналiстаў мясцовых сродкаў   
масавай iнфармацыi (далей - СМI) i 
сустрэчы з iмi з абмеркаваннем     
задач СМI па iнфармацыйнаму        
забеспячэнню дзяржаўнай палiтыкi ў 
нацыянальнай сферы, прапагандзе    
iдэй iнтэрнацыяналiзма i           
патрыятызма, норм высокай культуры 
мiжнацыянальных адносiн            
Пастаянна
Упраўленне iнфармацыi    
аблвыканкама, ССРiН      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
 6.
Арганiзоўваць сiстэматычнае        
асвятленне ў дзяржаўных СМI        
дзейнасцi нацыянальных             
аб'яднанняў, стану мiжнацыянальных 
адносiн, прапаганды iдэй           
патрыятызму i iнтэрнацыяналiзму,   
норм высокай культуры              
мiжнацыянальных адносiн. Рэдакцыям 
раённых газет, якiя выходзяць у    
раёнах дзейнасцi нацыянальных      
фармiраванняў, прадоўжыць работу   
рубрыкi "Супольнасць"              
Пастаянна
Упраўленне iнфармацыi    
аблвыканкама, ССРiН      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
 7.
Аказваць садзеянне ў выпуску газет 
i бюлетэняў на нацыянальных мовах  
Пастаянна
ССРiН аблвыканкама,      
упраўленне iнфармацыi    
аблвыканкама             
 8.
Пры падрыхтоўцы да новага          
навучальнага года своечасова       
ўдакладняць адукацыйныя запыты     
прадстаўнiкоў нацыянальных         
супольнасцей i ствараць неабходныя 
ўмовы для iх задавальнення ў       
адпаведнасцi з iснуючым            
заканадаўствам                     
Да 25 мая
2002 г.  
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
 9.
Аказваць падтрымку нацыянальным    
супольнасцям у арганiзацыi працы   
суботнiх, нядзельных, вячэрнiх     
школ. Для вырашэння                
культурна-асветнiцкiх праблем      
iнiцыiраваць перавод працы         
нацыянальна-культурных             
аб'яднанняў, i ў тым лiку          
створаных iмi ўстаноў культуры i   
адукацыi, у сiстэму адпаведных     
дзяржустаноў                       
Пастаянна
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама i           
ўпраўленне культуры      
Гродзенскага абласнога   
выканаўчага камiтэта     
(далей - упраўленне      
культуры аблвыканкама),  
гаррайвыканкамы          
10.
З мэтай развiцця здольнасцей i     
схiльнасцей вучняў, якiя           
праяўляюць цiкавасць да вывучэння  
мовы, лiтаратуры, культуры         
нацыянальнай супольнасцi, спрыяць  
адкрыццю класаў з паглыбленым i на 
павышаным узроўнi вывучэннем гэтых 
прадметаў; забяспечваць установы   
адукацыi неабходнымi               
вучэбна-дыдактычнымi, метадычнымi  
сродкамi; арганiзоўваць школьныя   
алiмпiяды, конкурсы, вiктарыны па  
названых прадметах                 
2002 год 
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
11.
Ажыццяўляць пастаянны кантроль за  
праграмамi i працэсам              
пазашкольных, пазакласных i        
клубных форм навучання i выхавання 
на мовах нацыянальных              
супольнасцей, якiя размешчаны на   
базе ўстаноў, незалежна ад iх      
ведамаснай прыналежнасцi           
Пастаянна
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
12.
Вывучаць сiтуацыю з арганiзацыяй   
адукацыi на мовах нацыянальных     
супольнасцей у дзяржаўных          
установах адукацыi, практыку       
выхавання ў школах (класах) з      
навучаннем на нацыянальных мовах i 
школах выхаднога дня,              
арганiзаваных нацыянальнымi        
аб'яднаннямi                       
Пастаянна
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
13.
Выхаваўчую работу ў                
навучальна-выхаваўчых установах    
накiроўваць на фармiраванне ў      
вучняў свядомасцi грамадзянiна     
Рэспублiкi Беларусь у спалучэннi з 
фармiраваннем iх нацыянальнага     
самавызначэння                     
Пастаянна
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
14.
Праводзiць у навучальных установах 
тыднi, дэкады культуры             
нацыянальных супольнасцей,         
конкурсы чытальнiкаў, песенных,    
драматычных калектываў, якiя       
будуюць свой рэпертуар на          
матэрыяле нацыянальнай культуры    
Сiстэма- 
тычна    
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
15.
Рэгулярна вывучаць i ўдакладняць   
патрэбу ў кадрах для школ (класаў) 
з навучаннем на мовах нацыянальных 
меншасцей, а таксама для школ, у   
якiх арганiзавана вывучэнне гэтых  
моў, i своечасова прымаць меры па  
забеспячэнню навучальных устаноў   
квалiфiкаванымi спецыялiстамi      
2002 год 
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
16.
Арганiзаваць мэтанакiраваную       
работу па вывучэнню, абагульненню  
i распаўсюджанню перадавога вопыту 
настаўнiкаў нацыянальных моў,      
выхавальнiкаў дашкольных устаноў;  
прыцягваць лепшых спецыялiстаў да  
складання падручнiкаў, дыдактычных 
дапаможнiкаў на мовах нацыянальных 
супольнасцей                       
2002 год 
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама, абласны    
iнстытут павышэння       
квалiфiкацыi кiруючых    
работнiкаў i             
спецыялiстаў адукацыi    
17.
Правесцi "круглы стол" па          
праблемах этнаканфесiйных адносiн  
у вобласцi                         
2002 год 
ССРiН                    
аблвыканкама,упраўленне  
iнфармацыi аблвыканкама, 
ГрДзУ                    
18.
Ствараць умовы для развiцця        
мастацтва i адраджэння традыцыйнай 
культуры народаў, прадстаўнiкi     
якiх пражываюць у вобласцi.        
Падтрымлiваць нацыянальныя         
фестывалi, агляды, конкурсы, днi   
культуры, выстаўкi твораў.         
Запрашаць прадстаўнiкоў i          
калектывы нацыянальных аб'яднанняў 
для ўдзелу ў мерапрыемствах i      
праграмах рознага тэматычнага      
накiрунку, якiя праводзяць у       
рэгiёнах установы культуры,        
адукацыi, iншыя дзяржаўныя ўстановы
Пастаянна
ССРiН аблвыканкама,      
упраўленнi культуры i    
адукацыi аблвыканкама,   
гаррайвыканкамы          
19.
Праводзiць у Гродне заключныя      
мерапрыемствы Усебеларускага       
фестывалю нацыянальных культур     
2002 год 
Упраўленне культуры      
аблвыканкама, Гродзенскi 
гарадскi выканаўчы       
камiтэт                  
20.
Аказваць садзеянне мастацкiм       
калектывам, створаным              
нацыянальнымi аб'яднаннямi, у      
ажыццяўленнi канцэртнай дзейнасцi  
на тэрыторыi вобласцi              
Пастаянна
Гаррайвыканкамы          
21.
Праводзiць традыцыйны фестываль    
польскай i беларускай песнi        
"Беласток-Гродна" i                
"Гродна-Беласток"                  
Штогод   
Упраўленне культуры      
аблвыканкама, Гродзенскi 
гарадскi выканаўчы       
камiтэт                  
22.
Разгледзець пытанне аб стварэннi ў 
Гродзенскiм абласным метадычным    
цэнтры народнай творчасцi аддзела  
нацыянальных культур               
2002 год 
Упраўленне культуры      
аблвыканкама             
23.
Прадугледзець выдзяленне для       
нацыянальна-культурных аб'яднанняў 
памяшканняў, сродкаў сувязi,       
вызвалiўшы iх ад выплаты арэнды    
Пастаянна
Гаррайвыканкамы          
24.
Забяспечыць супрацоўнiцтва         
грамадскiх аб'яднанняў моладзi i   
нацыянальных фармiраванняў па      
рэалiзацыi сумесных праграм        
патрыятычнага i iнтэрнацыянальнага 
выхавання                          
Пастаянна
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
25.
Падтрымлiваць дзейнасць клубаў     
iнтэрнацыянальнай дружбы,          
падраздзяленняў Беларускай         
асацыяцыi клубаў ЮНЕСКА            
Пастаянна
Упраўленне адукацыi      
аблвыканкама,            
гаррайвыканкамы          
26.
Забяспечыць абавязковы ўдзел       
супрацоўнiкаў гаррайвыканкамаў у   
масавых мерапрыемствах, якiя       
праводзяцца нацыянальнымi          
аб'яднаннямi. Аказваць             
садзейнiчанне ў iх падрыхтоўцы i   
правядзеннi для актыўнага          
давядзення iнфармацыi аб палiтыцы  
дзяржавы ў мiжнацыянальных         
адносiнах, правядзенне             
праватлумачальнай работы           
Пастаянна
ССРiН аблвыканкама,      
гаррайвыканкамы          
27.
Праводзiць рэгулярныя сустрэчы     
кiруючых супрацоўнiкаў             
аблвыканкама, гаррайвыканкамаў з   
кiраўнiцтвам i актывам             
нацыянальных аб'яднанняў з         
абмеркаваннем усiх аспектаў iх     
дзейнасцi                          
Пастаянна
Аблвыканкам,             
гаррайвыканкамы          
28.
Выкарыстоўваць семiнары, нарады i  
iншыя формы вучобы i павышэння     
квалiфiкацыi супрацоўнiкаў         
аблвыканкама, гаррайвыканкамаў,    
вучэбна-выхаваўчых устаноў,        
устаноў культуры i адукацыi        
вобласцi для iнфармавання i        
iнструктыўна-метадычнай работы па  
пытаннях нацыянальных адносiн      
Пастаянна
ССРiН аблвыканкама       
29.
Падрыхтаваць для гаррайвыканкамаў  
даведачныя,                        
iнструктыўна-метадычныя матэрыялы  
па пытаннях рэгулявання дзейнасцi  
нацыянальных аб'яднанняў у         
адпаведнасцi з заканадаўствам i    
iнфармацыйна-аналiтычныя матэрыялы 
аб стане мiжнацыянальных адносiн   
на тэрыторыi вобласцi              
2002 год 
ССРiН аблвыканкама       
30.
Ажыццяўляць сiстэматычны кантроль  
за выкарыстаннем сiмволiкi iншых   
дзяржаў пры правядзеннi масавых    
мерапрыемстваў, у школах з         
вывучэннем моў i навучаннем на     
мовах нацыянальных супольнасцей, у 
дзейнасцi ўстаноў культуры i       
адукацыi, арганiзаваных            
нацыянальнымi аб'яднаннямi         
Пастаянна
ССРiН аблвыканкама,      
упраўленнi адукацыi i    
культуры аблвыканкама    
31.
Прадугледзець выдзяленне мэтавых   
сродкаў на фiнансаванне праграмы   
2002 год 
Фiнансавае ўпраўленне    
Гродзенскага абласнога   
выканаўчага камiтэта